Уладальнікі сямейнага бізнэсу «Віталюр» на чале з яго заснавальнікам Аляксандрам Яцуком канчаткова адмовіліся ад рыбаперапрацоўчага кірунку і працягваюць пераарыентацыю бізнесу на нерухомасць, піша выданне «Белорусы и бизнес».

Фота: Myfin.by
Для фінансавання новага праекта кампанія плануе размясціць дэпазітарныя аблігацыі на суму 18 мільёнаў рублёў з пагашэннем у 2034 годзе. Прыцягнутыя сродкі мяркуецца накіраваць на будаўніцтва склада з халадзільнымі і маразільнымі памяшканнямі. Новы аб'ект з'явіцца на пляцоўцы пад Мінскам, дзе раней знаходзілася рыбная вытворчасць, а пазней разглядаўся праект стварэння дрэваапрацоўчага цэха.
Перабудова бізнэсу «Віталюра» пачалася яшчэ ў 2023 годзе. Тады з-за фінансавых цяжкасцяў кампанія была вымушаная адмовіцца ад рознічнага гандлю. Усе 62 магазіны былі перададзеныя ў кіраванне кампаніі «Санта Рытэйл» на 15 гадоў.
У пачатку 2025 года сям'я Яцукоў таксама закрыла стратную вытворчасць па перапрацоўцы рыбы. Пасля гэтага кампанія поўнасцю засяродзілася на развіцці праектаў у сферы нерухомасці.
Цяпер аснову гэтага бізнэсу складаюць памяшканні былых крам «Віталюра», якія выкарыстоўвае «Санта Рытэйл», а таксама новы лагістычны комплекс з халадзільнымі складамі, які плануецца пабудаваць за кошт сродкаў ад выпуску аблігацый.
У кампаніі лічаць, што праект будзе запатрабаваны. У тлумачэнні да выпуску аблігацый адзначаецца, што сучасныя склады з халадзільнымі і маразільнымі магутнасцямі карыстаюцца высокім попытам, таму іх прастой малаверагодны. Таксама падкрэсліваецца, што на рынку захоўваюцца адносна высокія арэндныя стаўкі на такія аб'екты.


| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | У Суле перапахавалі астанкі апошніх уладальнікаў маёнтка Ленскіх | 0 | 10 | 22-08-2026 |
| 2 | Збанкрутавала фірма, якая хацела ўкласці ў выпуск сухой садавіны паўмільёна даляраў | 0 | 10 | 12-08-2026 |
| 3 | Беларускі бізнэс просіць улады дапамагчы пацярпелым прадаўцам Wildberries | 0 | 10 | 04-08-2026 |
| 4 | Владельцы Victoria's Secret заявили о продаже ее 55% доли за $525 млн | 0 | 0 | 20-02-2020 |
| 5 | Геннадий Газин покинет должность председателя совета директоров Veon | 0 | 0 | 25-05-2022 |
| 6 | На Украине допустили закрытие крупного бизнеса | 0 | 10 | 19-08-2026 |
| 7 | Совбез Украины решил национализировать предприятие "Черкассы азот" бизнесмена Фирташа | 0 | 0 | 20-08-2021 |
| 8 | Мэтью Хаммонд уйдет с поста управляющего директора и финдиректора VK | 0 | 0 | 07-03-2022 |
| 9 | Мэр Каунаса продал свой бизнес в России и других странах за €100 млн | 0 | 0 | 06-06-2025 |
| 10 | Предприниматели ХМАО скупают дорогой летний бизнес | 0 | 5 | 27-06-2026 |