У Нацыянальным мастацкім музеі 20 жніўня адкрыецца часовая экспазіцыя «Жар і холад металу. Убранне веткаўскага абраза» са збору Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава, піша БелТА.

Фота: vetka-museum.by
На выставе будуць прадстаўленыя 125 твораў жывапісу, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, малюнкі і прылады працы майстроў-чаканшчыкаў.
«Веткаўская калекцыя чаканных акладаў на абразы — збор унікальны для Беларусі. Упершыню прадстаўленыя шырокаму гледачу творы мясцовых майстроў XVIII — пачатку XX стагоддзя, сабраныя ў рэгіёне і адрэстаўраваныя ў Веткаўскім музеі. Майстры ўвасобілі сімволіку арнаментаў. Візантыйскі завіток і вінаград азначае жыццёвую моц прыроды і сімвал райскага цвіцення. Жамчужына ў хрысціянстве — вобраз душы праведніка. У чаканным акладзе ўзнаўляецца вобраз жамчужнай хусты — убруса Багародзіцы», — расказалі арганізатары.
Вялікая частка экспазіцыі была падораная музею сямейнай дынастыяй Свяшчэннікавых. Дачка і ўнучка чаканшчыкаў Арына Радзівонаўна ўспамінала пра тэхналогіі работы дзядоў і бацькі з братамі, сама паліравала аклады.
Апошнія пакаленні жылі ў Клімаве Бранскай вобласці. Прапрадзедам Арыны былі перададзеныя тэхналагічныя рукапісы XVIII-XIX стагоддзяў з апісаннем работ па метале і вырабу фініфці, эмаляў.
«Парадаксальныя для сучаснага разумення спосабы мыслення майстроў, арганізацыя імі прасторы, змешчанай у некалькіх міліметрах металічнай пласціны. Яны паўстаюць у архітэктурных пабудовах з адваротнай і сферычнай перспектывай, у «мяккім» пейзажы, які злучае старажытны сімвалізм з непасрэдным адчуваннем натуры, а таксама ў эпічнасці наратыву», — падкрэслілі ў музеі.
Часовая экспазіцыя працягнецца да 25 кастрычніка.

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | У Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны — новая дырэктарка | 0 | 10 | 14-08-2026 |
| 2 | Коллекция Итику Куботы впервые представлена в Токийском национальном музее | 0 | 0 | 02-07-2020 |
| 3 | "Алмазная колесница" прибудет в Пушкинский музей | 0 | 5 | 06-07-2026 |
| 4 | У Навагрудку абновяць музей Халакосту і яўрэйскага супраціву. Возьме ўдзел і Марзалюк | 0 | 8.4 | 07-07-2026 |
| 5 | Исторический музей в Москве представит коллекцию Императорского стеклянного завода | 0 | 0 | 17-08-2021 |
| 6 | В Челябинской области создадут музей каслинского литья | 0 | 0 | 25-05-2023 |
| 7 | В Петербурге откроется V Всероссийская выставка скрипичных мастеров | 0 | 0 | 22-03-2023 |
| 8 | На ВДНХ откроется Дом музеев | 0 | 0 | 16-08-2021 |
| 9 | В Петербурге откроется пятая всероссийская выставка скрипичных мастеров | 0 | 0 | 22-03-2023 |
| 10 | Мінздароўя праінфармавала пра стан пацярпелых у Бранскай вобласці | 0 | 10 | 25-06-2026 |