Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

У Вільні раскапалі месца італьянскага саду Радзівілаў і галоўнай пушкарні ВКЛ. Тут пабудуюць элітнае жыллё

Дата публикации: 07-08-2026 05:00:00



Основное содержимое страницы с новостью.

У Вільні раскапалі месца італьянскага саду Радзівілаў і галоўнай пушкарні ВКЛ. Тут пабудуюць элітнае жыллё

Падчас расчысткі пляцоўкі пад новы квартал археолагі натыкнуліся на глыбокі пласт торфу з рэшткамі даўняй апалубкі. Спецыфічны грунт захаваўся ад колішняга прадмесця Пушкарня — тэрыторыі, дзе некалі адлівалі гарматы Вялікага Княства Літоўскага і гадавалі рыбу для арыстакратыі.

Руіны палаца Радзівілаў на Пушкарні ў канцы XVIII стагоддзя. Малюнак Марцэлія Янушэвіча (каля 1835 года) паводле арыгінала Пятра Росі 1790 года. Фота: Wikimedia Commons / Літоўскі нацыянальны мастацкі музей

Археалагічныя даследаванні праводзіліся ў чэрвені і ліпені на ўчастках па вуліцы Маставой (Tilto), 9 і 11. Пра гэта паведаміла Бібліятэка імя Урублеўскіх Акадэміі навук Літвы, заўважыў тэлеграм-канал ArchiDucatus. Раскопкі раскрылі масіўныя падмуркі даходных дамоў мяжы XIX—XX стагоддзяў, якія пазней былі знесеныя. Дзякуючы спецыфічнаму тарфяному грунту ў ніжняй частцы муроў захаваліся нават рэшткі арыгінальнай драўлянай апалубкі.

Раскопкі на вуліцы Маставой (Tilto) у Вільні. Фота: фэйсбук Бібліятэкі імя Урублеўскіх Акадэміі навук Літвы

Раскопкі на вуліцы Маставой (Tilto) у Вільні. Фота: фэйсбук Бібліятэкі імя Урублеўскіх Акадэміі навук Літвы

Сёння гэта самы цэнтр горада, але ў XVI стагоддзі тэрыторыя паміж ракой Вяллёй (Нярыс) і Ніжнім замкам знаходзілася за гарадскімі мурамі і называлася Пушкарняй.

Сваю назву прадмесце атрымала ад дзяржаўнай майстэрні па вытворчасці гарматаў — Віленскай пушкарні. Згодна з гістарычнымі даследаваннямі, яна была заснавана вялікім князем Жыгімонтам II Аўгустам у 1540‑я гады і фінансавалася наўпрост з дзяржаўнай казны.

Цагляная падлога палаца, выяўленая І. Садаўскасам пры раскопках у 2018 годзе. Фота: etalpykla.lituanistika.lt / І. Садаўскас

У час раскопак у 2018 годзе была знойдзена арнаментаваная архітэктурная дэталь з пясчаніку, якая засталася ад палаца Багуслава Радзівіла. Гэты адзіны захаваны фрагмент фасаднага дэкору, на думку І. Садаўскаса, мог першапачаткова размяшчацца на карнізе трэцяга паверха. Фота: etalpykla.lituanistika.lt / І. Садаўскас

Кафля, упрыгожаная гербам Радзівілаў і ініцыяламі Януша Радзівіла, знойдзеная ў час раскопак у 2018 годзе. Фота: etalpykla.lituanistika.lt / І. Садаўскас

Сыравіну для вытворчасці зброі везлі з усёй Еўропы: медзь і сталь — з Венгрыі і Карынтыі, свінец — з Гданьска. Сюды былі запрошаныя замежныя майстры. Пушкарня працавала настолькі актыўна, што ўжо ў 1560 годзе венецыянскі пасол даносіў: у Вільні налічваецца 180 вялікіх гарматаў і мноства дробных.

Пазней, пры Стэфане Баторыю, тут адліваліся цяжкія аблогавыя гарматы, а ў пачатку XVII стагоддзя была створана знакамітая гармата «Віленскія браты», якая страляла 30‑фунтавымі ядрамі (больш за 12 кг).

Палац з карасямі і лінямі

Рэзідэнцыя Радзівілаў на Пушкарні. Фрагмент панарамы Вільні Томаша Макоўскага (1600 год). На пярэднім плане бачны абнесены хаткамі сад (2). За рачулкай вылучаецца рэпрэзентатыўны ансамбль з трохпавярховага палаца з высокай цыліндрычнай вежай і крыжападобнага корпуса (1). Справа пад нумарам 8 — збудаваны ў гонар перамогі над татарамі пад Клецкам у 1506 годзе касцёл Марыі Снежнай (цяпер вядомы пад тытулам Святога Юр’я) з масіўнай вежай і кляштар кармелітаў. Фота: etalpykla.lituanistika.lt

Побач з арсеналам, на беразе Віліі, размяшчалася вялізная рэзідэнцыя Радзівілаў (не блытаць з палацам Радзівілаў на Віленскай вуліцы, у якім цяпер знаходзіцца мастацкі музей). Мураваны палац на Пушкарні быў збудаваны ў першай палове XVI стагоддзя. Гэта быў трохпавярховы будынак у стылі італьянскага маньерызму з масіўнай цыліндрычнай вежай, аркадамі і багата аздобленымі фасадамі. У ім жыў Мікалай Радзівіл Руды, і, як мяркуецца, ягоная сястра Барбара Радзівіл.

Але сапраўдным гонарам рэзідэнцыі быў велізарны італьянскі сад, які распасціраўся на ўсход ад будынка. Згодна з інвентарамі Радзівілаўскага архіва, якія сёння захоўваюцца ў Варшаве, сад быў абнесены мурам, меў рэгулярную планіроўку, лабірынт, алеі з абрыкосаў, вішань і высакародных гатункаў яблынь. У спецыяльных аранжарэях вырошчвалі італьянскую гародніну і нават інжыр.

Прадмесце Пушкарня, тэрыторыя палаца Радзівілаў і сістэма сажалак на фрагменце плана Вільні 1737 года (Г. М. Фірстэнгоф). Фота: ArchiDucatus

Прадмесце Пушкарня, тэрыторыя палаца Радзівілаў і сістэма сажалак на фрагменце плана Вільні 1808 года (К. Грунерт). Фота: ArchiDucatus

Менавіта ў гэтым садзе знаходзілася сістэма з трох вялікіх штучных сажалак. У архіўных дакументах XVII стагоддзя яны апісваюцца як «sadzawki, w których karaś wielki y lin łowi się» (сажалкі, у якіх ловяцца вялікі карась і лінь). Гэта і ёсць тыя самыя вадаёмы, на тарфяным дне якіх сучасныя археолагі знаходзяць рэшткі пазнейшых падмуркаў.

Руіны палацавага комплексу Радзівілаў на Пушкарні незадоўга да канчатковага зносу. Літаграфія Тадэвуша Бычкоўскага, 1828 год. Паводле даследчыкаў, на малюнку можа быць паказаны адзін з гаспадарчых карпусоў альбо старыя стайні. Фота: Нацыянальная бібліятэка Польшчы (Polona.pl)

«Рэшткі палаца Барбары ў Вільні». Літаграфія 1850 года паводле малюнка з натуры Людвіка ван Долена. На выяве зафіксаваны заняпад колішняй рэзідэнцыі Радзівілаў: мясцовы жыхар прыбудаваў да муроў драўляную хаціну, а ў былой палацавай вежы абсталяваў хлеў. Фота: Літоўскі нацыянальны мастацкі музей

Заняпад і новы «Радзівілаўскі маёнтак»

Палац сур'ёзна пацярпеў падчас вайны з Маскоўскай дзяржавай у 1655—1661 гадах. Апошнім яго гаспадаром, які яшчэ спрабаваў падтрымліваць жыццё ў рэзідэнцыі, быў Багуслаў Радзівіл. Пасля яго смерці палац паступова прыйшоў у заняпад. Згодна з інвентарамі канца XVIII стагоддзя, ад раскошнага будынка заставаліся толькі сцены першага паверха без даху, а сажалкі параслі пустазеллем. У 1820‑х гадах руіны канчаткова разабралі на цэглу.

Палац Тышкевічаў, дзе сёння месціцца бібліятэка Урублеўскіх Акадэміі навук Літвы, пабудаваны на месцы італьянскага саду з сажалкамі пры колішнім палацы Радзівілаў. Фота: www.vle.lt

Самі сажалкі італьянскага саду былі засыпаныя ў першай палове XIX стагоддзя. На іх месцы праклалі бульвар уздоўж ракі, а на мяжы стагоддзяў тэрыторыя была шчыльна забудавана мураванымі дамамі. У прыватнасці, тут узвялі палац Тышкевічаў (сёння там месціцца бібліятэка Урублеўскіх Акадэміі навук Літвы), а таксама даходныя дамы і жыллё для чыноўнікаў.

«Радзівілаўскі маёнтак» на тэрыторыі сажалак пры палацы Радзівілаў. Фота: citify.eu

«Радзівілаўскі маёнтак» на тэрыторыі сажалак пры палацы Радзівілаў. Фота: citify.eu

Сёння пра былую веліч магутнай зброевай вытворчасці і багацце радзівілаўскіх садоў нагадваюць толькі архіўныя дакументы, старыя планы ды спецыфічны тарфяны грунт у будаўнічых катлаванах. А яшчэ новы шматфункцыянальны комплекс на вуліцы Маставой, які будуе кампанія Vastint Lithuania па праекце студыі Renova, атрымаў сімвалічную назву Radvilų valda («Радзівілаўскі маёнтак»).

Згодна з праектнай дакументацыяй, на месцы засыпаных сажалак і разабраных даходных дамоў паўстануць пяціпавярховыя будынкі, якія аб'яднаюць офісныя плошчы і 67 элітных кватэр.

Цяпер чытаюць
Былая палітзняволеная Наста Лойка сустрэлася са сваім сабакам — праз амаль чатыры гады

Беларускія студэнты заваявалі шэсць залатых медалёў на Міжнароднай матэматычнай алімпіядзе

Сын прэзідэнта Зімбабвэ, меркавана, лячыўся ў Беларусі ад наркатычнай залежнасці

Канапацкая апублікавала фота з цэнтра Варшавы66

Што такое тэорыя няправільнага абутку?11

Пяць ахоўнікаў прыкрывалі Лукашэнку, пакуль ён фатаграфаваўся з вясковай сям'ёй66

Бабарыка расказаў, з якім праектам вяртаецца ў палітыку1717

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома55

«Многія людзі стануць непатрэбнымі». Сузаснавальнік EPAM пра сяброўства з Добкіным, багацце і няроўнасць, жыццё ў Латвіі і настальгію2222

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома5

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома
Пяць ахоўнікаў прыкрывалі Лукашэнку, пакуль ён фатаграфаваўся з вясковай сям'ёй66

Бабарыка расказаў, з якім праектам вяртаецца ў палітыку1717

Беларускаму актывісту, які жыве ва Украіне, забаранілі ўезд у Польшчу на 10 гадоў1515

Лукашэнка папракнуў Тапузідзіса за хамон у крамах і загадаў праверыць усе гандлёвыя сеткі1111

Наўроцкі: Украіна можа разлічваць на дапамогу, бо там, дзе б'юць маскаля — Польшча дапамагае1515

Наўроцкі: Украіна можа разлічваць на дапамогу, бо там, дзе б'юць маскаля — Польшча дапамагае15
Памятаеце блогера, якога ў 17 гадоў затрымалі за махінацыі з грашыма для дзіцяці з СМА? Яго 38‑гадовая каханая цяжарная1111

Памятаеце блогера, якога ў 17 гадоў затрымалі за махінацыі з грашыма для дзіцяці з СМА? Яго 38‑гадовая каханая цяжарная11
Рабочага з Пінска асудзілі за ўдзел у «масавых беспарадках». Пасля 2020‑га ён працаваў у Расіі

Рабочага з Пінска асудзілі за ўдзел у «масавых беспарадках». Пасля 2020‑га ён працаваў у Расіі
Статкевіч пра «Ноч музеяў» у Мінску: Мы зразумелі, што людзі апладзіравалі не саксафаністу, а нам з жонкай2626

Статкевіч пра «Ноч музеяў» у Мінску: Мы зразумелі, што людзі апладзіравалі не саксафаністу, а нам з жонкай26
Лукашэнка раіць беларусам прыгледзецца да хацінгу2020

Лукашэнка раіць беларусам прыгледзецца да хацінгу20
У Ялце марскія дроны сярод яснага дня нанеслі ўдар па порце. На пляжах паніка44

У Ялце марскія дроны сярод яснага дня нанеслі ўдар па порце. На пляжах паніка4
«Многія людзі стануць непатрэбнымі». Сузаснавальнік EPAM пра сяброўства з Добкіным, багацце і няроўнасць, жыццё ў Латвіі і настальгію2222

«Многія людзі стануць непатрэбнымі». Сузаснавальнік EPAM пра сяброўства з Добкіным, багацце і няроўнасць, жыццё ў Латвіі і настальгію22
Бабарыка зоймецца бізнэсам — ужо адкрыў кампанію ў Германіі2323

Бабарыка зоймецца бізнэсам — ужо адкрыў кампанію ў Германіі23
Лукашэнка абурыўся якасцю тавараў у вясковых крамах: Пратэрміноўка і тухляціна!2525

Лукашэнка абурыўся якасцю тавараў у вясковых крамах: Пратэрміноўка і тухляціна!25
Статкевіч: Калі зноў пачнуцца масавыя пратэсты, яны ўжо не будуць такімі мірнымі, як у 2020‑м. А ЕС правільна перастаў верыць казкам Лукашэнкі5757

Статкевіч: Калі зноў пачнуцца масавыя пратэсты, яны ўжо не будуць такімі мірнымі, як у 2020‑м. А ЕС правільна перастаў верыць казкам Лукашэнкі57
«Пры +30 немагчыма адкрыць вокны». Жодзінцы скардзяцца: у горадзе смярдзіць гаўном1212

«Пры +30 немагчыма адкрыць вокны». Жодзінцы скардзяцца: у горадзе смярдзіць гаўном12
Шторм нарабіў бяды ў Вілейскім і Маладзечанскім раёнах11

Шторм нарабіў бяды ў Вілейскім і Маладзечанскім раёнах1
Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам4141

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам41
Беларус з Канады некалькі гадоў судзіўся з жонкай за дзяцей. Жонка хацела, каб выплачваў грошы і на яе ўтрыманне77

Беларус з Канады некалькі гадоў судзіўся з жонкай за дзяцей. Жонка хацела, каб выплачваў грошы і на яе ўтрыманне7
«Я стаў шчаслівы». Праца на будоўлі прыносіць добрыя грошы, а грамадская актыўнасць — маральную сілу. Былы каліновец Кусь расказаў пра тое, як вярнуў унутраную раўнавагу1313

«Я стаў шчаслівы». Праца на будоўлі прыносіць добрыя грошы, а грамадская актыўнасць — маральную сілу. Былы каліновец Кусь расказаў пра тое, як вярнуў унутраную раўнавагу13
Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў1717

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў17
У Вільні раскапалі месца італьянскага саду Радзівілаў і галоўнай пушкарні ВКЛ. Тут пабудуюць элітнае жыллё1919

У Вільні раскапалі месца італьянскага саду Радзівілаў і галоўнай пушкарні ВКЛ. Тут пабудуюць элітнае жыллё19
Жаночы алкагалізм: чым ён розніцца ад мужчынскага і як да такіх жанчын ставіцца?1212

Жаночы алкагалізм: чым ён розніцца ад мужчынскага і як да такіх жанчын ставіцца?12
Ва Украіне апублікавалі свежы палітычны рэйтынг. Зяленскі не на першым месцы2424

Ва Украіне апублікавалі свежы палітычны рэйтынг. Зяленскі не на першым месцы24
Андрусь Бездар, які выйшаў з СІЗА, расказаў, як яго справа цяпер і што будзе далей99

Андрусь Бездар, які выйшаў з СІЗА, расказаў, як яго справа цяпер і што будзе далей9

Усе навіны →

Трамп заявіў, што Украіна не атрымае ракет Patriot16

У Екацярынбургу атакаваны склад Wildberries

На «Гродна Азоце» адбыўся пазапланавы выкід аміяку

Учора ў Беларусі было +40°C1

Трамп забараніў у ЗША «нараджальны турызм» для асобных катэгорый1

Шквал, моцны вецер і град нарабілі бяды гэтай ноччу

Жаночы алкагалізм: чым ён розніцца ад мужчынскага і як да такіх жанчын ставіцца?12

Мінскім Шабанам прысвяцілі модную калекцыю: дзе купіць і што па цэнах?5

БАТЭ абверг чуткі пра продаж Капскім клуба1

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1У Мірскім замку аднавілі італьянскі сад XVIII стагоддзя. Ён адкрыецца ўжо ў верасні01027-07-2026
2Военные ЮВО высадили сирень во Владикавказе в честь 75-летия Победы0013-05-2020
3В парке «Зарядье» откроется выставка русской игрушки01009-12-2025
4На закладку суперинтенсивных садов на Ставрополье выделили 80 млн рублей0011-08-2020
5Во Владикавказе к октябрю отремонтируют входные зоны старейшего на Юге России парка0012-07-2022
6Пасечник на акции "Сад памяти" посадил дерево, посвятив его своему дедушке-ветерану0018-03-2023
7В камчатском городе подводников Вилючинске обустроят детскую игровую зону и скейт-парк0027-08-2019
8На Соловках появилась аллея в память о школе юнг, действовавшей в годы войны0031-08-2021
9В музее-усадьбе Архангельское пройдет фестиваль итальянской культуры0014-09-2019
10ВС РФ установили контроль над Белым Колодезем и Устиновкой в Харьковской области01003-08-2026

Классификация: В стране. Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 10. Тональность: 0. Информативность: 10. Источник: nashaniva.com.