План праваліўся ўжо ў Карэліі.
Сортавальскі гарадскі суд Рэспублікі Карэлія (Расія) вырашыў прымусова выслаць грамадзяніна Беларусі Уладзіміра Юрчука. Праўда, вышлюць яго ў Беларусь, а не ў Фінляндыю ці Нарвегію, як яму моцна хацелася б.
Як вынікае з матэрыялаў справы, у жніўні 2024 года Юрчук знайшоў чыйсьці расійскі пашпарт. Ён пакінуў дакумент сабе, а праз месяц вырашыў спаліць свой беларускі пашпарт. Пасля чаго купіў на чужы пашпарт білет на цягнік і прыехаў у горад Сортавала (Карэлія), маючы намер накіравацца далей у Фінляндыю, а потым у Нарвегію.
Але беларуса затрымалі ўжо ў Сортавале. Суд вызначыў, што з моманту знішчэння пашпарта ён не меў законных падстаў для знаходжання ў Расіі.
Юрчука аштрафавалі прыкладна на $20 і пастанавілі выслаць у Беларусь. Паколькі ні дакументаў, ні грошай у мужчыны не было, то яго адправілі на тры месяцы ў дэпартацыйны цэнтр.

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Расіянка, улюбёная ў Маскву, выйшла замуж за беларуса праз чатыры месяцы пасля знаёмства — і пераехала да яго ў Брэст | 0 | 8.98 | 28-03-2026 |
| 2 | У Падмаскоўі беларус забіў іншага беларуса. А пасля ад крыўды раздзеў яго дагала | 0 | 10 | 15-08-2026 |
| 3 | Вандроўнік і бізнэсовец з Мінска за два дні знайшоў сабе праз сацсеткі нявесту — найбольш спадабалася дзяўчына з Расіі | 0 | 8.92 | 07-04-2026 |
| 4 | На Беларусь абрынуўся ўраганны вецер | 0 | 10 | 15-07-2026 |
| 5 | У Пецярбургу беларус папрасіў тэлефон. А пасля адмовіўся аддаваць і збіў гаспадара за тое, што не сказаў пароль | 0 | 10 | 16-08-2026 |
| 6 | Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў | 0 | 10 | 12-06-2026 |
| 7 | Агидель: Ночь 20 дек, Чт | 0 | 0 | 19-12-2018 |
| 8 | Беларусь апусцілася ў сусветным рэйтынгу вытворцаў піва | 0 | 10 | 11-08-2026 |
| 9 | Вясельны шар пераляцеў 900 км з Берліна да мяжы з Беларуссю | 0 | 16.53 | 15-08-2026 |
| 10 | Беларуска патраціла на вяселле ў вёсцы $20 тысяч | 0 | 22.5 | 11-08-2026 |