40‑гадовы зваршчык Андрэй Чыкун ганяў на матацыкле пад 200 км/г. І ў гэты раз на святлафоры ён прапанаваў выпадкова сустрэтаму «Аўдзі» паспаборнічаць. Ахвярамі сталі пасажырка Андрэя — яе літаральна разарвала на часткі — і кіроўца скутара, які вяртаўся дахаты з рыбалкі.

Скрыншот відэа
31 ліпеня ў Брэсце на дарозе ў напрамку вёскі Тэльмы адбылася смяротная аварыя. Кіроўцы матацыкла Honda і аўтамабіля Audi зладзілі хуткасны заезд на ажыўленай вуліцы. У выніку матацыкл сутыкнуўся з мапедам Viper, які рухаўся ў тым жа кірунку.
У аварыі загінулі тры чалавекі — кіроўца матацыкла, яго пасажырка і кіроўца мапеда. Пасажырку матацыкла літаральна разарвала на часткі.
Матацыклам Honda 929 кіраваў 40‑гадовы зваршчык Андрэй Чыкун.

Андрэй Чыкун
Па сацыяльных сетках мужчыны адразу зразумела, што ён жыў матацыклам. Любіў хутка ездзіць, на святлафорах жэстамі прапаноўваў кіроўцам аўтамабіляў зладзіць гонку.
Нават калі не паспяваў стаць побач з машынай, пакуль гарыць чырвонае святло, часта сам распачынаў спаборніцтва — і хваліўся гэтым. Жартаваў, што, навыперадкі з БМВ весялей дамоў ехаць.
Выкладаў мужчына і моманты, калі пазбег аварыі: напрыклад, калі ліха ехаў паміж шэрагамі машын у заторы і ледзь не сутыкнуўся з таксі, якое паварочвала.
У каментарах Чыкуну не аднойчы рабілі заўвагі, што гэта жудасныя паводзіны на дарозе — але Андрэй пісаў у адказ «вельмі міла» і «затое не сумна».

Напярэдадні трагедыі Андрэй жартаваў у трэдсах на тэму бяспекі дзяўчат, якія ездзяць за спінай байкераў. Адна з каментатарак пацікавілася, навошта пасажыркам карыстацца шлемам, калі ўсё астатняе цела не абаронена нічым. Андрэй у адказ пажартаваў пра тое, што ў дзяўчыны на фота акрамя шлема ёсць і крыжык.
Знаёмыя кажуць, што мужчына сапраўды любіў ганяць ды кайфаваў ад хуткасці 200 кіламетраў на гадзіну. Пераглядаючы відэа, якія здымаў байкер, можна пабачыць і большую хуткасць — 240 кіламетраў на гадзіну.

Нават шукаючы кампанію для паездак на «беларускія Мальдывы», Андрэй удакладняў тэхнічныя патрабаванні да матацыкла кампаньёнаў — каб не менш за 600 кубоў.
Мужчына быў у разводзе, дзяцей у яго не было. Быў, як кажуць, у актыўным пошуку — анкеты Андрэя ёсць на розных сэрвісах знаёмстваў. Перыядычна катаў дзяўчат на сваім байку.
Нядаўна Андрэя пахавалі. На жалобную цырымонію прыехала каля 20 матацыклістаў. Яны прымацавалі букет са штучных кветак на месцы аварыі, а на могілкі прывезлі вянок са стужкай «Вечнага сезона. Ад мотабрацтва».

Калона матацыклістаў на пахаванні Андрэя
Пра 32‑гадовую пасажырку Андрэя вядома няшмат — яе звалі Марынай.

Скрыншот відэа
45‑гадовы Вадзім Літвінчук, які ў той ракавы вечар ехаў на мапедзе, жыў у вёсцы Тэльмы-1 разам з бацькамі, працаваў на сельскагаспадарчым прадпрыемстве «Брэсцкі аграрый» на развознай машыне. Знаёмыя кажуць, што мужчына ніколі не ліхачыў.
Сябры кажуць, што Вадзім вяртаўся дамоў з рыбалкі і не даехаў літаральна некалькі соцень метраў.

Вадзім Літвінчук, які ехаў на мапедзе

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Тры аўтамабільныя брэнды з найгоршымі кіроўцамі: ці ёсць вашая машына ў спісе? | 0 | 10 | 19-07-2026 |
| 2 | В Брянске 17-летний байкер, скрываясь от ДПС, врезался на встречке в легковушку | 0 | 8.01 | 09-06-2026 |
| 3 | Пенсионер оказался под колесами мотоцикла на Бору | 0 | 13.29 | 04-08-2026 |
| 4 | В Карелии подросток на питбайке погиб в ДТП | 0 | 6.17 | 31-07-2026 |
| 5 | Конфликт между байкерами и водителем закончился дракой | 0 | 5 | 06-07-2026 |
| 6 | Аргентинец Бенавидес впервые стал победителем "Дакара" в зачете мотоциклов | 0 | 0 | 15-01-2021 |
| 7 | TINEJDŽER (18) SE TRKAO S BRATOM, PA SLETEO S PUTA! Užas na nasipu kod Borče: Lekari se bore za njegov život | 0 | 7.19 | 15-08-2026 |
| 8 | Два мотогонщика погибли в результате аварии на автодроме | -5 | 5 | 12-07-2026 |
| 9 | Болид Лэнса Стролла перевернулся сразу после возобновления Гран-при Бахрейна | 0 | 0 | 29-11-2020 |
| 10 | Словенец Роглич лидирует перед заключительным этапом велогонки "Вуэльта" | 0 | 0 | 14-09-2019 |