Беларуская мовазнаўца і перакладчыца з англійскай мовы, кандыдат філалагічных навук памерла на 87‑м годзе жыцця, піша Радыё Рацыя.

Алена Таболіч нарадзілася ў вёсцы Горна Зэльвенскага раёна 15 красавіка 1940 года. Скончыла Зэльвенскую сярэднюю школу №1, пасля — Мінскі інстытут замежных моў. Некаторы час працавала ў школе настаўніцай.
У 2000‑я гады ў складзе працоўнай групы з сямі мовазнаўцаў удзельнічала ў падрыхтоўцы «Стратэгіі развіцця беларускай мовы ў ХХІ стагоддзі» для Таварыства беларускай мовы.
У 1989 годзе стала адной са складальнікаў «Англійска-беларуска-рускага слоўніка». У 1995 годзе — «Кішэннага англійска-беларуска-рускага слоўніка». Выдала кнігі перакладаў «Срэбны дождж» (1999 г.), «Ліхтарык глогу» (2006 г.). У кнігу «Срэбны дождж» увайшлі пераклады вершаў 29 амерыканскіх і англійскіх паэтаў. У кнігу «Ліхтарык глогу» ўвайшлі пераклады вершаў амерыканскіх і брытанскіх паэтаў на беларускую мову. Асобны раздзел склалі беларускія вершы ў перакладзе на англійскую, такіх паэтаў, як: Рыгор Барадулін, Данута Бічэль, Ларыса Геніюш, Міхась Скобла і Сяргей Панізьнік.
У 2013 годзе перакладчыца стала адной з укладальніц «Англійска-беларускага слоўніка» на 60 000 слоў (765 старонак). У 2019 годзе пераклала на англійскую фотаальбом Анатоля Клешчука «Пад небам Беларусі».

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Памерла пісьменніца Славенка Дракуліч | 0 | 10 | 21-06-2026 |
| 2 | Умерла Ирина Скобцева | 0 | 0 | 20-10-2020 |
| 3 | Умерла писательница Татьяна Полякова | 0 | 0 | 09-03-2021 |
| 4 | Умерла актриса Анастасия Вознесенская | 0 | 0 | 14-01-2022 |
| 5 | Умерла актриса Юлия Волчкова | 0 | 0 | 10-11-2018 |
| 6 | З'явіўся доўгі спіс прэміі імя Алеся Адамовіча | 0 | 10 | 20-07-2026 |
| 7 | Алла Матвиенко: Мне всегда помогали люди | 5 | 5 | 03-07-2026 |
| 8 | Елена Малышева сообщила о смерти матери | 0 | 5 | 12-07-2026 |
| 9 | В Мичуринске умерла праправнучка Александра Пушкина | 0 | 0 | 17-10-2020 |
| 10 | Умерла Тамара Уржумова | 0 | 0 | 12-09-2025 |