Жанчына звярнулася да медыкаў са скаргамі на боль унізе жывата.

У Львове ўролагі выдалілі з арганізма 42‑гадовай жанчыны ртутны тэрмометр. Пацыентка пражыла з ім восем гадоў. Пра незвычайную знаходку расказалі ў бальніцы Львоўскага медыцынскага ўніверсітэта імя Данілы Галіцкага, піша Бі-бі-сі — Украіна.
Жанчына звярнулася да медыкаў са скаргамі на боль унізе жывата, частыя пазывы да мачавыпускання.
«Падчас ультрагукавога даследавання мы ўбачылі ў мачавым пузыры ўтварэнне, падобнае да вялікага каменя са стрыжнем унутры», — патлумачыў уролаг Васіль Матвіїў.

За гэты час тэрмометр аброс каменем
Каб дакладна высветліць, што гэта, жанчыну накіравалі на камп’ютарную тамаграфію.
«Менавіта КТ дала дакладны адказ: у мачавым пузыры знаходзіўся ртутны тэрмометр, які за гады цалкам інкруставаўся каменем», — расказаў доктар.
У каментары Бі-бі-сі — Украіна прадстаўніца бальніцы ўдакладніла, што гэта першы такі выпадак у гісторыі клінікі.
Якім чынам ртутны тэрмометр прабыў столькі гадоў у целе жанчыны і не разбіўся — «для нас загадка», сказалі ў бальніцы.
З-за каменя ўтварыўся пролежань сценкі мачавога пузыра, што прывяло да фармавання мачапузырова-похвавага свішча. Праз гэта, кажуць дактары, пацыентку чакае яшчэ адна аперацыя — пасля таго як рана загоіцца і інфекцыйны працэс спыніцца, жанчыне будуць выдаляць свішч, які ўтварыўся ў яе мачавым пузыры.

У бальніцы выклалі тамаграфічны здымак, на якім бачна размяшчэнне тэрмометра
Магчыма, гэта не апошняя аперацыя, якая чакае жанчыну. Аднаўленне будзе працяглым, кажуць у бальніцы.
Як менавіта тэрмометр трапіў унутр жанчыны — у бальніцы не расказваюць. Там удакладнілі, што пацыентка родам са Львоўшчыны і з меркаванняў прыватнасці вырашыла не расказваць пра прычыну захворвання.
Па гэтых жа прычынах у бальніцы адмовіліся расказваць пра тое, як менавіта тэрмометр можа трапляць унутр у такіх выпадках.


| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Раскрыт украинский убийца первой террористки в истории Монако | -5 | 3 | 07-07-2026 |
| 2 | Дівчина мала вбити ворога, щоб мати право одружитися: 500 унікальних предметів дохристиянських часів — на виставці в Києві | 0 | 12 | 08-06-2024 |
| 3 | Навукоўцы распрацавалі інструмент для прагназавання часу смерці | 0 | 10 | 12-06-2026 |
| 4 | Раскрыто число иностранных наемников в ВСУ | 0 | 10 | 14-08-2026 |
| 5 | Раскрыто число сбитых с начала года беспилотников ВСУ | 0 | 10 | 16-08-2026 |
| 6 | В подполье раскрыли число случаев применения оружия против украинских военкомов | 0 | 10 | 12-08-2026 |
| 7 | Над территорией Смоленской области сбили 8 вражеских беспилотников | 0 | 5 | 30-06-2026 |
| 8 | Во время грозы на Украине погибли два человека | 0 | 0 | 22-07-2021 |
| 9 | На Украине зафиксирован экстремальный температурный режим | 0 | 5.1 | 06-08-2026 |
| 10 | «Галоўнае не забываць падзараджаць не толькі тэлефон, але і сябе самога». Як украінскі вайсковец жыве з двума электрастымулятарамі. І што ў яго з сэксам? | 0 | 7.66 | 05-08-2026 |