У 2025 годзе больш за 80% беларускіх дзяўчынак ва ўзросце 11 гадоў атрымалі прышчэпку супраць віруса папіломы чалавека (ВПЧ). Пра гэта паведаміў загадчык аддзялення імунапрафілактыкі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Кірыл Ігнатаў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
Эпідэміёлаг нагадаў, што летась у Нацыянальны каляндар прафілактычных прышчэпак былі ўключаныя вакцынацыя супраць ВПЧ, пнеўмакокавай інфекцыі і бустарная прышчэпка супраць коклюшу.
Паводле яго слоў, вакцынацыя супраць пнеўмакокавай інфекцыі і ВПЧ была даўно запатрабаваная насельніцтвам. Дадатковая прышчэпка супраць коклюшу дапамагае падтрымліваць імунітэт у дзяцей, асабліва пасля пачатку навучання ў школе, калі яны трапляюць у новыя калектывы і павышаецца рызыка распаўсюджвання захворвання.
Прышчэпкі супраць ВПЧ пачалі рабіць з кастрычніка 2025 года. За няпоўныя тры месяцы вакцынацыю прайшлі больш за 80% дзяўчынак 11‑гадовага ўзросту. Па словах Кірыла Ігнатава, гэта адзін з самых высокіх паказчыкаў у свеце сярод краін, якія ўводзілі такую вакцынацыю ў нацыянальныя праграмы.
Эпідэміёлаг адзначыў, што вакцыны застаюцца адным з найбольш эфектыўных сродкаў аховы грамадскага здароўя. За апошнія 50 гадоў яны выратавалі больш за 150 мільёнаў жыццяў ва ўсім свеце. Сёння таксама працягваецца распрацоўка новых вакцын супраць малярыі, халеры, ліхаманкі Дэнге, менінгіту, рэспіраторна-сінцыцыяльнай інфекцыі, ліхаманкі Эбола, воспы малпаў і іншых захворванняў.
Падчас Еўрапейскага тыдня імунізацыі ў красавіку было праведзена ананімнае анлайн-апытанне, у якім узялі ўдзел больш за 30 тысяч грамадзян і звыш 6 тысяч медыцынскіх работнікаў. Больш за 90% апытаных заявілі, што вакцынавацца паводле нацыянальнага календара неабходна. Больш за 85% рэспандэнтаў таксама паведамілі, што ведаюць свой прышчэпачны статус.
Паводле даных спецыяліста, у Беларусі штогод дасягаецца рэкамендаваны ўзровень ахопу прафілактычнымі прышчэпкамі: не менш за 97 % дзяцей і не менш за 95 % дарослых, якія падлягаюць вакцынацыі.
Дзякуючы шматгадовай сістэмнай вакцынацыі Беларусь захоўвае статус краіны, свабоднай ад поліяміэліту з 2002 года, статус элімінацыі адзёру і краснухі з 2016 года, а таксама з 2023 года дасягнула рэгіянальных мэтаў па кантролі віруснага гепатыту В.


| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | За полгода врачи выявили вирус папилломы человека у 3,3 тысячи свердловчан | 0 | 12.65 | 17-07-2026 |
| 2 | В 31 субъекте РФ превышен эпидпорог заболеваемости гриппом и ОРВИ | 0 | 0 | 18-02-2020 |
| 3 | Голикова заявила, что численность инфицированных ВИЧ в России составила 1,1 млн | 0 | 0 | 01-02-2021 |
| 4 | В Финляндии рекомендовали вакцинировать подростков 12-15 лет | 0 | 0 | 24-06-2021 |
| 5 | Эксперт заявил, что дети составляли 10,7% среди заболевших ковидом в 2021 году в России | 0 | 0 | 17-01-2022 |
| 6 | Мурашко: на детей приходится 15% заражений коронавирусом в России | 0 | 0 | 14-01-2022 |
| 7 | Более 20% россиян прошли вакцинацию от гриппа | 0 | 0 | 19-10-2021 |
| 8 | Минздрав Бразилии разрешил прививать от коронавируса детей от 5 до 11 лет | 0 | 0 | 05-01-2022 |
| 9 | В Петербурге за всю пандемию заразились коронавирусом свыше 64 тыс. детей | 0 | 0 | 13-01-2022 |