У сацыяльных сетках выклікаў рэзананс учынак кіроўцы пазадарожніка «Гелендваген», які прыпаркаваўся ў Мінску проста на ходніку каля ганка «Акадэмкнігі» ля станцыі метро «Акадэмія навук».
«Паважаныя казахі, хто гасцюе ў Мінску, перадайце, калі ласка, што ў нас так не паркуюцца», — так падпісала сваё фота карыстальніца Threads з нікам glitchofthegalaxy. На здымку — «Гелендваген» з прыгожымі казахстанскімі нумарамі, які прыпаркаваны проста на тратуары.
Мінчукі адзначаюць, што ніколі такога не бачылі, што выпадкова заехаць туды немагчыма: для гэтага кіроўцу давялося мэтанакіравана збочыць з праезнай часткі і перасячы ходнік проста па пешаходным пераходзе.
Паводле слоў відавочцаў, за рулём элітнага пазадарожніка знаходзілася жанчына, якая пасля прыпынення працягнула рух далей па пешаходнай зоне.
Публікацыя сабрала шмат абурэння. Але знайшлося крыху месца для іроніі.
Каментатары жартавалі, што кіроўцы можна прабачыць, бо яна прыехала па кнігі. «Прыехалі купіць кнігу «Правілы знаходжання ў Мінску», — пажартаваў нехта. Некаторыя выказалі здагадку, што гэта бібліятэкарка па абмене вопытам.



| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца | 0 | 10 | 02-06-2026 |
| 2 | Падлетак змайстраваў незвычайны «Бульбамабіль» — мінакі не даюць яму без увагі праехаць | 0 | 10 | 22-06-2026 |
| 3 | Парушальнікам правілаў паркоўкі ў Мінску больш не будуць класці жоўтыя паперкі на аўто | 0 | 10 | 07-08-2026 |
| 4 | «Гэта знак таго, што кіроўца — быдла». Мінчукоў абурыў расійскі аўтамабіль. Што гэтым разам? | 0 | 8.52 | 03-06-2026 |
| 5 | Заплаціў, але ўсё роўна стаў парушальнікам: якія памылкі робяць кіроўцы на платных паркоўках у Мінску | 0 | 10 | 14-06-2026 |
| 6 | В мэрии Улан-Удэ напомнили о правилах парковки во дворах | 0 | 11.81 | 04-08-2026 |
| 7 | Aziz förnyade parkeringsbiljett – fick böter | 0 | 5 | 06-07-2026 |
| 8 | Fortsatt parkeringskaos – bil fast i diket | 0 | 10 | 16-07-2026 |
| 9 | В ЛДПР предложили запретить платные парковки около детсадов, школ и медучреждений | 0 | 0 | 01-10-2019 |