Паездкі ў грамадскім транспарце або аўтамабілі для некаторых людзей ператвараюцца ў сапраўднае выпрабаванне з-за схільнасці да марской хваробы. Кампанія Samsung прадставіла новы мабільны дадатак для Android пад назвай Hearapy, які выкарыстоўвае гукавую стымуляцыю для ўздзеяння на вестыбулярны апарат і палягчэння сімптомаў млоснасці.

Фота: SolStock / Getty Images
Рашэнне, якое прапануе Samsung, заснаванае на незалежным даследаванні японскіх навукоўцаў з Нагойскага ўніверсітэта. Як піша Tech Times, даследчыкі выявілі, што ўздзеянне сінусоіднай хвалі частатой 100 Гц і гучнасцю каля 75—85 дэцыбел можа часова ўплываць на сістэму раўнавагі чалавека і зніжаць сімптомы млоснасці, галавакружэння, а таксама агульны дыскамфорт падчас паездкі.
Згодна з даследаваннем, у аснове самой праблемы ляжыць так званы сенсарны канфлікт. Падчас руху ўнутранае вуха фіксуе паскарэнне і змену становішча цела, але вочы могуць бачыць адносна статычную карціну — напрыклад, салон аўтамабіля або экран смартфона. Мозг атрымлівае супярэчлівыя сігналы, што і выклікае ў многіх людзей млоснасць.
Новы бясплатны мабільны дадатак ад Samsung для Android пад назвай Hearapy прайгравае праз навушнікі дакладны сінусоідны сігнал частатой 100 Гц. Перад паездкай карыстальніку прапануюць слухаць яго не менш за 60 секунд. Паводле распрацоўшчыкаў, менавіта такая стымуляцыя можа забяспечыць часовае палягчэнне, якое можа працягвацца да дзвюх гадзін, у залежнасці ад індывідуальных асаблівасцей арганізма канкрэтнага чалавека.

Фота: samsung.com/de
Для дасягнення найлепшага эфекту кампанія рэкамендуе выкарыстоўваць навушнікі Samsung Galaxy Buds4 Pro, сцвярджаючы, што яны спецыяльна наладжаныя для максімальна дакладнага прайгравання патрэбных частот.
Зрэшты, дзеянне тэхналогіі можна праверыць і з іншымі прыладамі, хоць у такім выпадку вынік можа адрознівацца з-за розніцы ў якасці гуку і здольнасці навушнікаў карэктна перадаваць патрэбны дыяпазон частот. Важна, каб гэты гук не заглушаўся музыкай або шумам з навакольнага асяроддзя. Пры вяртанні сімптомаў гукавы сігнал можна прайграць паўторна.
Samsung пазіцыянуе Hearapy як немедыкаментозную альтэрнатыву традыцыйным сродкам ад млоснасці. Пры гэтым кампанія адзначае, што эфект можа быць індывідуальным, і тэхналогія не гарантуе поўнага знікнення сімптомаў у кожнага карыстальніка.
Распрацоўка стала часткай больш шырокага кірунку digital health — выкарыстання электронных прылад і праграмнага забеспячэння для падтрымання здароўя і паляпшэння якасці жыцця без выкарыстання лекавых прэпаратаў.


| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | ‘Stay Warm Your Way’ this Winter with Samsung’s Intelligent Air Conditioners | 5 | 7 | 17-06-2026 |
| 2 | Re: Introducing the Galaxy Watch Ultra2 | 0 | 18.33 | 15-08-2026 |
| 3 | Samsung al fianco di Radio Estate 2026 per raccontare la musica attraverso la tecnologia | 0 | 13.31 | 06-08-2026 |
| 4 | European Consumers Snap Up New Samsung Galaxy Z Fold8 | 0 | 14.05 | 05-08-2026 |
| 5 | I’ve wanted Samsung over-ear headphones for years — they’re finally happening | 0 | 14.63 | 15-08-2026 |
| 6 | Samsung Brings Flagship Innovation to More People with the New Galaxy A57 and A37 | 5 | 6 | 24-06-2026 |
| 7 | [Vídeo] Samsung traz o Nocturne de Chopin para o Galaxy como novo toque da One UI 9 | 0 | 12.23 | 13-08-2026 |
| 8 | Samsung's best earbuds have fallen to just $162 for 12 more hours | 0 | 12.53 | 07-08-2026 |
| 9 | Samsung’s Galaxy Buds can now double as hearing aids with customisable sound boosting | 0 | 9.26 | 11-08-2026 |
| 10 | Айцішнік пераехаў у Варшаву і ўладкаваўся ў тамтэйшы Samsung | 0 | 10 | 12-08-2026 |