Скарачэнні ў тэхналагічнай галіне ператвараюцца з антыкрызіснай меры ў пастаянны інструмент кіравання персаналам. Кампаніі праводзяць невялікія, але рэгулярныя раунды звальненняў, адначасова захоўваючы прыбытковасць і павялічваючы выдаткі на штучны інтэлект, піша devby.io.

Фота: wikipedia.org
На мінулым тыдні Microsoft абвясціла пра звальненне каля 4,8 тысячы супрацоўнікаў. Гэта стала чарговым скарачэннем у кампаніі, якая працягвае атрымліваць прыбытак і ўкладваць дзясяткі мільярдаў даляраў у ШІ-інфраструктуру.
Падобную стратэгію выкарыстоўваюць Amazon, Meta, Cloudflare і Cisco. У маі Cloudflare скараціла больш за 20% супрацоўнікаў, нягледзячы на рост бізнэсу больш чым на 30%. Cisco паведаміла пра рэкордную квартальную выручку, а затым абвясціла пра звальненне амаль 5% работнікаў.
Кампаніі ўсё часцей звязваюць кадравыя рашэнні з развіццём тэхналогій. Паводле даных AlphaSense, у 2022 годзе ШІ і звальненні адначасова згадваліся менш чым у пяці карпаратыўных канферэнц-званках за квартал. У 2026 годзе гэты паказчык перавысіў 100.
Пры гэтым працадаўцы звычайна адмаўляюць прамую сувязь паміж асобнымі скарачэннямі і ўкараненнем ШІ. Microsoft заявіла, што апошні раунд звальненняў не звязаны з тэхналогіяй. Amazon таксама сцвярджае, што ШІ не быў прычынай большасці праведзеных за апошнія два гады скарачэнняў.
Прафесар Гарвардскай школы бізнэсу Джозэф Фулер лічыць, каб кампаніі пераходзяць да «пастаяннай налады» штата. Замест аднаго буйнога скарачэння падчас крызісу яны будуць рэгулярна пераглядаць каманды і звальняць супрацоўнікаў у адпаведнасці са змяненнем прыярытэтаў.
Адной з прычын становіцца няпэўнасць вакол ШІ. Кіраўнікі пакуль не ведаюць, якія задачы ўдасца аўтаматызаваць і колькі супрацоўнікаў спатрэбіцца ў будучыні. Адначасова яны асцерагаюцца, што канкурэнты ўкараняць тэхналогію хутчэй і атрымаюць перавагу.
Большасць буйных кампаній пакуль не дасягнулі ўзроўню аўтаматызацыі, які дазволіў бы ім працаваць са значна меншым штатам, адзначыла кіраўніца платформы Andela Кэрал Чанг. Паводле яе слоў, працадаўцы спрабуюць прадэманстраваць рост прадукцыйнасці за кошт ШІ, не павялічваючы выдаткі. Пры гэтым спецыялістаў, здольных эфектыўна выкарыстоўваць новыя інструменты, мала і іх дорага наймаць.
Некаторыя кампаніі ўжо вяртаюць супрацоўнікаў на пасады, якія раней скасавалі ў разліку на аўтаматызацыю. Паўтаральны цыкл звальненняў і найму павялічвае выдаткі на кампенсацыі, падбор кадраў, навучанне і знешніх падрадчыкаў.
Рэгулярныя скарачэнні таксама ствараюць пастаянную няпэўнасць для работнікаў. Паводле слоў прафесара Стэнфардскага ўніверсітэта Джэфры Пфефера, з-за гэтага кампаніі рызыкуюць страціць найбольш моцных супрацоўнікаў, унутраныя сувязі і назапашаныя веды пра бізнэс.
Эксперты папярэджваюць, што па меры распаўсюджвання ШІ каштоўнасць супрацоўнікаў, якія добра разумеюць працэсы, кліентаў, канкурэнтаў і асаблівасці галіны, можа толькі вырасці. Таму пастаяннае скарачэнне штата здольнае пагоршыць працу кампаній замест чаканага падвышэння эфектыўнасці.

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | IT-гіганты масава звальняюць супрацоўнікаў, каб аплаціць выкарыстанне штучнага інтэлекту | 0 | 21.11 | 24-05-2026 |
| 2 | Эксперт Прокушева рассказала, когда наступит новая волна найма в IT | 0 | 10 | 18-08-2026 |
| 3 | Skills required for digital transformation: A strategic guide for leaders | 0 | 5 | 10-11-2025 |
| 4 | Breaking cover: the future of the business book | 0 | 9.03 | 13-04-2026 |
| 5 | Rise of the Gen-Z Luddite | 0 | 17.69 | 09-07-2026 |
| 6 | Как перенести ИТ-инфраструктуру в облако и не пожалеть об этом | 0 | 0 | 20-12-2018 |
| 7 | Эксперт Алексеева рассказала о кризисе в профессии IT-специалистов | 0 | 16.2 | 04-08-2026 |
| 8 | Борьба за IT-кадры: Давид против Голиафа | 0 | 7 | 28-10-2025 |
| 9 | CW@60: Spending 40 years on things that no longer exist | 0 | 12.98 | 03-08-2026 |
| 10 | How Indian IT majors are decoding AI | 0 | 7.59 | 10-05-2026 |