Па стане на 1 ліпеня золатавалютныя рэзервы Беларусі склалі 14 мільярдаў 156 мільёнаў даляраў, паведаміў Нацыянальны банк. Гэта самы нізкі паказчык з пачатку 2026 года. Ранейшы мінімум быў зафіксаваны 1 студзеня — 14 мільярдаў 423 мільёнаў даляраў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com
За чэрвень сума міжнародных рэзерваў зменшыўся амаль на 882 мільёны даляраў. Паводле інфармацыі Нацыянальнага банка, асноўнай прычынай стала зніжэнне сусветных цэн на золата.
На працягу месяца золата патаннела прыкладна на 12% — з каля 4500 да 4000 даляраў за унцыю. Аналітыкі звязваюць гэта з умацаваннем даляра ЗША і зніжэннем напружанасці на Блізкім Усходзе, што таксама паўплывала на кошт нафты.
У той жа час валютная частка рэзерваў за чэрвень павялічылася на 24,5 мільёнаў даляраў. Магчыма, гэта звязана з пакупкай замежнай валюты на ўнутраным рынку.
Паводле апошніх апублікаваных даных, у маі прапанова валюты ў Беларусі перавышала попыт амаль на 178 мільёнаў даляраў. Найбольшы ўклад у гэта ўнеслі фізічныя асобы, якія прадалі валюты на 310,5 мільёнаў даляраў больш, чым набылі.

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Золотовалютные резервы Белоруссии снизились до $7,79 млрд | 0 | 0 | 07-07-2023 |
| 2 | Золотовалютные резервы Белоруссии сократились в августе на 15,8% | 0 | 0 | 07-09-2020 |
| 3 | Золотовалютные резервы Белоруссии по итогам 2020 года снизились на 20,5% | 0 | 0 | 06-01-2021 |
| 4 | ВУП Беларусі ў першым паўгоддзі вырас на 1,5% | 0 | 22.5 | 17-07-2026 |
| 5 | Інфляцыя ў Беларусі зноў пачала паскарацца | 0 | 10 | 11-08-2026 |
| 6 | Кватэры ў Мінску на другасным рынку падаражэлі на 27% з пачатку года | 0 | 16.04 | 29-07-2026 |
| 7 | ВВП Белоруссии за 11 месяцев снизился на 4,7% | 0 | 0 | 16-12-2022 |
| 8 | В Белоруссии с 1 марта снизят ставку рефинансирования до 11 процентов годовых | 0 | 0 | 23-02-2023 |
| 9 | Нефтяные резервы США сократились | 0 | 5 | 01-07-2026 |