Адкрыццё зрабіла археалагічная экспедыцыя Інстытута гісторыі НАН Беларусі, якая цяпер працуе ў вёсцы Антонаў Нараўлянскага раёна.

Падчас даследаванняў у Антонаве навукоўцы знайшлі мураваныя канструкцыі раней навукова не апісаных фартыфікацыйных пабудоў інкастэляванага (абарончага) двара (ці замка) XVI—XVII стагоддзяў аршанскага старасты і знакамітага палеміста Філона Кміты-Чарнабыльскага і яго зяця, гаспадарскага двараніна Лукаша Сапегі.

На першай адносна падрабязнай Радзівілаўскай карце ВКЛ 1613 года Антонаў ахарактарызаваны як pagus cum domo nobilis («сяло з домам нобіля»), а для яго ўмоўнага пазначэння выкарыстаны сімвал абарончай вежы.

Як адзначае вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Алег Дзярновіч, падчас даследавання, верагодна, знайшлі якраз канструкцыі падмурка абарончай вежы, якая ўзвышалася над ракой Славечнай і была вядомая паводле інвентара 1628 года. Для будаўніцтва вежы выкарыстоўвалася пашыраная ў той час цэгла-пальчатка з характэрнымі бароздкамі на пасцелі (паверхні).

Гідрагеалагічная праблема археалагічнага помніка заключаецца ў тым, што яго падмывае рака Славечна, якая некалі бараніла замак. Значная частка пагорка з пабудовамі ўжо апынулася ў рацэ. Разам з гэтым матэрыялам на беразе і ў вадзе апынулася значная колькасць кафлі канца XVI — пачатку XVII стагодозя. Частка гэтых вырабаў дэкаратыўна-архітэктурнай керамікі знаходзіцца ў музеі Нараўлянскай сярэдняй школы № 2.



Падчас экспедыцыі, апроч таго, знайшлі рэшткі абарончага валу. Сам «двор нобіля» і сяло Антонаў былі разбураныя, верагодна, падчас рэйдаў казацкіх аддзелаў у сярэдзіне XVII стагоддзя.


| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Агидель: Ночь 20 дек, Чт | 0 | 0 | 19-12-2018 |
| 2 | У Мінску знайшлі новую пляцоўку пад жыллё | 0 | 10 | 08-07-2026 |
| 3 | На дне палескага Князь-возера адшукалі замак «Венецыя» — капрыз Радзівіла | 0 | 21.11 | 01-05-2026 |
| 4 | Introduction In today's highly competitive business environment, having an effective ... | 0 | 0 | 30-01-2025 |
| 5 | Чацвёра непаўналетніх трапілі ў ДТЗ у Полацкім раёне | 0 | 10 | 20-08-2026 |
| 6 | Моя работа – моё хобби. Филипп. | 0 | 0 | 20-12-2022 |
| 7 | ПРАВЫЙ ПОДЪЕМ #не_вполголоса Те, кто постарше, помнят, как в девяностые ... | 0 | 0 | 02-03-2025 |
| 8 | Турция не намерена отказываться от наблюдательных постов в Идлибе | 0 | 0 | 10-02-2020 |
| 9 | samwanda: ? ? | 0 | 0 | 24-02-2020 |
| 10 | У Клецкім раёне ледзь не патанула чацвёртакласніца | 0 | 10 | 17-08-2026 |