Літоўскі канцэрн па вытворчасці мэблі, тэкстылю і кіраванні нерухомасцю SBA прадаў сваю кампанію ў Беларусі, паведамляе LRT.

Фота: fezmogilev.by
7 мая 2025 года за 1 еўра SBA прадаў літоўскую кампанію Industrial Investment International (якая непасрэдна кантралявала непрацуючую мэблевую фабрыку «Мебелаін» у Магілёве) зарэгістраванай у ААЭ кампаніі Pinx Assets, што належыць грамадзяніну Беларусі.
Пакупнікі — былы супрацоўнік SBA і адзін з кіраўнікоў «Мебелаін», абодва грамадзяне Беларусі. Цана сімвалічная, бо інвестыцыі ў «Мебелаін» ужо былі спісаныя.
Дзейнасць «Мебелаін» была прыпыненая ў сакавіку 2022 года пасля ўварвання Расіі ва Украіну. Напрыканцы 2022 года спісалі ўсе актывы.
Продаж зацягваўся праз абмежаванні беларускіх уладаў на продаж заходніх кампаній — гэта адпудзіла патэнцыйных пакупнікоў.
У лютым 2025 года SBA цалкам разлічылася з ЕБРР па крэдыце «Мебелаін»: з 6,9 млн еўра абавязацельстваў выплаціла 4,5 млн еўра плюс 87 тысяч працэнтаў, а рэшту банк спісаў.
У фабрыку ў Магілёве (адкрытую ў 2015 годзе, яна вырабляла корпусную мэблю на экспарт) SBA інвеставала каля 47 млн еўра.

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Паліна Лур'е прадае ў Маскве кватэру Ларысы Долінай, за якую судзілася год | 0 | 10 | 20-07-2026 |
| 2 | Самую дарагую кватэру ў Мінску ў маі прадалі за 690 тысяч даляраў | 0 | 16.04 | 11-06-2026 |
| 3 | У цэнтры Мінска прадаюць заводскі корпус за велізарныя грошы | 0 | 10 | 11-08-2026 |
| 4 | У клубным доме на Язмінавай прадаюць выдатную чатырохпакаёўку | 0 | 10 | 10-06-2026 |
| 5 | Пусты ўчастак у прыгарадзе Мінска прадалі за 192 тысячы даляраў | 0 | 20 | 19-06-2026 |
| 6 | Пад Мінскам прадаюць закінуты санаторый, які так і не дабудавалі | 0 | 10 | 08-07-2026 |
| 7 | Самы дарагі дом у Мінскай вобласці прадалі за 1,2 мільёна даляраў | 0 | 19.09 | 09-06-2026 |
| 8 | Самы дарагі прыватны дом у ліпені ў Мінску прадалі ў Каменнай Горцы | 0 | 8.4 | 15-08-2026 |
| 9 | У Мінску прадаюць незвычайную аднапакаёўку | 0 | 10 | 06-06-2026 |