Кацярына Чакатоўская не першы год працуе ў вулічных тэатрах, а таксама як актрыса інтэрактыўнага жанру на карпаратыўных мерапрыемствах. Аднак на вуліцу яна больш вяртацца не хоча.
Прычына: неадэкватныя паводзіны людзей.
Кацярына падзялілася з «Нінай» набалелымі назіраннямі, бо спадзяецца, што гэта можа неяк прысароміць тых, хто дазваляе сабе чапляцца да акцёраў.

Кацярына Чакатоўская, актрыса, драматург.
— Тэатр для мяне адкрыўся, калі паралельна з асноўным навучаннем ў БДПУ я наведвала Беларускі калегіум. Неяк туды прыйшоў адзін з выпускнікоў, які займаўся батлейкай, і сказаў, што шукае акцёраў для выступу на рыцарскім фэсце. Ну я і выклікалася на нескладаную ролю чорціка.
А потым па наборы патрапіла ў тэатральную студыю пры мясцовым доме творчасці, і усё закруцілася далей. Калі ў Мінску запрацавала пешаходная вуліца на Карла Маркса, мы былі аднымі з першых, хто выпаўз туды ў якасці артыстаў. З’яўленне пешаходкі ўвогуле стварыла ўмовы для развіцця вулічнага тэатра.

На Карла Маркса.
Працавалі мы там і ў якасці мімаў, потым з’явіліся простыя статуі (мы абгортваліся кавалкам тканіны, а цела фарбавалі залатой фарбай). Пазней, ужо разам з сяброўкамі, рабілі і больш складаныя касцюмы.
За моманты працы хапала розных выпадкаў. Калі людзі падыходзяць і пачынаюць проста мацаць — гэта яшчэ не так страшна. Некаторыя мужчыны на вуліцы пачыналі распускаць рукі, залазіць пад спадніцу.
Калі ты працуеш як нерухомая статуя, то бачыш толькі тое, што адбываецца перад табой, і многія спецыяльна падыходзілі ззаду. Мімам і іншым персанажам тут прасцей: ты хаця б можаш неяк выкруціцца, адштурхнуць чалавека ў жартаўлівай форме, пагразіць пальцам.

Калі на хадулях — таксама складана: людзі лезуць пад спадніцу знізу, а табе трэба трымаць баланс, каб не забурыцца ў натоўпе.
Аднойчы у мінскім начным клубе я была якраз на хадулях, і вось у нейкі момант адзін хлопец пачаў цягнуць мяне ўніз, абдымаць. Потым дастаў грошы і паспрабаваў запхнуць іх у ліф. Я адштурхнула яго руку і пайшла далей. А пасля артыст, які таксама там працаваў, спытаў мяне: чаму я так зрабіла? Маўляў, гэта нармальная сітуацыя: усе пагаджаюцца на звышганарар, калі яго даюць, хай і такім чынам.

Часам са мной у вобразе мінакі спрабуюць цалавацца (калі шчыра, я не разумею, як можна хацець зрабіць гэта з кімсьці нафарбаваным). Самы жорсткі для мяне момант — калі мужчына падышоў да мяне сфатаграфавацца, абняў і спецыяльна паклаў руку на грудзі. Ён стаяў так некалькі хвілін. Я, можа, тормаз, але звычайна ў такіх сітуацыях у мяне поўны ступар: што рабіць-што рабіць?
Дарэчы, калі раней я думала, што цярпець такое парушэнне межаў будзе непрыемна толькі з боку мужчын, то памылялася. Калі на адным з мерапрыемстваў, куды нас запрасілі выступаць, жанчына падышла да мяне і пачала ззаду церціся сваім лабком, было шалёна непрыемна.

У вобразе статуі.
Падобныя гісторыі вам распавядзе кожны, хто працуе на такіх мерапрыемствах. І няма тут гендарнай розніцы: знаёмы хлопец-статуя неяк скардзіўся мне на п’яных жанчын, якія на яго пастаянна вешаюцца.
Праз гады досведу працы ў вулічным тэатры, на карпаратывах я, канечне, пачала лепш разбірацца ў людзях: напрыклад, загадзя разумею, да каго лепш увогуле не падыходзіць, бо яны тэарэтычна могуць распусціць рукі. Ну і сама неяк навучылася хутчэй рэагаваць на розныя сітуацыі. На адным з вяселляў дзядуля-госць лез да мяне цалавацца, і я вельмі актыўна пагразіла яму пальцам. Гэта заўважылі сваякі, якія прысаромілі яго. Аднак усё гэта адбывалася сярод знаёмых, у памяшканні — у такіх умовах сітуацыю кантраляваць прасцей, чым на вуліцы з натоўпам.
Увогуле, пакуль нашы людзі паводзяць сябе так, няма культуры ўзаемадзеяння з артыстамі, мы з каляжанкамі сышлі з вуліцы: гэта небяспечна і непрыемна.

Канечне, хапала ў працы і станоўчых эмоцый: калі табе радуюцца, кажуць кампліменты. Аднак на 10 адэкватаў стабільна сустрэнецца 1 неадэкват, які ўсё сапсуе. І хочацца сысці, памыцца і больш ніколі туды не вяртацца.
Nina.nn.by, фота з асабістых архіваў гераіні
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | «Пачаў мяне душыць». Мінчукі пабіліся пад офісам забудоўшчыка праз ільготны крэдыт | 0 | 10 | 10-08-2026 |
| 2 | Мазаічныя вітражы, унікальныя люстры. Як рэстаўруюць галоўны ЗАГС Мінска | 0 | 10 | 10-06-2026 |
| 3 | «Такой эліткі краіна не бачыла». У Мінску пабудуюць сакрэтныя хмарачосы а-ля Масква-Сіці | 0 | 26.67 | 24-06-2026 |
| 4 | Як выглядала акцёрка Ганна Душэўская, сястра стваральніка бел-чырвона-белага сцяга, чый твар быў схаваны пад нікабам | 0 | 16.67 | 07-06-2026 |
| 5 | Паглядзіце, як крута перарабілі сталінку каля цэнтра Мінска | 0 | 10 | 18-06-2026 |
| 6 | «Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока | 0 | 10 | 04-03-2026 |
| 7 | Пад Мінскам збіраюць новы поўнапамерны пікап. Вось колькі ён каштуе | 0 | 10 | 02-07-2026 |
| 8 | У Мінску пройдзе бясплатны музычны пікнік з беларускімі артыстамі | 0 | 10 | 17-08-2026 |
| 9 | У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму | 0 | 10 | 21-08-2026 |
| 10 | У разы павялічыўся кошт акцызных марак на тытунёвыя вырабы | 0 | 10 | 08-07-2026 |