Віягру выкарыстоўваюць не толькі для паляпшэння мужчынскай патэнцыі.

Ілюстрацыйны малюнак, створаны з дапамогай штучнага інтэлекту
За апошнія гады даследчыкі выявілі, што прэпарат і яго дзеючае рэчыва сілдэнафіл можа зніжаць рызыку сардэчных захворванняў, інсульту і дыябету, а таксама выкарыстоўвацца пры лячэнні павялічанай прастаты.
Цяпер навукоўцы звярнулі ўвагу і на праблему, з якой сутыкаецца велізарная колькасць жанчын, — дысменарэю, або балючую менструацыю. Гаворка ідзе не проста пра дыскамфорт, а пра моцныя болі ўнізе жывата і тазавай вобласці, якія могуць аддаваць у спіну і сцёгны. Частку жанчын падчас менструацыі таксама мучаць млоснасць, ваніты, дыярэя, галаўны боль, стомленасць, нервовасць і галавакружэнне.
Сёння асноўнымі метадамі барацьбы з дысменарэяй застаюцца гарманальная кантрацэпцыя, безрэцэптурныя абязбольвальныя накшталт нестэроідных супрацьзапаленчых прэпаратаў, а таксама хатнія сродкі — напрыклад, грэлка. Але яны дапамагаюць не ўсім.
У цяжкіх выпадках жанчыны часам вымушаныя ісці на гістэрэктамію — аперацыю па выдаленні маткі. Такая працэдура цалкам спыняе менструацыі, але разам з гэтым пазбаўляе магчымасці мець дзяцей.
Выданне The New York Post звярнула ўвагу на даследаванне, праведзенае вучонымі з Харватыі. У эксперыменце ўдзельнічалі жанчыны ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў, якія пакутавалі ад умеранай або моцнай дысменарэі.
У папярэдніх даследаваннях ужо вывучаўся ўплыў віягры на інтэнсіўнасць менструальных боляў. Навукоўцы выявілі, што прэпарат можа палягчаць боль у вобласці таза. Аднак пры прыёме таблетак унутр у многіх жанчын узнікалі пабочныя эфекты — найчасцей галаўны боль. Таму даследчыкі вырашылі паспрабаваць іншы спосаб і ўводзілі разавую дозу ў 100 міліграмаў вагінальна.
Як адзначалі аўтары артыкула, апублікаванага ў часопісе Human Reproduction, такі спосаб увядзення вельмі эфектыўны для прэпаратаў мясцовага дзеяння. Калі лекі трапляюць блізка да патрэбнага органа, гэта дапамагае паменшыць пабочныя эфекты. Сярод галоўных пераваг такога спосабу — добрае кровазабеспячэнне і тое, што прэпарат не праходзіць спачатку праз печань.
Вынікі абнадзейвалі. У жанчын, якія атрымлівалі сілдэнафіл, адзначалася змяншэнне болю і паляпшэнне крывацёку падчас менструальнага цыклу. Пры гэтым даследчыкі не зафіксавалі сур’ёзных пабочных эфектаў.
Аднак даследаванне так і не ўдалося давесці да паўнавартаснага завяршэння. У ім узялі ўдзел толькі 25 жанчын: 13 атрымалі прэпарат, астатнія — плацэба. Навукоўцам не хапіла ўдзельніц, а пазней праект страціў фінансаванне. Акрамя таго, аўтары даследавання прызналі, што чатырохгадзіннае назіранне за пацыенткамі магло быць занадта кароткім, каб ацаніць поўны эфект прэпарата.
Праблемы з фінансаваннем сталі не адзінай перашкодай. Даследчыкі паведамлялі, што грантавыя заяўкі на вывучэнне перадменструальнага сіндрому і менструальнага болю адхіляліся праз меркаванне, што такія праблемы нібыта перабольшаныя або недастаткова значныя для сур’ёзнай навукі.
Тым не менш цікавасць да тэмы не знікла. У мінулым месяцы ў амерыканскім дзяржаўным рэестры клінічных даследаванняў ClinicalTrials.gov, дзе публікуецца інфармацыя пра медыцынскія эксперыменты з усяго свету, з’явіліся звесткі пра новае даследаванне, якое плануюць правесці вучоныя з Чыкага (ЗША).
Яны хочуць праверыць, ці сапраўды вагінальна ўведзены сілдэнафіл здольны памяншаць празмерныя скарачэнні маткі і палягчаць боль падчас менструацыі. Пакуль што даследчыкі толькі рыхтуюцца да набору ўдзельніц, але сам факт запуску новага клінічнага выпрабавання сведчыць, што ідэю не пакінулі.

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Чаму многім жанчынам бракуе груднога малака | 0 | 10 | 24-05-2026 |
| 2 | На лесвіцы салона прыгажосці ў Маладзечне кліентак палохаюць вужы | 0 | 10 | 20-08-2026 |
| 3 | В МЧС допускают, что в будущем женщины смогут работать пожарными | 0 | 0 | 06-09-2019 |
| 4 | Гутарка з дызайнеркай, якая стварае самыя моцныя пратэсныя плакаты — але на суткі трапіла за падораныя пенсіянерам кветкі | 0 | 10 | 12-12-2020 |
| 5 | Чаму жанчыны жывуць даўжэй? Справа не ў шкодных звычках | 0 | 10 | 07-06-2026 |
| 6 | «Спачатку жанчыны»: у гэтым фільме жанчыны кіруюць светам, а мужчыны вучацца быць спакуслівымі, каб зрабіць кар’еру | 0 | 8.79 | 23-05-2026 |
| 7 | Пенсионерка построила деревню только для женщин | 0 | 10 | 16-08-2026 |
| 8 | Жаночы алкагалізм: чым ён розніцца ад мужчынскага і як да такіх жанчын ставіцца? | 0 | 10 | 07-08-2026 |
| 9 | Экспериментальный женский экипаж катера ЧФ примет участие в параде ВМФ в Петербурге | 0 | 0 | 08-09-2021 |
| 10 | 'Mankeeping', el fenómeno que tiene a las mujeres agotadas | 0 | 5 | 25-03-2026 |