Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

У Беларусі за шэсьць месяцаў 2026 году найбольш падаражэлі бульба і гародніна. Гэта б’е па найбяднейшых

Дата публикации: 31-07-2026 10:05:00

Цэны на некаторыя тавары і паслугі скокнулі ўгару, пакінуўшы далёка ззаду афіцыйную інфляцыю.

Основное содержимое страницы с новостью.

Цэны на некаторыя тавары і паслугі скокнулі ўгару, пакінуўшы далёка ззаду афіцыйную інфляцыю.

Яе паведаміў Белстат, за паўгода інфляцыя ў Беларусі склала 2,9%. Але ня ўсе тавары і паслугі падаражэлі аднолькава, цэны на некаторыя прадукты і паслугі павысіліся значна болей.

Паводле дадзеных Белстату, за паўгода марожаная рыба падаражэла на 12,9%, грэцкія крупы — на 4,4%, пернікі — на 3,7%.

А найбольш падаражэлі прадукты так званага «баршчовага набору». Звычайна цэны на іх застаюцца стабільнымі, з выняткам раньняга ўраджаю замежнай вытворчасьці. Але сёлета цана бульбы за паўгода вырасла на 65,2%, капусты — на 38,4%, цыбулі — на 23,6%, буракоў — на 16,8%, морквы — на 60%.

Бульба і гародніна даражэлі і ў 2025 годзе, іх бракавала ў крамах, што выклікала крытыку ад кіраўнікоў, у справу ўмешваўся ўрад і асабіста Лукашэнка, плошчы пад бульбу загадалі пашырыць.

На 5,7% падаражэла гарэлка, на 9,8% — тытунёвыя вырабы.

Значна падаражэлі таксама паслугі дзяржаўных арганізацыяў. Так, паслугі жыльлёва-камунальнай гаспадаркі (ЖКГ) падаражэлі на 10,5%, гарадзкі транспарт — на 16,4%. На 14,8% падаражэлі паслугі дзіцячых садкоў, на 15,9% — санаторыяў.

Б’е па найбяднейшых

Падаражэньне «баршчовага набору», ЖКГ і гарадзкога транспарту бʼе па базавых патрэбах чалавека, закранаючы ў першую чаргу самыя неабароненыя групы грамадзтва.

Гэта зьніжае ўзровень жыцьця, бо такі набор прадуктаў і паслуг ёсьць падставаю выжываньня, ад яго нельга адмовіцца ці замяніць на іншыя тавары і паслугі.

27 ліпеня Белстат апублікаваў справаздачу аб выніках беларускай эканомікі за паўгоду.

Індэкс спажывецкіх цэнаў склаў 2,95 працэнта. Белстат пры гэтым паведамляе пра тэндэнцыю, якая хутка стане бачнай на прылаўках крамаў: гуртовыя цэны тавараў павысіліся на 13,2%. Гэта значыць, у крамах неўзабаве зьявіцца значна даражэйшы тавар.

Сярод прычынаў павышэньня гуртовых цэнаў могуць быць рост заработнай платы ў эканоміцы, падаражэньне сыравіны і дэталяў, ускладненьне і падаражэньне ланцужкоў паставак.

Прагноз інфляцыі ў Беларусі ад Эўразійскага банку разьвіцьця (ЭАБР) — 5,8% за год. Прырост валавога ўнутранага прадукту (ВУП) банк прагназуе на ўзроўні 1,3%, а курс беларускага рубля — 3 рублі за даляр. У ЭАБР мяркуюць, што інфляцыя ў Беларусі паскорыць імпарт ціску цэнаў з Расеі і дэфіцыт працоўных рэсурсаў.

Паводле прагнозаў ураду Беларусі, інфляцыя ў 2026 годзе мае быць не вышэйшай за 7%.

Раней улады прызналі, што летась інфляцыя перавысіла паказьнік, заплянаваны ўрадам, — 5 працэнтаў. Рэальная інфляцыя за 2025 год, паводле афіцыйных крыніцаў, склала 6,8%.

Тэмы гэтага артыкулу

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Белстат зафіксаваў імклівы рост гуртовых цэнаў, які паскарае інфляцыю113.0627-07-2026
2Эканамічныя паказьнікі Менску за 6 месяцаў 2026 году істотна пагоршыліся 014.9529-07-2026
3Урад агучыў эканамічныя пляны на 2027 год: рост даходаў насельніцтва запаволіцца119.2430-07-2026
4Продажи белорусских бензинов и ДТ на "Петербургской бирже" в июне выросли в 3,6 раза0501-07-2026
5Сярэднія цэны на каштоўныя металы на сусветных рынках за май 2026 г.0501-06-2026
6Цэны на каштоўныя металы ў вырабах і ломе, якія скупляюць у фізічных асоб з 17 чэрвеня 2026 г.0516-06-2026
7Поставки белорусского топлива в РФ достигли исторического максимума в июне0705-07-2026
8Капуста и бензин дорожают, яйца и огурцы дешевеют в Чувашии0528-06-2026
9Минэкономразвития о текущей ценовой ситуации на российском и мировом рынках. 17 июня 2026 года0519-06-2026
10Товарооборот Белоруссии и России вырос почти на 20% | New Retail0506-07-2026

Классификация: Экономика. Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 10. Тональность: 0. Информативность: 12.65. Источник: www.svaboda.org.