Прапагандыст і вядучы канала «Салаўёў Live» Сяргей Мардан нечакана прайшоўся па «Газпрам-медыя» за арганізацыю канцэрта рэпера Канье Уэста на «Газпрам-Арэне» ў Санкт-Пецярбургу.

Мардан заявіў, што не здзіўлены ўдзелам холдынгу ў прыездзе скандальнага рэпера, дадаўшы, што «Газпром-медыя» «20 гадоў утрымліваў «Эхо Москвы», «замежнага агента Венедыктава і зграю нягоднікаў», піша канал «Осторожно, новости».
Прапагандыст назваў запрошанага рэпера «сапсаванай зоркаю», вядомай толькі скандаламі, наркотыкамі і сімпатыямі да Гітлера.
«Цяпер Канье Уэст. Гэта для чаго? Гэта што? Я разумею, што яны кажуць: нам удалося прабіцца, прывезці зорку. Але зорка сапсаваная, каго гэта хвалюе? Мне цікава, калі гэты сорам спыніцца?» — сказаў Мардан.
Ён дадаў, што 80% карыстальнікаў увогуле не ведаюць Канье Уэста. А той знакаміты «акрамя наркотыкаў» толькі перформансам «Я люблю Гітлера», «Я фашыст» і фота ў футболцы са свастыкай.
Мардан таксама абурыўся, што ў Расію раней запрашалі братоў Тэйт і бацьку Ілана Маска, марнуючы на іх грошы. «І тут кантракт адпрацоўваюць. Будзем яшчэ 3—4 дні казаць пра Канье Уэста, а потым апынецца, што ён не прыедзе», — мяркуе ён.
«Мне цікава, калі гэта спыніцца? Братоў Тэйт, гэтых паскудных, прывезлі на ПМЭФ… Гэты стары педафіл, які называе сябе бацькам Ілана Маска… Гэта ж хтосьці робіць, хтосьці марнуе на гэта бабкі», — сказаў Мардан.


| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | «Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока | 0 | 10 | 04-03-2026 |
| 2 | Зерновая сделка, протесты в Грузии и "проукраинский доктор Зло". Темы брифинга Пескова | 0 | 0 | 09-03-2023 |
| 3 | "Наш слон" и ближайший "Орешник". Главное по Путину за неделю | 0 | 0 | 03-08-2025 |
| 4 | Чаму амаль усе людзі — праўшуны? Навукоўцы нарэшце разгадалі таямніцу | 0 | 10 | 21-05-2026 |
| 5 | Жириновский предложил выпускать за границу и принимать на работу только вакцинированных | 0 | 8.34 | 21-05-2021 |
| 6 | «Белорусы, украинцы и русские в дураках, а Помпео руки потирает»: Жириновский высказался про провокацию СБУ с задержанием россиян в Минске | 0 | 9.32 | 07-08-2020 |
| 7 | Радыеактыўны імплант у мозгу страхуе ад вяртання ракавай пухліны. Людзі выжываюць часцей | 0 | 10 | 02-06-2026 |
| 8 | На карыбскім прыватным востраве ажаніўся найпапулярнейшы ютубер у свеце | 0 | 10 | 22-07-2026 |
| 9 | Компенсация за трубопроводы, ядерное оружие в Белоруссии и Fan ID. Темы брифинга Пескова | 0 | 0 | 27-03-2023 |
| 10 | 21 | -6 | 7 | 18-04-2023 |