Берасцейка Ксенія Аксюцік удзельнічае ў расійскім «Голасе» і блізка падабралася да перамогі. Днямі яна праспявала на сцэне праекта песню «О нём» Ірыны Дубцовай — і трапіла ў паўфінал.

Фота: xenia_aksutsik / Threads
Ксеніі 26 гадоў, яна нарадзілася і вырасла ў Брэсце. Дзяўчына расказвае ў сацсетках, што выступае на сцэне ўжо больш за 10 гадоў. У 2022‑м яна пераехала з Брэста ў Мінск і цяпер будуе сваю кар’еру ў сталіцы, у тым жа годзе Ксенія выйшла замуж.
Дзяўчына — былая вакалістка гурта Muzzart Band, а таксама салістка сімфанічнага аркестра Classic Energy — выглядае, таксама ўжо былая. Той аркестр некалі быў здольны сабраць тысячы слухачоў у «Мінск-Арэне», але ж больш за год яго інстаграм не абнаўляецца, а сайт праекта ўвогуле больш не існуе.
Ксенія фанацее ад «Голаса» яшчэ з 12‑13 гадоў, калі спявала на аматарскім узроўні ў гуртках, і вось цяпер вырашыла паўдзельнічаць у шоу. На сляпыя праслухоўванні яна прыйшла з песняй Highway to Hell ад рок-гурта AC/DC, атрымала «так» ад чатырох настаўнікаў і пайшла ў каманду да Уладзіміра Праснякова.
Далей дзяўчына спявала Dancing Queen ад ABBA і савецкі шлягер «Звяніць студзеньская завіруха». У чвэрцьфінале Ксенія выступіла з песняй «О нём» ад расійскай спявачкі Ірыны Дубцовай і прайшла ў паўфінал, дзе выступіць праз некалькі дзён.
Аксюцік — не адзіная беларуска, якая ўдзельнічае ў гэтым сезоне «Голаса». У чвэрцьфінале з праекта вылецела 18‑гадовая магіляўчанка Злата Барздова. Яшчэ менш у «Голасе» пратрымаўся Яўген Вярэніч. Вярэніч, якому цяпер 32 гады, нарадзіўся ў Лунінцы, атрымаў адукацыю настаўніка музыкі і спяваў у вялікім сімфанічным аркестры, але цяпер працуе ў Маскве на мясакамбінаце.


Галоўнае
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Беларусь апусцілася ў сусветным рэйтынгу вытворцаў піва | 0 | 10 | 11-08-2026 |
| 2 | Беларускі гурт атрымаў спецыяльны прыз польскага фестывалю | 0 | 10 | 25-05-2026 |
| 3 | Российские баскетболистки вышли в полуфинал чемпионата Европы среди юниорок | 0 | 0 | 11-07-2019 |
| 4 | Российские баскетболистки вышли в полуфинал ЧЕ для игроков не старше 16 лет | 0 | 0 | 27-08-2019 |
| 5 | Беларускія клубы з мінімальным лікам прайгралі ў еўракубках | 0 | 10 | 06-08-2026 |
| 6 | Польские волейболисты вышли в полуфинал чемпионата Европы | 0 | 0 | 23-09-2019 |
| 7 | Российские волейболистки вышли в полуфинал Универсиады | 0 | 0 | 09-07-2019 |
| 8 | Российские волейболистки досрочно вышли в 1/8 финала чемпионата Европы | 0 | 0 | 24-08-2021 |
| 9 | Беларусь увайшла ў тройку лідараў па імпарце малюскаў з Расіі | 0 | 5 | 15-07-2026 |