У мужчыны быў алкагалізм і псіхічны разлад. Таму стрыечная сястра паспрабавала праз суд прызнаць завяшчанне несапраўдным, але суд стаў на бок міністэрства, распавядаюць «Мінск-Навіны».
Мужчына памёр у студзені 2024 года. Пасля яго смерці засталіся дзве кватэры ў Мінску. За два гады да смерці ён аформіў у натарыуса завяшчанне, паводле якога нерухомасць павінна была перайсці міністэрству, якое не называецца.
Стрыечная сястра памерлага звярнулася да натарыуса з заявай аб прыняцці спадчыны 30 ліпеня 2025 года. А пасля гэтага звярнулася ў суд.
Паводле жанчыны, на момант складання завяшчання мужчына не мог разумець значэння сваіх дзеянняў і кіраваць імі —ён пакутаваў на псіхічныя захворванні і алкагольную залежнасць.
Пасмяротная комплексная псіхолага-псіхіятрычная экспертыза пацвердзіла, што ў мужчыны былі гэтыя захворванні. Аднак эксперты не змаглі вызначыць, ці ўплывалі яны на яго здольнасць разумець свае дзеянні менавіта ў момант падпісання завяшчання.
Пры гэтым экспертка заявіла ў судзе, што такое захворванне само па сабе, як правіла, не азначае няздольнасці чалавека разумець свае дзеянні. Доктарка, суседзі і натарыус таксама расказалі, што ў той перыяд мужчына быў у яснай свядомасці.
Суд адмовіў сястры ў патрабаванні прызнаць завяшчанне несапраўдным.
Адначасова суд задаволіў патрабаванне міністэрства прызнаць яго спадчыннікам. Паводле суда, прадстаўнікі ўстановы не ведалі пра спадчыну да таго, як натарыус накіраваў ім адпаведнае паведамленне. Гэта паведамленне яны атрымалі толькі 12 верасня 2025 года. Таму суд прызнаў прычыну пропуску шасцімесячнага тэрміну прыняцця спадчыны ўважлівай.
У выніку суд прызнаў за міністэрствам права ўласнасці па завяшчанні на абедзве мінскія кватэры.


| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Былы міністр абароны Фёдараў заклікаў правесці ва Украіне выбары | 0 | 10 | 18-08-2026 |
| 2 | Мінчукі здалі кватэру ў «Мінск-Свеце» на суткі. Арандатары ператварылі яе ў капішча | 0 | 8.4 | 19-06-2026 |
| 3 | На Украине назначили нового министра обороны | 0 | 10 | 19-08-2026 |
| 4 | Зеленский потребовал отставки Гринчук и Галущенко на фоне скандала с Миндичем | 0 | 0 | 12-11-2025 |
| 5 | Названа дата назначения нового премьера и министров Украины | 0 | 5 | 13-07-2026 |
| 6 | Заявления об отставке Галущенко и Гринчук уже направили в Раду | 0 | 0 | 12-11-2025 |
| 7 | Лукашенко назначил нового министра экономики | 0 | 0 | 04-01-2020 |
| 8 | У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму | 0 | 10 | 21-08-2026 |
| 9 | Мінская кавярня на Свярдлова здзівіла гараджан незвычайным дэкорам ФОТАФАКТ | 0 | 10 | 21-08-2026 |
| 10 | Лукашенко назначил нового министра информации | 0 | 0 | 05-04-2021 |