«Насця лаецца, што я хачу прыйсці на вяселле цалкам у рыцарскіх даспехах».

Скрыншот відэа
Вядучы СТБ Раман Пратасевіч і яго абранніца Настасся Лабазанава выйшлі ў эфір у тыктоку. Пратасевіч падзяліўся планамі на вяселле.
Запрасіць збіраюцца каля 20 самых блізкіх чалавек. Патраціць на свята, па падліках пары, давядзецца не менш за 6000 даляраў.
Калі будзе вяселле, яшчэ не ведаюць, бо трэба назапасіць грошы, але спадзяюцца паспець да канца лета.
Пратасевіч расказаў і пра сваю ідэю з касцюмам:
«Насця лаецца, што я хачу прыйсці на вяселле цалкам у рыцарскіх даспехах».
Напрыканцы Раман сказаў, што яны замовілі піццу і збіраюцца глядзець сваё любімае ТБ-шоу — «Бітву экстрасэнсаў»
@anastasia_labazanova Разведчик и Ведьма дали первое интервью #рекомендации #новости #протасевич #глобальныерекомендации #рекиии ♬ оригинальный звук - anastasiya_labazanova
Для Рамана Пратасевіча гэта трэці шлюб. Настасся — медработнік і таролаг, працавала ў элітнай клініцы «Мерсі». Да гэтага Раман двойчы жаніўся з Маргарытай Грыцкевіч. Тая скончыла Мінскі медыцынскі ўніверсітэт і некаторы час працавала правізаркай-рэцэптаркай у мінскай аптэцы, а таксама рабіла расклады на картах таро.

