Аўтамабілі французскага брэнда будуць збіраць на заводзе «Юнісон» у Абчаку.
На заводзе пад Мінскам збіраюць адразу тры мадэлі, і ўсе яны — красоверы.
Самым даступным «французам» беларускай зборкі з’яўляецца Citroen C3-XR. Цэны на кампактны красовер пачынаюцца з 75 тысяч рублёў, што каля $26600 па цяперашнім курсе.
Трэба разумець, што Citroen C 3‑XR — гэта не тое самае, што Citroën C3, які прадаюць у Еўропе. Citroen C 3‑XR — гэта тварэнне франка-кітайскага сумеснага прадпрыемства Dongfeng Peugeot-Citroen.

Белы аўтамабіль — Citroen C 3‑XR. Фота: av.by
Новы стары CitroenТаму ў Еўрасаюзе такую мадэль не знойдзеш. Да Беларусі яе збіралі толькі ў Кітаі і Іране.
Наступным па памеры і дарагавізне ідзе Citroen C5 Aircross. Цэны на яго пачынаюцца з 95 тысяч рублёў, ці каля $33700.
І гэтая мадэль ужо мае нашмат больш агульнага з сапраўдным Citroen, бо гэта такі самы Citroen C5 Aircross, як і ў Еўрасаюзе. Адзінае важнае адрозненне ў тым, што ў Беларусі наладзілі зборку папярэдняга пакалення Citroen C5 Aircross.
У Еўропе ж у 2025 годзе выйшла другое пакаленне C5 Aircross.

Зверху — Citroen C5 Aircross папярэдняга пакалення, які пачалі збіраць у Беларусі. Унізе — Citroen C5 Aircross новага пакалення, які пачалі выпускаць у Еўрасаюзе з 2025 года. Фота: скрыншоты з сайтаў citroen-center.by і citroen-vilnius.lt
Што да самай дарагой мадэлі ў лінейцы беларускай зборкі — C5X, то кітайская і еўрапейская мадэлі аднолькавыя, бо нават машыны, якія прадаюцца ў Еўропе, маюць кітайскую зборку.

Фота: скрыншот з сайта citroen-center.by
Цэны на C5X, сабраныя ў Беларусі, будуць пачынацца з 96 тысяч рублёў, ці з каля $32 тысяч.
Зборка аўтамабіляў у Беларусі дазваляе часткова эканоміць на ўтылізацыйным зборы, а таксама прэтэндаваць на льготныя ўмовы лізінгу і крэдытавання.
Пакуль у Беларусі сабралі ўсяго 48 Citroen, якія ўжо паступілі ў продаж. Прынамсі пакуль у Беларусі будуць збіраць толькі аўто з бензінавым рухавіком. Усе машыны сабраныя з машынакамплектаў, якія набываюць у Кітаі ў кампаніі Dongfeng Peugeot Citroen Automobile Company LTD. Пры гэтым каля траціны кампанентаў у гэтых аўто — еўрапейскай вытворчасці.


| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Машына як у Сінатры і Пікаса. У Мінску заўважылі вельмі рэдкі рэтра-мерсэдэс на хаду | 0 | 15.26 | 13-08-2026 |
| 2 | Пад Мінскам збіраюць новы поўнапамерны пікап. Вось колькі ён каштуе | 0 | 10 | 02-07-2026 |
| 3 | У Мінску заўважылі амерыканскі аўтамабіль саракавых гадоў на хаду | 0 | 10 | 04-08-2026 |
| 4 | Па Мінску раз'язджае Volkswagen Polo, ад якога дрыжаць вокны | 0 | 10 | 28-07-2026 |
| 5 | Мінскі каршэрынг прапанаваў легендарную «капейку» | 0 | 10 | 06-06-2026 |
| 6 | У Мінску заўважылі рэдкі суперкар McLaren. Такіх усяго 765 у свеце | 0 | 16.53 | 29-05-2026 |
| 7 | У Мінску паставілі яшчэ адзін зарадны хаб для электрамабіляў | 0 | 10 | 29-05-2026 |
| 8 | «Гэта знак таго, што кіроўца — быдла». Мінчукоў абурыў расійскі аўтамабіль. Што гэтым разам? | 0 | 8.52 | 03-06-2026 |
| 9 | Пад Мінскам трактарыст-бяспраўнік пашкодзіў тры аўтамабілі і паспрабаваў уцячы | 0 | 21.11 | 17-08-2026 |
| 10 | Заплаціў, але ўсё роўна стаў парушальнікам: якія памылкі робяць кіроўцы на платных паркоўках у Мінску | 0 | 10 | 14-06-2026 |