У Беларусі плануюць працягнуць развіццё інфраструктуры для зарадкі электрамабіляў. Адпаведную пастанову ўрада падпісаў прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын. Дакумент прадугледжвае абнаўленне Праграмы стварэння дзяржаўнай сеткі для зарадкі электрамабіляў з улікам новай рэдакцыі ўказа Лукашэнкі №92 «Аб стымуляванні выкарыстання электрамабіляў».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
У прыватнасці, праграму прыводзяць у адпаведнасць з новымі нормамі, паводле якіх РУП «Белтэлекам» вызначаецца другім дзяржаўным аператарам, адказным за ўстаноўку і абслугоўванне павольных электразарадных станцый.
Пастановай таксама абнаўляюцца мерапрыемствы праграмы, пералік месцаў і тыпаў электразарадных станцый, якія былі ўстаноўленыя або плануюцца да ўстаноўкі ў 2024—2028 гадах. Удакладняюцца месцы размяшчэння суперхуткіх электразарадных комплексаў «Белнафтахіма» і арганізацый, якія ўваходзяць у яго склад.
Акрамя таго, будзе ўдакладнены пералік месцаў размяшчэння зарадных станцый для гарадскога электрычнага транспарту.
Асобна вызначаюцца месцы, дзе ў 2026—2030 гадах плануецца ўсталёўваць павольныя электразарадныя станцыі ў межах дзяржаўнай сеткі. Таксама вызначаюцца планы па будаўніцтве ў 2029—2030 гадах суперзарадных комплексаў «Белнафтахіма» ў населеных пунктах і каля аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу.
Цяпер у Беларусі працуюць каля 1,2 тысячы электразарадных станцый розных аператараў. Акрамя «Белнафтахіма», сеткі зарадных станцый развіваюць «Белтэлекам», «Белсельэлектрасеткабуд», кампаніі А-100, United Company і іншыя арганізацыі.


| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | У Беларусі працягвае расці колькасць электрамабіляў і зарадных станцый | 0 | 10 | 05-08-2026 |
| 2 | Кінутыя аўтамабілі будуць прыбіраць з вуліц гарадоў хутчэй | 0 | 10 | 10-08-2026 |
| 3 | Рост электромобилей и развитие зарядной инфраструктуры | 1 | 9.22 | 06-02-2026 |
| 4 | Запрацавала «адно акно» для ўладальнікаў электрамабіляў | 0 | 10 | 05-06-2026 |
| 5 | У Мінску паставілі яшчэ адзін зарадны хаб для электрамабіляў | 0 | 10 | 29-05-2026 |
| 6 | У гарадах Беларусі адключаюць таймеры на святлафорах — але не ва ўсіх. Вось чаму | 0 | 10 | 08-07-2026 |
| 7 | В Омске станет больше электрозарядных станций | 0 | 15.62 | 31-07-2026 |
| 8 | У Беларусі зноў растуць цэны на паліва | 0 | 10 | 07-07-2026 |
| 9 | В Крыму планируют увеличить количество пригородных поездов | 0 | 0 | 28-12-2020 |
| 10 | "Белтелеком" станет вторым госоператором по установке и обслуживанию зарядных станций для электромобилей | 0 | 11.77 | 11-08-2026 |