Ці спрацавала знакамітая прыкмета, якая павінна была забяспечыць моц шлюбаў?

У гадавіну вяселля беларуска Вераніка Рыбак вырашыла згадаць у сацсетках цікавы выпадак, які адбыўся дзесяць гадоў таму.
16 ліпеня Ваўкавыск святкаваў Дзень горада: Вераніку з жаніхом Янам распісалі ў райвыканкаме, а нататку пра іх вяселле апублікавалі ў мясцовай газеце. Маладзёны потым жартавалі, што нават і салют зрабілі спецыяльна для іх.

Вераніка і Ян у 2016
На фотасесію Вераніка і Ян паехалі ў санаторый «Пралеска». Па дарозе быў мост. Адразу згадалі пра даўнюю традыцыю: муж павінен перанесці жонку на руках — і калі ў яго атрымаецца гэта зрабіць, дык шлюб будзе доўгім і ніякія цяжкасці яму не страшныя.
На мосце пара сустрэла іншых маладажонаў — нявесты, якія былі на руках, павіталіся і хуценька павіншавалі адна адну. А потым жаніхі разышліся ў розныя бакі.
За гады шлюбу ў Вераніцы з мужам нарадзілася двое дзяцей. Дзясятую гадавіну вяселля яны вырашылі адсвяткаваць маштабна. І ў працэсе падрыхтоўкі знайшлі той самы здымак з іншай парай, зроблены на мосце.

Жанчыне стала цікава, хто ж былі тыя маладзёны і як склалася іх жыццё. Яна напісала допіс у Threads і апублікавала здымак, спадзеючыся, што героі фота сябе пазнаюць: «Вельмі спадзяюся, што ў людзей усё добра. І было б цікава даведацца пра іх лёс. А раптам яны ўжо не ў Беларусі, а недзе ў сваім доме на Кіпры? Калі гэта не так, дык шчыра ім гэтага пазычу».

Вераніка і Ян цяпер
Допіс хутка завірусіўся. А другая нявеста знайшлася літаральна праз гадзіну — ёй аказалася Лада Целеш. Жанчына прызналася, што таксама часта згадвала тую дзіўную сустрэчу.

Лада і Дзмітрый у 2016
Яны з мужам Дзмітрыем таксама шчасліва жывуць у шлюбе — праўда, цяпер ужо ў Мінску. У сям’і падрастае трое дачок.

Лада і Дзмітрый цяпер
А ў Threads абедзве сям’і атрымалі шмат віншаванняў ад незнаёмых людзей.


| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом | 0 | 7.79 | 28-03-2026 |
| 2 | В цветочном магазине нашли изрезанную молодую пару россиян | 0 | 10 | 18-08-2026 |
| 3 | Спасатели обнаружили тела двух астраханских подростков, утонувших в Волге | 0 | 0 | 23-06-2021 |
| 4 | Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана | 0 | 10 | 20-08-2026 |
| 5 | Беларускія турысты знайшлі ў гарах Казахстана чалавечыя парэшткі | 0 | 10 | 19-08-2026 |
| 6 | Под завалами жилого дома в Ростовской области обнаружены два человека | 0 | 0 | 14-01-2019 |
| 7 | Полиция задержала фотографов-любителей на крыше башни "Федерация" | 0 | 0 | 06-06-2019 |
| 8 | В Волгограде задержаны водители свадебного кортежа, стрелявшие в воздух | 0 | 0 | 06-11-2021 |
| 9 | В Чувашии полиция нашла шесть икон, украденных из Александро-Невского монастыря | 0 | 0 | 25-08-2020 |
| 10 | Сотрудники полиции нашли пропавших во Владимире подростков | 0 | 0 | 03-11-2021 |