«Не маюць нічога агульнага з паўнавартаснымі BMW».

Фота: Autonews
На калінінградскім заводзе «Аўтатор» пачалі выпуск красовераў BMW X6 40d. У падобнай версіі аўтамабілі расійскай зборкі не прадаваліся нават да 2022 года, калі BMW афіцыйна мела вытворчасць у Калінінградзе. Але дылеры не хочуць іх браць, піша Autonews.
У Расіі збіраюць усю лінейку буйных красовераў BMW — X5, X6 і X7. Асаблівасцю новых BMW X6 сталі версіі 40d з сістэмай ачысткі выхлапу AdBlue. Але гэта ўсё яшчэ старыя кузавы і не кітайскія версіі.
Дылеры гэтыя машыны браць не хочуць.
У дылерскім цэнтры «АвтоАвангард» кажуць, што такіх аўтамабіляў у іх няма. Паводле слоў прадстаўніка кампаніі, гаворка можа ісці пра кузавы і машынакамплекты, якія заставаліся на прадпрыемстве з 2021—2022 гадоў і пасля былі даўкамплектаваныя.
Ён таксама адзначыў, што падобныя аўтамабілі выклікаюць пытанні з пункту гледжання ідэнтыфікацыі і далейшага абслугоўвання. На яго думку, гэтыя красоверы не будуць распазнавацца фірменнымі сэрвісамі BMW.
«Па VIN-нумары немагчыма атрымаць інфармацыю пра камплектацыю і гісторыю аўтамабіля. Не зусім зразумела, якія менавіта вузлы і агрэгаты там усталяваныя», — дадаў прадстаўнік кампаніі.
У дылерскім цэнтры «Аўтапорт» сказалі, што
«нават сабраныя з засталых машынакамплектаў аўтамабілі не маюць нічога агульнага з паўнавартаснымі BMW, а сама марка не мае дачынення да іх вытворчасці».
«Прадстаўніцтва BMW не прызнае такія аўтамабілі. Па сутнасці, гэта канструктар, сабраны з рэшткаў камплектаў», — заявіў супрацоўнік фірмы.
Ён таксама папярэдзіў, што ўладальнікі такіх машын рызыкуюць сутыкнуцца з цяжкасцямі пры тэхнічным абслугоўванні.


| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Вядомы аўтадызайнер, стваральнік аблічча BMW X5 і X6 атрымаў расійскае грамадзянства | 0 | 10 | 13-07-2026 |
| 2 | BMW поднимет цены в России на 4,5% на автомобили производства 2021 года | 0 | 0 | 08-12-2020 |
| 3 | У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы» | 0 | 10 | 12-06-2026 |
| 4 | «Подовжений» BMW X5 перестане бути ексклюзивною моделлю | 0 | 5 | 30-06-2026 |
| 5 | BMW примет решение о собственном производстве в России в 2021 году | 0 | 0 | 19-01-2021 |
| 6 | У Калінінградзе наладзілі выпуск падробленых люксавых BMW | 0 | 10 | 10-07-2026 |
| 7 | Bmw rilancia sul mercato cinese con le versioni a passo lungo di X5 e iX5 | 0 | 11.17 | 27-07-2026 |
| 8 | BMW повысит цены на автомобили в России | 0 | 0 | 07-10-2021 |
| 9 | BMW повысит цены на новые автомобили в России на 3,8% | 0 | 0 | 01-02-2021 |