Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

На Афоне адшукалі тры невядомыя раней асобнікі Астрожскай Бібліі. Для яе стварэння друкар Іван Фёдараў, выхадзец з Беларусі, выкарыстоўваў тэксты Скарыны

Дата публикации: 19-08-2026 06:00:00



Основное содержимое страницы с новостью.

На Афоне адшукалі тры невядомыя раней асобнікі Астрожскай Бібліі. Для яе стварэння друкар Іван Фёдараў, выхадзец з Беларусі, выкарыстоўваў тэксты Скарыны

У закрытых кнігасховішчах манастыроў на Святой Гары Афон даследчыкі вывучаюць тры раней невядомыя асобнікі славутай Астрожскай Бібліі 1581 года — аднаго з найважнейшых помнікаў усходнеславянскага кнігадрукавання. З'яўленню гэтых кніг у Грэцыі паспрыяла падзенне Канстанцінопаля пад ціскам асманаў.

Даследчык Сяргей Шуміла са знойдзеным асобнікам Астрожскай Бібліі 1581 года. Фота: Facebook / Сяргей Шуміла

Пра існаванне трох раней невядомых асобнікаў стала вядома яшчэ ў чэрвені 2024 года, калі іх упершыню зафіксаваў дырэктар Міжнароднага інстытута афонскай спадчыны Сяргей Шуміла. Аднак шырокай публіцы вынікі працы прадстаўлены толькі ў жніўні 2026 года. Як паведамляе ўкраінскае выданне «Історична правда», дэталёвае вывучэнне і алічбаванне трох кніг праводзілася пры падтрымцы Інстытута гісторыі і культуры Усходняй Еўропы імя Лейбніца.

Разварот аднаго з выяўленых на Афоне асобнікаў Астрожскай Бібліі. Фота: Facebook / Сяргей Шуміла

Дагэтуль у свеце налічвалася каля 350 захаваных экзэмпляраў Бібліі 1581 года. Гэта першы поўны друкаваны звод Святога Пісання на царкоўнаславянскай мове. Выданне было рэалізавана ў Астрожскай друкарні пад кіраўніцтвам Івана Фёдарава.

Навукоўцы звязваюць паходжанне друкара Івана Фёдарава з дробнай заходнебеларускай або палеска-падляшскай шляхтай, абапіраючыся на выкарыстанне ім асабістага друкарскага знака — герба Рагозаў «Шранява». 

У прыватнасці, метрыкі Кракаўскага ўніверсітэта за 1532 год утрымліваюць запіс аб прысваенні ступені бакалаўра «Івану Фёдараву з Петкавіч» — магчыма, гаворка ідзе пра таго ж самага друкара і вёску Петкавічы ў сучасным Баранавіцкім раёне.

Да прыезду ў Астрог Іван Фёдараў паспеў папрацаваць ў маёнтку Заблудаў Гарадзенскага павета гетмана Грыгорыя Хадкевіча, дзе разам з іншым беларускім друкаром, Пятром Мсціслаўцам, выдаў «Евангелле вучыцельнае» з тэкстамі Кірылы Тураўскага. Заблудаў — гэта на захадзе беларускай этнічнай тэрыторыі, цяпер на польскім Падляшшы.

Пры падрыхтоўцы Астрожскай Бібліі складальнікі праводзілі параўнальны аналіз розных рукапісаў і мэтанакіравана выкарыстоўвалі папярэднія пераклады Францыска Скарыны. Уплыў беларускага першадрукара прасочваецца і ў афармленні: арнаментальнае афармленне старонак Астрожскай Бібліі і шэраг загалоўных літар маюць відавочнае падабенства са Скарынавымі выданнямі.

Астрожская Біблія стала манументальным здабыткам для ўсяго ўсходнеславянскага хрысціянскага свету. Яна забяспечвала літургічныя патрэбы праваслаўнай царквы на працягу некалькіх стагоддзяў. Менавіта яна стала асновай для першага маскоўскага выдання Бібліі ў 1663 годзе, а пазней, з пэўнымі рэдакцыйнымі праўкамі — для Елізавецінскай Бібліі 1751 года, якая застаецца афіцыйным царкоўнаславянскім тэкстам Рускай праваслаўнай царквы і дагэтуль.

Гісторыя ўладальнікаў і маргіналіі

Гісторыю валодання знойдзенымі кнігамі ўдалося аднавіць дзякуючы маргіналіям — рукапісным пазнакам і дарчым надпісам на палях.

Першы асобнік належаў пісьменніку-палемісту Івану Вышанскаму, які знаходзіўся на Афоне ў пячорным затворы на мяжы XVI і XVII стагоддзяў. Гэты факт пацвярджаецца дарчым надпісам ад прадстаўніка Астрожскага гуртка Васіля Суражскага. Другая кніга знаходзілася ў румынскім Нямецкім манастыры і належала вучням падзвіжніка Паісія Велічкоўскага, пасля чаго была перададзена на Святую Гару.

Разварот аднаго з выяўленых на Афоне асобнікаў Астрожскай Бібліі. Маргіналіі на старонках кніг дазволілі вызначыць іх былых уладальнікаў і шляхі перамяшчэння старадрукаў. Фота: Facebook / Сяргей Шуміла

Трэці экзэмпляр першапачаткова належаў іераманаху Калісту Мяноўскаму. Згодна з запісам, у 1754 годзе казак Палтаўскага палка Васіль Лугавы перадаў гэтую кнігу ў афонскі скіт «Чорны Вір». Скіт быў заснаваны былым казаком Нежынскага палка Рыгорам Голубам, насельнікамі там былі пераважна запарожцы, а мецэнатам выступаў кашавы атаман Пятро Калнышэўскі.

Чаму ўсходнеславянскія старадрукі траплялі на Афон

Агулам падчас працы ў манастырскіх калекцыях даследчыкі зафіксавалі 32 кірылічныя старадрукі XVI і XVII стагоддзяў, а таксама больш за сто сорак выданняў XVIII стагоддзя.

Згодна з даследаваннямі Сяргея Шумілы, апублікаванымі ў навуковым часопісе Rocznik Teologiczny, такі маштабны перанос кніг з тэрыторыі Рэчы Паспалітай у Грэцыю быў звязаны з эканамічным ціскам Асманскай імперыі.

Пасля падзення Канстанцінопаля афонскія манастыры былі вымушаныя плаціць асманскім уладам высокі падушны падатак. Каб сабраць неабходныя сродкі і захаваць самакіраванне, афонскія манахі рэгулярна адпраўляліся па міласціну на ўкраінскія і беларускія землі.

Разварот аднаго з выяўленых на Афоне асобнікаў Астрожскай Бібліі. Фота: Facebook / Сяргей Шуміла

У гэты ж час Астрог дзякуючы князю Канстанціну Астрожскаму стаў ключавым цэнтрам падтрымкі праваслаўя. Акрамя фінансавай дапамогі, паміж Афонам і Вялікім Княствам Літоўскім адбываўся шчыльны інтэлектуальны абмен: прадстаўнікі Астрожскага гуртка асабіста наведвалі Святую Гару і пэўны час жылі ў манастыры Ватапед. Дзякуючы гэтым місіям і прамым ахвяраванням магнатаў, сярод якіх гістарычныя дакументы фіксуюць князя Аляксандра Палубінскага і святара Казьму Васіловіча з Ковеля, у бібліятэках афонскіх манастыроў аселі дзясяткі ўсходнеславянскіх старадрукаў.

Цяпер чытаюць
Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША22

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў6767

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў
У Інданезіі некалькі чалавек публічна адлупцавалі за сэкс па-за шлюбам44

Мужчына сам сабе прыгатаваў кактэйль. Гэта каштавала яму жыцця

Дзяўчына моцна апяклася падчас адпачынку, але хуткая да яе не паехала. Чаму?55

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?88

«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак2525

«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак25
Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША22

Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША2
У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму88

У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму8
З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі

З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі
У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні22

У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні2
Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м3030

Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м30
Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін22

Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін2
Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў

Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў
Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда4242

Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда42
Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?88

Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?8
Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%44

Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%4
Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы11

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1
У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней55

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней5
Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці11

Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці1
Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана11

Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана1
Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі99

Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі9
Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць1111

Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць11
Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі1919

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі19
Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома1111

Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома11
У гомельскім парку кот упаляваў вавёрку ВІДЭА1414

У гомельскім парку кот упаляваў вавёрку ВІДЭА14

Усе навіны →

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

Жыхара Гомеля пазбавілі выплат за сына, які загінуў на фронце

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў3

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1

На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Панама названа найлепшай краінай для жыцця і працы для экспатаў5

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней5

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Книгу первопечатника Ивана Федорова выставят на торги0021-03-2023
2Звёзды над Ивановом: как астрономы-любители открывают космос для всех 5706-07-2026
3Былы міністр абароны Фёдараў заклікаў правесці ва Украіне выбары01018-08-2026
4Навукоўцы змаглі прачытаць тэксты папірусаў, абвугленых падчас вывяржэння Везувія01026-06-2026
5Белорусская ассоциация журналистов сообщила о задержании главного редактора Hrodna.life0030-05-2021
6Навукоўцы змаглі аднавіць 42 старонкі раннехрысціянскага рукапісу, які лічыўся страчаным02025-04-2026
7В Приднестровье задержали еще двух человек, причастных к подготовке терактов0017-03-2023
8В Белоруссии за разжигание социальной вражды задержали бывшего работника прокуратуры0019-08-2022
9В Гродно задержали редактора спецпроектов портала Hrodna.life0001-06-2021

Классификация: Происшествия. Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 9. Тональность: 0. Информативность: 10. Источник: nashaniva.com.