Журналіст «Свабоды» Дзмітрый Гурневіч падзяліўся сваім захапленнем ад працы беларускіх гісторыкаў і папулярызатараў, якія, нягледзячы на «эру тык-токаў і ютуба», запусцілі гістарычны анлайн-часопіс «Карона Вітаўта». «Для Цябе, Беларусь», — такі там пасыл ад аўтараў.

Вось ёсць жа ў кагосьці імпэт. Група беларускіх гісторыкаў і папулярызатараў нашай мінуўшчыны запусціла гістарычны анлайн-часопіс «Карона Вітаўта». У эру тык-токаў і ютуба, нам прапануюць ізноў чытаць. І гэта цікава. Тым больш, што там сенсацыя на сенсацыі. Я пра такое і не чуў. Сайт працуе на беларускай і расейскай. Там ужо каля 20 артыкулаў, штотыдзень будзе з’яўляцца некалькі новых. Там файныя тэмы і сюжэты, многія пра якія для мяне абсалютна з новымі цікавымі паваротамі.
Касцюшка аддаў грошы на свабоду амерыканскіх рабоў. Але сваякі з Беларусі былі супраць і забралі ўсё да апошняга цэнта, яшчэ і працэнты. У справе была задзейнічана нават Расейская амбасада ў Вашынгтоне.
Напрыклад, «Цень Вітаўта. Гэта яна «падчышчала» за вялікім князем», прысвечаны дыпламатцы, візіянерцы, харызматычнай асобе — Ганне Кейстутовіч, жонцы князя Вітаўта. Сучаснікі Ганны сцвярджалі, што яна была адной з найпрыгажэйшых жанчын ва Усходняй Еўропе. І надта дзелавой і эфектыўнай.
Як пачыналі беларускія анархісты. Былі часы, калі Беларусь вяла рэй у анархісцкім руху Усходняй Еўропы. Гродна і Беласток, які тады адміністратыўна ўваходзіў у Гродзенскую губерню — гэтыя два гарады былі наймацнейшымі цэнтрамі анархізму ў Расейскай імперыі.
Кіраваць вечна. Сакрэты дыеты Ягайлы, Жыгімонта, Казіміра.
Ці ведаеце, што каралям Кароны і вялікім князям ВКЛ катэгарычна было забаронена спажываць дыні? А рыбны рэцэпт ад нясвіжскіх Радзівілаў стаў папулярнай стравай імперскай кухні Аўстра-Венгрыі?
Чым беларусы здзіўлялі свет у ХІХ-ым стагоддзі. Пра гісторыю ўдзелу беларусаў у сусветных выставачных форумах. Ці шмат хто ведае, пра тое, што ў Лондане срэбраным медалём была ўзнагароджана аўсянка, якая выраблялася ў Ляўках Горацкага павета? Беларускую тытунёвую прадукцыю, напрыклад, адзначылі срэбраным медалём на міжнародных выставах у Амстэрдаме (1883 год), Новым Арлеане (1885 год), сусветнай выставе 1889 года ў Парыжы і залатым медалём на міжнароднай выставе ў Турыне 1911 года.
Раздзел «Постаці». І там ізноў неспадзяванка. Францішак Папроцкі — першы галоўны рэдактар першай рэгулярнай газеты ў Вялікім Княстве Літоўскім. Народжаны ў Беларусі 10 чэрвеня 1723 года, праўдападобна, на Меншчыне.
Шыкоўна, што ва ўсёй гэтай цемры людзям хочацца рабіць. «Для Цябе, Беларусь», — такі там пасыл ад аўтараў. Дзякуй, добрыя людзі! Я заліп, заліпайце і вы.

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | У Вільні пройдзе прэзентацыя выдання па гісторыі Гародні | 0 | 10 | 06-06-2026 |
| 2 | Трагедыя Чорнай царквы. Як у 1920‑я навукоўцы спрабавалі ўратаваць помнікі БССР ад пралетарыяў | 0 | 10 | 13-05-2026 |
| 3 | У Беластоку пройдзе прэзентацыя выдання па гісторыі Гародні | 0 | 10 | 07-06-2026 |
| 4 | Віктар Марціновіч: Я, напэўна, апошні аўтар, які застаўся тут | 0 | 7.9 | 16-08-2026 |
| 5 | Путин: средства на нацпроект "Здравоохранение" нужно потратить с умом | 0 | 0 | 20-08-2019 |
| 6 | У Коўне пройдзе прэзентацыя кнігі пра беларусаў у Літве | 0 | 7.9 | 25-05-2026 |
| 7 | А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам | 0 | 9.03 | 09-07-2026 |
| 8 | Путин: покинувшие родные земли куряне обязательно вернутся домой | 0 | 0 | 21-05-2025 |
| 9 | Путин: русских и русскоязычных на Украине выдавливают с их исторических территорий | 0 | 0 | 23-12-2021 |