У расійскім Хабараўску бясследна знік 43‑гадовы беларус Раман Крупа, які прыехаў на Далёкі Усход з Мазыра на працоўную вахту.

Як піша канал «Дерзкий Хабаровск», некалькі дзён таму мужчыну стала дрэнна, і ён звярнуўся па дапамогу ў мясцовую клініку.
Аднак доктар не знайшоў падстаў для шпіталізацыі і адпусціў яго. Пасля таго як беларус выйшаў з бальніцы на вуліцу, ён бясследна знік.
Родныя б'юць трывогу: у інтэрнат Раман так і не вярнуўся, яго тэлефон адключаны, на сувязь з сям'ёй ён не выходзіць.
Канал Amur Mash дадае, што два дні таму Раман шукаў дарогу да пасольства Беларусі. 18 жніўня Крупа зайшоў у рэдакцыю «Хабаровских вестей». Мужчына папрасіў вады і спытаў, як дабрацца да пасольства.
Паводле слоў супрацоўнікаў выдання, выглядаў ён дзіўна — быў нібыта ў прастрацыі.
Мужчына распавёў, што ў яго ўсё скралі. Яму намалявалі маршрут да амбасады, пасля чаго ён сышоў.
Толькі праз пэўны час журналісты даведаліся з навін, што Раман у вышуку. Ён па-ранейшаму не выходзіць на сувязь з роднымі. Сям'я падала заяву ў міліцыю.
Сітуацыя ўскладняецца тым, што ў чужым рэгіёне ў мужчыны няма блізкіх, якія маглі б аператыўна арганізаваць пошукі на месцы.


| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Пад Бабруйскам раніцай заўважылі смерч | 0 | 10 | 20-07-2026 |
| 2 | Паглядзіце, як абмялела Прыпяць у Мазыры | 0 | 10 | 19-08-2026 |
| 3 | Один человек погиб при обрушении кровли на военном гарнизоне под Астраханью | 0 | 0 | 01-04-2021 |
| 4 | Оказавшийся под завалами в строящемся руднике в Башкирии погиб | 0 | 0 | 08-07-2021 |
| 5 | В Казани при падении бетонного заграждения погиб рабочий | 0 | 0 | 16-09-2021 |
| 6 | Контрактник из Башкирии погиб в Хабаровском крае | 0 | 0 | 10-01-2020 |
| 7 | В Казани при демонтаже неэксплуатируемого здания погиб рабочий | 0 | 0 | 18-09-2021 |
| 8 | В зоне подтопления на Кубани обнаружено тело погибшего | 0 | 0 | 24-10-2018 |
| 9 | В Хабаровском крае из-за наезда катера погиб мужчина | 0 | 22.5 | 02-08-2026 |
| 10 | Оба приземлившихся на воду в Крыму десантника погибли | 0 | 0 | 26-06-2019 |