1980-я, падлеткі на роварах у маленькім гарадку расследуюць таямнічыя падзеі ў мясцовым лесе. І не, гэта не культавыя «Вельмі дзіўныя справы» — гэта расійскі серыял «Радар», часткова зняты ў Беларусі.

Фота: кадр з трэйлера
Расійскі стрымінгавы сэрвіс Okko зняў «Радар» па аповесці «Галоўны поўдзень» ад савецкага пісьменніка Аляксандра Мірэра. Гэта гісторыя пра тое, як у савецкім гарадку 1960‑х два падлеткі сутыкаюцца з незвычайнымі паводзінамі дарослых, а потым даведваюцца, што прычына гэтага — уварванне іншапланетнікаў.
Для «Радара» дзеянне перанеслі ў канец 1980‑х, а колькасць падлеткаў павялічылі да трох. Гэтыя хлопцы — Лёша, Толя і Сёма — рассякаюць на веласіпедах па савецкім гарадку, ля якога ў лесе стаіць велізарны радар, прычым адзін з падлеткаў у першай жа серыі знікае ў лесе. Яшчэ там ёсць сэкс-сімвал школы Жэка, які вучыцца ў старэйшых класах, і яго кучаравая дзяўчына Віка, ёсць і Андрэй Цімафеевіч — дарослы, які працуе ў школе і спрабуе дапамагчы дзецям у пошуках праўды.

Фота: кадр з трэйлера
У вольны час ад іншапланецян тыя дзеці слухаюць забароненую музыку і мараць пра «Артэк». Адзін з хлопцаў піша фантастычны раман, кучаравая сяброўка яго брата-старшакласніка хоча на Эльбрус. Усе яны ў вольны ад пошукаў праўды час пражываюць розную дробязь, з якіх і складаецца сталенне: будуюць першыя адносіны, церпяць ад булінгу ў школе, спрабуюць даць рады настаўнікам і бацькам. І, вядома, халодная вайна дадае сваіх рысаў свету серыяла.
Нічога не нагадвае?
«Радар» выглядае вельмі падобным да «Вельмі дзіўных спраў» (Stranger Things) — культавага серыяла ад Netflix. Розніца ў драбніцы. У гарадку Хокінс, дзе адбываюцца дзеянні «Вельмі дзіўных спраў», галоўных герояў чацвёра, а не трое, дарослыя героі крыху іншыя, а ў цэнтры гісторыі не іншапланетнікі, а загадкавая лабараторыя і яе «выпускніца» Адзінаццаць. Але ж падобнага так шмат, што няма сумневаў: стваральнікі «Радара» натхняліся праектам ад Netflix.

Сёма з «Радара» і Дасцін з «Вельмі дзіўных спраў». Фота: кадры з трэйлераў
У гэтую гісторыю яны ўплялі некалькіх герояў, якіх не магло быць у «Вельмі дзіўных справах». Напрыклад, гэта Вольга Святлаславаўна (Вікторыя Ісакава), кіраўніца гарвыканкама і мама адной з гераінь, жорсткая і цвёрдая жанчына. Або бацька Толі, якога грае беларус Анатоль Кот, савецкі палкоўнік і карысная здабыча для іншапланецян.
Здымалі серыял часткова ў Беларусі. Выкарысталі павільёны «Беларусьфільма», а таксама здымалі ў Светлагорску, Вілейцы і мястэчку Мышкавічы, што ў Магілёўскай вобласці. І ў Вілейцы, і ў Мышкавічах кіношнікаў збольшага вабілі прыватныя дамы і тыповая савецкая забудова, у Вілейцы заадно набралі ў масоўку багата беларусаў.

Віка з «Радара» і Нэнсі з «Вельмі дзіўных спраў». Фота: кадры з серыялаў
Серыял атрымаўся дынамічны, але ёсць у ім рыса, у якой ён безнадзейна прайграе «Вельмі дзіўным справам». Амерыканскі праект стаў культавым шмат у чым праз пачуцці. У яго цэнтры — дзіцячае сяброўства, якое хлопцы і дзяўчаты з Хокінса праносяць праз усё сталенне, першае каханне, безумоўная любоў бацькоў да сваіх дзяцей і агромністая смеласць, з якой простыя амерыканцы абараняюць сваё мястэчка ад монстраў з іншага свету.

Анатоль Кот у «Радары». Фота: radar_okko / Instagram
За тры серыі «Радара», якія ўжо даступныя, яго героі не паказалі пачуццяў. Магчыма, у гэтым віна сцэнарыя, бо першыя дзве серыі аддадзеныя пад павольны пралог да гісторыі, і «Радару» проста трэба даць час.

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | У Расіі назвалі цэны на новыя «Волгі». Ці варта чакаць іх у Беларусі і што гэта наогул за аўто? | 0 | 8.98 | 30-05-2026 |
| 2 | Прадалі з малатка сядзібу ў Падароску, якую забралі ў мецэната Падкарытава | 0 | 8.26 | 21-08-2026 |
| 3 | «Мастак расійскага паходжання з маленькай вёскі Віцебск». У Рэймскім саборы пра Марка Шагала пішуць нісянеціцу | 0 | 10 | 17-07-2026 |
| 4 | У расійскай франшызе пра халопаў выйшаў новы фільм — яго глядзяць і ў Беларусі | 0 | 10 | 21-06-2026 |
| 5 | Фонд «Камунікат» перавыдае «Доўгую дарогу дадому» Быкава | 0 | 10 | 20-08-2026 |
| 6 | І Украіна, і Расія выразалі з «Чалавека-павука» песню Манетачкі. А што Беларусь? | 0 | 16.04 | 14-08-2026 |
| 7 | В Пятигорске развернули копию Знамени Победы площадью 300 кв. м | 0 | 0 | 06-05-2025 |
| 8 | Россиянам раскрыли места для наблюдения за «пасущимися» метеорами | 0 | 5 | 16-07-2026 |
| 9 | Россияне бросились за лапомойками | 0 | 2 | 02-07-2026 |
| 10 | Засели в офшорах и доят Россию | -10 | 2 | 17-06-2026 |