Выдавецтва «Полацкія лабірынты» перавыдала асобнай кнігай эсэ Ігната Канчэўскага «Адвечным шляхам», якое ўпершыню было апублікавана ў 1921 годзе ў Вільні ў газеце беларускіх эсэраў «Наша будучыня» пад псеўданімам Ігнат Абдзіраловіч, піша Bellit.info.

Аўтар твора — вілянчук Ігнат Канчэўскі, які паходзіў з праваслаўнай шляхты, быў таленавітым эканамістам, паэтам, публіцыстам, філосафам. Поруч з малодшым братам Арсенем Канчэўскім ён стаяў ля вытокаў беларускага нацыянальна-вызвольнага руху.
У сваім знакавым эсэ ён сфармуляваў тры тэзы беларускай нацыянальнай ідэі, якія леглі ў падмурак найноўшай беларускай філасофіі і былі падхопленыя грамадствам у ХХІ стагоддзі. Гэта быццё паміж Усходам і Захадам, няспынная творчасць і кааперацыя.
Твор публікуецца на беларускай мове ў сучаснай стылістычнай і арфаграфічнай рэдакцыі, з навукова-папулярнымі каментарыямі, каб зрабіць прачытанне даступнейшым носьбітам беларускай мовы ў нашыя дні.
Набыць кнігу можна праз пляцоўку Allegro.pl.
У 2023 годзе філасофскае эсэ Ігната Абдзіраловіча (Канчэўскага) «Адвечным шляхам» выйшла ў аўдыяфармаце.


| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | «Пад чырвонай зоркай і свастыкай». У Варшаве прэзентуюць кнігу пра акупаваную Заходнюю Беларусь | 0 | 10 | 03-05-2026 |
| 2 | Прызналі «экстрэмісцкім» у Беларусі польскае каталіцкае выданне | 0 | 10 | 21-08-2026 |
| 3 | У Варшаве пройдзе прэзентацыя кнігі Фелікса Акермана | 0 | 10 | 08-06-2026 |
| 4 | Польша доставила на Украину боеприпасы | 0 | 0 | 25-02-2022 |
| 5 | В Польше позлорадствовали над Зеленским | -5 | 3 | 03-07-2026 |
| 6 | Украинские бобры начали массово переселяться в Польшу | 0 | 10 | 27-07-2026 |
| 7 | В Польшу доставили антидроновые системы США | 0 | 0 | 07-11-2025 |
| 8 | США перебросят в Польшу комплексы Patriot | 0 | 0 | 09-03-2022 |
| 9 | В Польше нашли способ избавиться от Зеленского | 0 | 4.13 | 16-08-2026 |
| 10 | Польша передала Украине несколько истребителей МиГ-29 | 0 | 0 | 03-04-2023 |