Старшыня Беларускага ПЭН Таццяна Нядбай прывяла ў сваім фэйсбуку спачуванні ад Катынскага музея, у якім працавала Святлана Курс.

Святлана Курс у Катынскім музеі, фота: «Белсат»
«Можа здавацца, што гэта неверагодна, але бязмежна добрыя людзі існуюць. Гэта людзі, якія ніколі не наракаюць, не гавораць кепскага пра іншых, не скардзяцца на свой цяжкі лёс, заўсёды гатовыя дапамагчы, не выхваляюцца сваімі поспехамі і шчыра радуюцца дасягненням іншых. Часам яны сустракаюцца на нашым шляху і робяць так, што свет здаецца лепшым месцам.
Апошнія гады побач з нашым невялікім калектывам была менавіта такая асоба. Гэта была Святлана Курс — выбітная беларуская пісьменніца, журналістка, грамадская дзяячка, а для нас — калега з-за суседняга стала.
Больш за год Святлана цяжка хварэла, але нават падчас хваробы не скардзілася. Яна верыла — і мы разам з ёй, — што вернецца да сваёй пачатай, але не завершанай працы. Спусціцца ў экспазіцыю, распавядзе пра ахвяр Курапатаў. Святлана як ніхто іншы ўмела працаваць з архіўнымі дакументамі — не толькі дзякуючы дасканаламу валоданню польскай, беларускай і рускай мовамі ды глыбокаму разуменню гістарычнага кантэксту, але і таму, што з вялікай эмпатыяй умела прачытаць чалавечыя эмоцыі.
Пра ахвяр Катынскага злачынства, якіх яна ведала па дакументах, яна расказвала цудоўнай польскай мовай з крэсавым акцэнтам — такім, якім гаварылі многія ахвяры і іх родныя.
Мы смуткуем разам з роднымі і сябрамі Святланы, асабліва з яе сынам Феліксам.
Яна пайшла ад нас, пакінуўшы вялікую пустэчу. Але мы верым, што яе дух яшчэ доўга будзе побач з намі», — напісаў музей, які займаецца памяццю ахвяр Катыні.

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | «Дарагія, весяліцеся, гуляйце і куралесьце. Няхай на старасць у вас будзе запас добрых перажыванняў». Апошні год Святланы Курс — у яе допісах | 0 | 9.07 | 22-07-2026 |
| 2 | В Самаре умерла экс-министр труда и соцзащиты региона Галина Светкина | 0 | 0 | 16-02-2020 |
| 3 | Мужчына сам сабе прыгатаваў кактэйль. Гэта каштавала яму жыцця | 0 | 10 | 21-08-2026 |
| 4 | В Уфе женщину насмерть придавило упавшим рекламным щитом | 0 | 0 | 07-04-2020 |
| 5 | Пропавшего в Иркутске судью Курца нашли мертвым | 0 | 0 | 14-09-2025 |
| 6 | Источник: в Москве умерла художница Нина Квитницкая | 0 | 0 | 19-09-2021 |
| 7 | В Петербурге умерла искусствовед Татьяна Кустодиева | 0 | 0 | 12-03-2021 |
| 8 | Женщина умерла в суде Петербурга во время ознакомления с материалами дела | 0 | 0 | 21-02-2020 |
| 9 | Журналист Светлана Поливанова умерла в ХМАО | 0 | 0 | 16-05-2020 |