У «Нашай Нівы» ёсць уважлівыя чытачы і сярод расійскай інтэлігенцыі. Так, мы атрымалі ліст ад чытача з Томска (Сібір) пра рэжысёра Дзмітрыя Акімава, якога паставілі на чале Тэатра імя Янкі Купалы.

Міністр культуры Беларусі Руслан Чарнецкі і новы мастацкі кіраўнік Тэатра імя Янкі Купалы Дзмітрый Акімаў. Фота Міністэрства культуры
Чытач хваліць Акімава як рэжысёра:
«Дзмітрый Акімаў быў прызначаны галоўным рэжысёрам томскага ТЮГа ў 2020 годзе і здолеў за паўтара сезона паставіць некалькі яркіх спектакляў, у тым ліку па малавядомай п'есе Аляксандра Астроўскага «Не ад гэтага свету» і апавяданнях Аляксандра Цыпкіна. Спектаклі Акімава былі адзначаны крытыкай і ўзнагародамі рэгіянальнага тэатральнага фестывалю «Маска». Мы асабіста знаёмыя. Як галоўны рэжысёр, ён не баяўся запрашаць на пастаноўкі ў свой тэатр іншых цікавых рэжысёраў і радаваўся іх поспехам. На жаль, у разгар другога «акімаўскага» сезона ў тэатры адбыўся пажар, які вывеў са строю дах над галоўнай залай. Гэта паставіла крыж на творчых планах галоўнага рэжысёра, які быў вымушаны пакінуць тэатр летам 2021 года. Тамічы спадзяюцца, што ў беларускім тэатры ў Дзмітрыя Акімава ўсё атрымаецца, і калі-небудзь ён вернецца ў Томск з вялікімі гастролямі найстарэйшага тэатра Беларусі. Бо такі творчы руска-беларускі абмен стаў традыцыяй з часоў Вялікай Айчыннай».
Чытач нагадвае, што менавіта ў Томск тэатр імя Янкі Купалы быў эвакуяваны падчас Другой сусветнай.
Так, народная артыстка Беларусі Стэфанія Станюта ўспамінала, як яна, будучы ў Томску, плакала ад зводак Саўінфармбюро: «савецкія самалёты бамбілі Мінск». Там, у Мінску, заставалася сям’я, маленькі сын (Станюту пачатак вайны застаў у Адэсе на гастролях). Сям’я жыла каля вакзала, а Станюта разумела: а што бамбяць? Чыгуначны вузел бамбяць. Томск быў горадам тугі па радзіме для таго пакалення купалаўцаў.
Шаноўны чытач з Томска! Беларусы на сітуацыю з прызначэннем Акімава глядзяць інакш — як на новую ступень каланізацыі, на сціранне нацыянальнай ідэнтычнасці. У Беларусі нямала таленавітых рэжысёраў і менеджараў культуры, але амаль усе яны — у чорных спісах, ім забароненая праца. І замест іх прывозяць чалавека з Расіі, які зусім нічога не ведае пра нашу нацыянальную традыцыю, пра цэнтральнаеўрапейскія ўплывы. Для якога што «Тутэйшыя», што «Дзве душы», што «Кароль Лір» беларускай традыцыі, што купалаўскі дворнік Андрусь Горват — пусты гук.
Лукашысты ператварылі Беларусь у культурную пустыню, дзе ў большасці асяродкаў культуры не засталося месца для рэфлексіі, а дазволеныя або брындушкі, або хваласпевы, або перапевы. Гастралююць у Беларусі толькі расійскія тэатры, пераважна нізкапробныя. Канцэрты даюць толькі расійскія зоркі — палітычна лаяльныя (як навязваюць Шамана — чытайце тут). Музыка ў радыё гучыць строга дазволеная. Сотні беларускіх творцаў забароненыя і замоўчваюцца. Нават школьныя праграмы выхалашчаныя, там няма найлепшай дзіцячай літаратуры. За тры тыдні да прызначэння томскага рэжысёра ў Беларусі былі арыштаваныя апошнія незалежныя кнігавыдаўцы.
Русіфікацыя і «ахамленне» беларусаў ішлі даўно, але разгром Тэатра імя Янкі Купалы стаіць асаблівым пунктам, таму што гэта быў акадэмічны тэатр, адна з апошніх пляцовак, дзе гучала нацыянальная мова, перадавалася неразарваная, з часоў Янкі Купалы і Ігната Буйніцкага назапашаная традыцыя.
Таму для нас гэта не «творчы руска-беларускі абмен», а вынішчэнне нашай культуры пад выглядам абмену, гэта свядомая дэбілізацыя пад выглядам «ідэалагічнага клопату». Мы, беларусы, гэтага не прымем.
Цяпер час, калі найбольш з’яў беларускай культуры ствараюцца ў падполлі і паўпадполлі, у барацьбе са страхам і як адказ на прыгнёт; час, калі важныя п’есы чытаюцца на кватэрніках. Вялікія творы сёння выношваюцца ў турмах і СІЗА або праз боль вымушанага маўчання, але не ў апаганеных лукашыстамі святынях беларускай культуры, сярод якіх і Тэатр імя Янкі Купалы. Мы, беларусы, робім усё, каб калісьці гэтыя святыні былі пераасвечаныя і адрадзіліся для свабоднай творчасці.

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Штучны інтэлект не ваш супернік, а ваш памочнік. Давярайце інавацыям, вам проста давядзецца ўвесь час падвучвацца | 0 | 7.66 | 13-07-2026 |
| 2 | Силовики изымают документы в департаменте архитектуры мэрии Томска | 0 | 0 | 14-01-2022 |
| 3 | В мэрии Томска проходят обыски в связи с делом о фальсификации документов | 0 | 0 | 13-06-2019 |
| 4 | Москалькова просит Мосгорсуд пересмотреть дело правозащитника Льва Пономарева | 0 | 0 | 06-12-2018 |
| 5 | СК просит арестовать Рауля Арашукова | 0 | 0 | 31-01-2019 |
| 6 | СК обжаловал решение об отмене постановления о возбуждении дела в отношении следователя | 0 | 0 | 04-07-2020 |
| 7 | В Омске суд отверг доводы об оскорблении католиков закрытием прихода | 0 | 0 | 11-03-2025 |
| 8 | В Томске риелтору и блогеру назначили обязательные работы за "бизнес-план" для вдов СВО | 0 | 0 | 03-04-2025 |
| 9 | Защита экс-ректора ПсковГУ обжаловала возбуждение дела о мошенничестве | 0 | 0 | 20-05-2025 |
| 10 | У омского застройщика хотят отсудить земельные участки на Красном Пути | 0 | 5 | 03-07-2026 |