Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Раман пра развод, які шмат можа сказаць пра сучасных жанчын

Дата публикации: 10-08-2026 05:30:00



Основное содержимое страницы с новостью.

Раман пра развод, які шмат можа сказаць пра сучасных жанчын

У ЗША сапраўднай літаратурнай сенсацыяй апошніх месяцаў стала гісторыя жанчыны, якая расказала пра свой развод пасля дваццаці гадоў сямейнага жыцця. Кніга ўзначаліла спіс бестселераў The New York Times, выклікала бурныя спрэчкі ў сацыяльных сетках і кніжных клубах, а Netflix ужо набыў правы на яе экранізацыю. Аднак разам з папулярнасцю прыйшла і крытыка. Журналістка The Wall Street Journal Холі Петэрсан лічыць, што дыскусія вакол кнігі цікавая не менш за саму кнігу.

Фота: belleburden.com

Гаворка ідзе пра кнігу «Чужыя. Мемуары пра шлюб» («Strangers: A Memoir of Marriage») амерыканкі Бел Бёрдэн. У кнізе жанчына спрабуе адказаць на пытанне, як чалавек, з якім ты пражыў дваццаць гадоў, можа раптам стаць чужым.

Гісторыя распаду сям'і пачынаецца з тэлефанавання ад незнаёмца, які паведамляе пра раман яе мужа з яго жонкай. Праз некалькі тыдняў ужо і муж прызнаецца ў здрадзе і абвяшчае пра развод. Бёрдэн апісвае тое, што было далей — судовыя спрэчкі, перажыванні дзяцей і ўласную спробу пераасэнсаваць увесь шлюб, шукаючы прыкметы таго, што катастрофа наспявала задоўга да яе пачатку.

Сваю версію гісторыі Бел Бёрдэн упершыню расказала ў эсэ «Няўжо была я замужам за чужым чалавекам?» («Was I Married to a Stranger?»), апублікаваным у рубрыцы «Сучаснае каханне» газеты The New York Times у 2023 годзе. Праз тры гады з'явілася кніга, якая нечакана стала бестселерам.

Аналізуючы поспех кнігі, журналістка The Wall Street Journal Холі Петэрсан адзначае, што для многіх амерыканак гісторыя Бел Бёрдэн ператварылася з драмы адной жанчыны ў гісторыю, якую прайшлі жанчыны многія.

«Бёрдэн дала жанчынам ва ўсёй краіне магчымасць разам перажыць гнеў, скіроўваючы яго на канкрэтны аб'ект — свайго былога мужа.

Гэта дазваляе многім жанчынам аб'яднацца вакол назапашанага досведу, калі іх перабіваюць, ігнаруюць, недаплачваюць ім і недаацэньваюць іх», — піша Петэрсан.

Дадатковую цікавасць выклікала і асоба аўтаркі. Бел Бёрдэн нарадзілася ў адной з самых прывілеяваных сем'яў Амерыкі. Па бацькоўскай лініі яна з дынастыі Вандэрбільтаў, чыё багацце калісьці зрабіла іх аднымі з самых уплывовых людзей ЗША. Па матчынай лініі яна ўнучка Бэйб Пэйлі — свецкай зоркі і заканадаўцы мод для амерыканскай эліты ў сярэдзіне мінулага стагоддзя. Таму для многіх чытачоў гісторыя Бёрдэн разбурае ўяўленне, быццам багацце або высокае становішча ў грамадстве могуць абараніць чалавека ад прыніжэння і страты кантролю над уласным жыццём.

Разам з тым Петэрсан прызнаецца, што яе непакоіць тое, як хутка публіка вынесла маральны прысуд героям гэтай гісторыі. У масавай свядомасці, піша яна, муж аўтаркі ператварыўся ў безумоўнага зладзея, а сама Бёрдэн — у сімвал усіх пакрыўджаных жанчын. Аднак рэальнасць працэсаў разводу заўсёды больш складаная.

Журналістка даводзіць, што кожны раз, калі размова заходзіць пра кнігу, яна задае адно і тое ж пытанне: «А што б мы пачулі, калі б даведаліся версію мужа?» І гэтае пытанне, паводле яе слоў, выклікае ў многіх варожую рэакцыю. Людзі адразу пачынаюць пералічваць абвінавачанні: ён гад, ён хацеў адабраць у жонкі дамы, ён кінуў дзяцей. Жанчыны ўспрымаюць саму спробу паглядзець вачыма другога боку здрадай жаночай салідарнасці.

Бел Бёрдэн. Фота: belleburden.com

Нежаданне прызнаць існаванне паўтонаў уплывае не толькі на тое, як мы ўспрымаем апошнюю літаратурную сенсацыю. Такі спосаб камунікацыі — а часам і адмовы ад камунікацыі — стаў характэрным для ўсёй нашай палітычнай і грамадскай дыскусіі, піша крытык.

На думку крытыка, Бел Бёрдэн не хлусіць. Яна проста расказвае сваю гісторыю такой, якой яе бачыць яна. 

«Мемуары — гэта суб'ектыўнае пагадненне паміж аўтарам і чытачом, а не паказанні пад прысягай у судзе», — заўважае Петэрсан і ў якасці прыкладу згадвае ўласны развод.

Падчас сямейнай тэрапіі кансультант паказаў ёй і мужу набор драўляных фігурак жывёл. Яна бачыла ў адной з іх слана, а муж — жырафа. Гэты просты эксперымент паказаў, што яны спрачаліся не пра факты, а пра розныя інтэрпрэтацыі адной і той жа рэальнасці. Два чалавекі глядзелі на адзін аб'ект, але бачылі зусім розныя вобразы.

Петэрсан даводзіць, што, у адрозненне ад большасці чытачоў кнігі, яна добра знаёмая з асяроддзем, у якім жыла Бёрдэн. Яна вырасла ў падобных колах нью-ёркскай эліты і ведае людзей з атачэння былога мужа аўтаркі. Таму, сцвярджае журналістка, некаторыя эпізоды кнігі падаюцца ёй праўдзівымі, а іншыя — не зусім.

Петэрсан звяртае ўвагу, што Бёрдэн прыгожа пабудавала мемуары як своеасаблівы фінансавы трылер, дзе чытач павінен перажываць за жанчыну, якая можа пасля разводу страціць усё. Але гэта няпраўда.

Ілюстрацыя да артыкула пра кнігу ў часопісе Harpers Bazaar

Журналістка нагадвае, што праз некалькі месяцаў пасля выхаду кнігі The New Yorker апублікаваў матэрыял пра фінансавае становішча Бёрдэн. У артыкуле паведамлялася, што аўтарка з'яўляецца бенефіцыярам сямейнага трасту на 63 мільёны даляраў, з якіх каля 45 мільёнаў павінны былі адысці ёй і брату пасля смерці мачахі.

Таму Петэрсан задаецца пытаннем: чаму ж тады многія жанчыны так лёгка вераць, што Бёрдэн апынулася на мяжы фінансавай катастрофы? Чаму адной крыўды замала, а спатрэбілася яшчэ і гісторыя пра тое, што яе пакінулі без капейкі за душой?

На яе думку, рэакцыя грамадства можа быць звязаная не столькі з гісторыяй канкрэтнага шлюбу, колькі з больш шырокім адчуваннем жаночага бяссілля. 

Петэрсан звяртае ўвагу, што ў рэальнасці Бёрдэн пасля разводу атрымала выгаднае пагадненне пра падзел маёмасці, мае ва ўласнасці два дамы і атрымлівае значныя выплаты на дзяцей. Былы муж жыве за пару кварталаў і працягвае бачыцца з дзецьмі, хоць і не так часта, як хацелася б аўтарцы.

Петэрсан папярэджвае жанчын-чытачак: не варта аўтаматычна і некрытычна ўставаць на абарону любой жанчыны, якая заяўляе пра перажытую несправядлівасць. Свет не чорна-белы, і ў жыцці бываюць розныя сітуацыі.

Яна заклікае памятаць, што ў сучасным свеце жанчыны сталі «галоўнымі архітэктарамі сямейнага і сацыяльнага парадку» і валодаюць «велізарным, часам нават пужаючым кантролем над тым, кім вырастаюць нашы дзеці і як паводзяць сябе нашы партнёры».

«Як нацыі нам трэба нанова навучыцца паважаць супрацьлеглы погляд на адну і тую ж праблему, прызнаць, наколькі дзіўнымі, разбалансаванымі і дагматычнымі мы сталі, і набрацца мужнасці адкрыта не пагаджацца адзін з адным. Калі мы здолеем прыняць хаця б гэта, мы перастанем быць такімі «чужымі» адзін аднаму», — рэзюмуе Петэрсан.

Цяпер чытаюць
Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША22

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў6767

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў
У Інданезіі некалькі чалавек публічна адлупцавалі за сэкс па-за шлюбам44

Мужчына сам сабе прыгатаваў кактэйль. Гэта каштавала яму жыцця

Дзяўчына моцна апяклася падчас адпачынку, але хуткая да яе не паехала. Чаму?55

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?88

«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак2525

«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак25
Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША22

Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША2
У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму88

У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму8
З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі

З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі
У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні22

У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні2
Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м3030

Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м30
Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін22

Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін2
Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў

Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў
Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда4242

Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда42
Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?88

Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?8
Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%44

Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%4
Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы11

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1
У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней55

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней5
Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці11

Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці1
Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана11

Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана1
Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі99

Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі9
Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць1111

Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць11
Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі1919

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі19
Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома1111

Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома11
У гомельскім парку кот упаляваў вавёрку ВІДЭА1414

У гомельскім парку кот упаляваў вавёрку ВІДЭА14

Усе навіны →

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

Жыхара Гомеля пазбавілі выплат за сына, які загінуў на фронце

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў3

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1

На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Панама названа найлепшай краінай для жыцця і працы для экспатаў5

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней5

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Чаму многім жанчынам бракуе груднога малака01024-05-2026
2Чыноўнікі пераблыталі нумар кватэры і засялілі жанчыну не туды, а калі яна зрабіла рамонт, запатрабавалі памяняцца з суседам01002-08-2026
3Навукоўцы: жанчыны дасягаюць «крытычнай кропкі» фертыльнасці прыкладна ў 49 гадоў02014-07-2026
4Парадокс крэатыўнасці: адкрыцці робяць маладыя, а развіваюць ужо існыя тэорыі — немаладыя01017-05-2026
5Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца01004-06-2026
6Девушка изучила банковские выписки мужа и решила развестись01007-08-2026
7Женщина захотела выйти замуж за любовника и расправилась с мужем при помощи платья01004-08-2026
8Раскрыто отношение женщин к мужским стонам в постели01003-08-2026
9Мать троих детей проверила камеры на работе мужа и подала на развод08.410-08-2026
10Чаму жанчыны жывуць даўжэй? Справа не ў шкодных звычках01007-06-2026

Классификация: . Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 10. Тональность: 0. Информативность: 8.1. Источник: nashaniva.com.