Адкрыццё зрабілі падчас штогадовай археалагічнай практыкі студэнтаў гістарычнага факультэта БДУ. Раскопкі праходзяць каля вёскі Рэчкі Вілейскага раёна пад кіраўніцтвам загадчыцы кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Паліны Курловіч, піша прэс-служба БДУ.

Падчас даследаванняў вучоныя выявілі рэшткі ўмацаванняў, знішчаныя пажарам. Сярод іх — земляны вал, на якім раней стаяла драўляная сцяна. У гэтым месцы таксама знайшлі наканечнікі стрэл, што сведчыць пра тое, што гарадзішча магло згарэць у выніку ваеннага сутыкнення.

Знойдзеныя ў пласце пажару прадметы дазваляюць папярэдне аднесці гэтыя падзеі да эпохі Вялікага перасялення народаў — прыкладна да IV — першай паловы V стагоддзяў.

Акрамя таго, археолагі даследуюць неўмацаванае паселішча каля падножжа гарадзішча. Там знаходзяць розныя рэчы таго часу: жалезныя і гліняныя прылады працы, элементы адзення, вырабы з косці і керамічны посуд.

Экспедыцыя ў Рэчках працягнецца да 28 ліпеня. Пасля заканчэння работ знойдзеныя артэфакты перададуць у навучальную лабараторыю музейнай справы гістарычнага факультэта БДУ, дзе іх дадаткова вывучаць, а потым уключаць у музейную экспазіцыю.

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Чацвёра непаўналетніх трапілі ў ДТЗ у Полацкім раёне | 0 | 10 | 20-08-2026 |
| 2 | Падчас раскопак у Полацку знайшлі старажытнае графіці і фрагмент галерэі XII стагоддзя | 0 | 10 | 15-08-2026 |
| 3 | На дне 2000‑гадовага калодзежа ў Шатландыі знайшлі чалавечыя парэшткі | 0 | 10 | 20-08-2026 |
| 4 | Падводныя археолагі знайшлі ў Сенненскім раёне артэфакты III тысячагоддзя да нашай эры | 0 | 10 | 21-07-2026 |
| 5 | Over one million square meters of warehouses damaged in Ukraine — agency | 0 | 11.34 | 12-08-2026 |
| 6 | Более 1 тыс. кубометров загрязненного грунта вывезли с места схода вагонов под Владимиром | 0 | 0 | 22-11-2020 |
| 7 | Незаконную свалку в селе на берегу Волги у Самары ликвидируют до конца года | 0 | 0 | 30-10-2019 |
| 8 | В Киеве произошла утечка аммиака | 0 | 10 | 04-08-2026 |
| 9 | В Амурской области ликвидировали две стихийные свалки на сельхозземлях | 0 | 0 | 25-10-2021 |
| 10 | В свалку превращают берег озера Виктория в с. Раздольном ЕАО | 0 | 8.19 | 20-08-2026 |