Падчас ператрусаў было канфіскавана больш за 30 адзінак абсталявання і звыш 20 тысяч SIM-карт.

У Беларусі спынена дзейнасць некалькіх тэхнічных вузлоў сувязі, якія маглі выкарыстоўвацца замежнымі ашуканскімі кол-цэнтрамі для масавых званкоў і рассылкі SMS, паведамляе прэс-служба МУС.
З 2024 года трое мужчын ва ўзросце ад 19 да 30 гадоў у Мінскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцях абсталявалі ў сваіх кватэрах тэхнічныя цэнтры для дыстанцыйнага кіравання тысячамі SIM-карт.
Праз іх махлярскія кол-цэнтры маглі масава абзвоньваць грамадзян з мэтай выкрадання грошай.

Мужчыны атрымлівалі ад куратараў праз службу дастаўкі SIM-банкі, GSM-шлюзы, радыёмодулі, антэны і працэсары. Пасля падключэння абсталявання яны забяспечвалі яго бесперабойную працу.
«Акрамя таго, указаная злачынная інфраструктура выкарыстоўвалася для дзеянняў, якія ўяўляюць прамую пагрозу нацыянальнай бяспецы і стабільнасці ў нашай краіне і Саюзнай дзяржаве», — паведамляе МУС.
Падчас ператрусаў было канфіскавана больш за 30 адзінак абсталявання і звыш 20 тысяч SIM-карт.
Вядома пра 40 GSM-прылад і больш за 17 тысяч SIM-карт, а таксама мабільныя тэлефоны з перапіскай з куратарамі.

Фігуранты распавялі, што пагадзіліся на прапановы аб заробку, якія паступілі ад невядомых праз тэлеграм.
Усе трое раней не прыцягваліся да крымінальнай адказнасці і афіцыйна не працавалі, адзін з іх быў студэнтам.


| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | На дне цясніны Курумду ў Кыргызстане знайшлі тры целы | 0 | 10 | 21-08-2026 |
| 2 | Прызналі «экстрэмісцкім» у Беларусі польскае каталіцкае выданне | 0 | 10 | 21-08-2026 |
| 3 | Тры аўтамабільныя брэнды з найгоршымі кіроўцамі: ці ёсць вашая машына ў спісе? | 0 | 10 | 19-07-2026 |
| 4 | У Беларусі зноў растуць цэны на паліва | 0 | 10 | 07-07-2026 |
| 5 | Зацвердзілі генеральныя планы Віцебска, Гомеля і Магілёва | 0 | 10 | 21-08-2026 |
| 6 | Kadastrda 10–15 kunlik jarayon bir necha soniyaga qisqarishi mumkin | 0 | 14.35 | 04-08-2026 |
| 7 | Three new stone inscriptions about Emperor Raja Raja Cholan’s grandson found | 0 | 5 | 02-07-2026 |
| 8 | Названо число выпущенных в сторону России дронов ВСУ | 0 | 10 | 17-08-2026 |
| 9 | Четыре детеныша джейрана появились в Московском зоопарке | 0 | 0 | 07-08-2020 |