Віцебская майстэрня, якая займаецца кузаўным рамонтам аўто і антыкаразійнай апрацоўкай кузава, паказала, што сталася з паркетнікам Geely пасля трох беларускіх зім.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»
На відэа паказаны Geely Atlas Pro 2022 года з прабегам 95 тысяч кіламетраў.
Нягледзячы на тое, што чатырохгадовы паркетнік перажыў усяго тры зімы, днішча аўтамабіля мае шмат ачагоў карозіі.
«А знізу тут усё — ужо торба, купа ржы. З сутыкаў металу ідзе ржа, усё лушчыцца, плюс у схаваных поласцях сітуацыя такая самая», — кажа майстар і паказвае, як шмат карозіі ў аўто 2022 года выпуску.

Скрыншоты з відэа: pegas.avto / Instagram
На відэа бачна, што на днішчы не засталося ніводнага элемента, які б не зачапіла карозія.
Шмат карозіі таксама на бэльках і іншых элементах кузава. Іржа не пашкадавала ланжэронаў і ўзмацняльнікаў.
Апроч месцаў, дзе карозія ўжо прыкметна раз'ела метал, на гэтым Geely не бракуе месцаў, дзе лакафарбавы слой толькі нядаўна адваліўся і ўтварыў месцы з аголеным металам.

Скрыншоты з відэа: pegas.avto / Instagram
Адметна, што карозія ідзе перш за ўсё ў месцах, дзе ідуць мацаванні, што асабліва небяспечна ў будучыні, калі карозія раз'есць метал.

Скрыншоты з відэа: pegas.avto / Instagram
Не менш жахліва выглядаюць колавыя аркі. Каб не давесці да таго, каб праз яшчэ некалькі беларускіх зім гэтую Geely давялося варыць, уласніку мусова выкласці нямала грошай на выдаленне ржы з наступнай грунтоўкай і антыкаразійнай апрацоўкай.


| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках | 0 | 10 | 23-07-2026 |
| 2 | Тры аўтамабільныя брэнды з найгоршымі кіроўцамі: ці ёсць вашая машына ў спісе? | 0 | 10 | 19-07-2026 |
| 3 | У Расіі назвалі цэны на новыя «Волгі». Ці варта чакаць іх у Беларусі і што гэта наогул за аўто? | 0 | 8.98 | 30-05-2026 |
| 4 | Дзе адзначыць Дзень роднай мовы: падзеі ў Беларусі і замежжы | 0 | 10 | 19-02-2026 |
| 5 | «Выглядае як цацка». На Гродзеншчыне заўважылі міні-электрамабіль з Кітая | 0 | 10 | 22-07-2026 |
| 6 | Сарвала дах? У Беларусі прадаюць кабрыялет Mercedes 1995 года амаль за $50 тысяч | 0 | 25.38 | 27-06-2026 |
| 7 | Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя | 0 | 10 | 12-06-2026 |
| 8 | Прызначылі галоўнага трэнера зборнай Беларусі па хакеі | 0 | 10 | 20-08-2026 |
| 9 | Dongfeng выпусціў спецыяльную серыю электрамабіляў з беларускім арнаментам | 0 | 10 | 03-07-2026 |
| 10 | Раскрыто оснащение нового кроссовера Jeland для России | 0 | 10 | 20-08-2026 |