Вядомая калумбійская спявачка Шакіра апублікавала фрагмент трэка Dai Dai, які стане галоўным музычным саўндтрэкам чэмпіяната свету па футболе 2026 года, які пройдзе з 11 чэрвеня па 19 ліпеня ў ЗША, Канадзе і Мексіцы.

Шакіра. Фота: AP Photo/Bruna Prado, File
Таксама ўжо зняты афіцыйны кліп: у ім Шакіра танцуе проста на полі легендарнага стадыёна «Маракана» ў Бразіліі. Поўная версія песні павінна выйсці 14 мая.
From Maracaná Stadium, here is “Dai Dai,” the @FIFAWorldCup Official Song 2026. Coming 5/14. We’re ready! ⚽️ @burnaboy pic.twitter.com/UcfpO0s7jN
— Shakira (@shakira) May 7, 2026
Назва Dai Dai паходзіць з італьянскай мовы і азначае «Давай!» або «Наперад!». Разам з Шакірай песню выконвае нігерыйскі музыка Burna Boy.
Для Шакіры гэта ўжо трэцяя песня для футбольных чэмпіянатаў свету. Раней яна запісала вельмі папулярныя кампазіцыі Waka Waka (This Time for Africa) для мундыялю 2010 года ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы і La La La для турніру 2014 года ў Бразіліі.

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Представлена официальная песня ЧМ по фигурному катанию в исполнении Полины Гагариной | 0 | 0 | 19-02-2021 |
| 2 | Олимпийская чемпионка Щербакова выступит на шоу Авербуха в Ярославле | 0 | 0 | 23-02-2023 |
| 3 | Intervision song contest will be definitely held in 2026, says Russian presidential envoy | 0 | 12.84 | 07-08-2026 |
| 4 | Хедлайнеры 21.08.2026 | 0 | 43.33 | 20-08-2026 |
| 5 | Премьер Монголии примет участие в ВЭФ-2026 | 0 | 10 | 06-08-2026 |
| 6 | 26 июня Аида Гарифуллина выступит в Зале имени Чайковского | 0 | 5 | 23-06-2026 |
| 7 | Новая песня Shaman для "Интервидения" посвящена трагичной любви | 0 | 0 | 07-06-2025 |
| 8 | Абвешчаны доўгі спіс прэміі імя Міхала Анемпадыстава — 2026 | 0 | 22.5 | 05-08-2026 |
| 9 | 「ニコニコ超会議2026」に出展しました | 0 | 10 | 24-06-2026 |