У распараджэнне «Нашай Нівы» трапіў абноўлены спіс артыстаў, чые песні цяпер нельга спяваць на канцэртах і караоке-клубах. Адтуль чамусьці выключылі брэсцкі гурт «Дай дарогу!», але дадалі зорак Z-руху, якія горача падтрымліваюць Расію ў вайне.

Alyona Alyona і Слава. Фота: інстаграм, «Камсамольская праўда»
Чорны спіс артыстаў вярнуўся пасля пратэстаў 2020 года. У 2023‑м у ім, напрыклад, было 87 імён спевакоў і назваў гуртоў, чые песні забаронены на публічных імпрэзах і ў караоке.
У студзені 2026 года спіс разросся да 160 пазіцый (з улікам дублікатаў).
Навічкі ў спісе«Наша Ніва» атрымала абноўленую версію гэтага дакумента. Як аказалася, ідэолагі не сядзяць без справы і працягваюць пашыраць блэк-ліст: цяпер у ім 179 пазіцый.
Каго новага дадалі ў спіс? З украінскіх артыстаў туды трапіла рэперша Alyona Alyona (запісана як «Савраненко Алена»). Яна спявае для ўкраінскіх ваяроў і заклікае слухачоў выдаляць з плэй-лістоў расійскую музыку.
Больш за ўсё ў спіс дадалі расійскіх зорак. Гэта гурты «Братья Гримм», «Градусы» і «Кар-Мен», рэперы GONE.Fludd і L'one, спявачкі Слава, Анжаліка Варум, Maruv і Гарык Сукачоў.
Трапілі таксама індзі-праект «Радиограмма», кавер-бэнд Discowox, электроншчыкі з Dvanov, гурты «Человек который» і Halt.
Выдаленні і кур'ёзыУключылі нават расійскіх тэлевядоўцаў: Івана Урганта і Ксенію Сабчак. Раней ідэолагі ўжо ўнеслі ў спіс расійскага журналіста Аляксея Піваварава.
@nashaniva Нечакана! У Беларусі пашырылі «чорны спіс» артыстаў — там ужо 179 пазіцый. Ёсць сюрпрызы #навіны #нашаніва #басков #слава #варум ♬ Dramatic accompaniment for a scene like a groping battle(1528922) - Yuki Hotta
Загадкавым чынам са спіса знік брэсцкі гурт «Дай Дарогу!» Таксама выдалілі гурты «Агата Крысці», «ВІЯ Гра» і «Маша і мядзведзі», спявачак Крысціну Арбакайце, Ціну Караль і Крысціну Кошалеву, а таксама Максіма Галкіна.
У студзені журналісты звярталі ўвагу на дзіўныя памылкі ў спісе: Jowwa замест IOWA, N.R.N. замест N.R.M., Sectet замест Secret. Цяпер іх выправілі, але напладзілі новых.
Напрыклад, у спісе ёсць беларускі спявак Аляксей Грос — і яго неіснуючы двайнік Аляксей Рос. Адны і тыя ж выканаўцы трапілі двойчы праз перастаноўку імя і прозвішча, як у выпадку з Леанідам Агуціным, Верай Брэжневай і Святланай Лабадой, або праз рознае напісанне, калі побач існуюць «Инстасамка» і Instasamka, «Оксимирон» і Oxxxymiron, «Фэйс» і Face.
Дадатковую блытаніну ўносяць сцэнічныя і сапраўдныя імёны, як у выпадку з Лалітай Міляўскай (у спісе двойчы) і Надзеяй Дарафеевай (у спісе тройчы), а таксама абсурд з калектывамі і сольнымі праектамі. «Патапа і Насцю Каменскіх» складальнікі спісу ўпісалі як тры асобныя пазіцыі: Насця, сам дуэт і Патап.
У студзені 2026 журналісты палічылі, што прысутнасць у базе «Lincoln Park» (замест Linkin Park) — гэта проста памылка неадукаваных чыноўнікаў. Але ў сакавіцкім абнаўленні ідэолагі ўдакладнілі: Lincoln Park (Россия). Гэта беларуска-расійскі трыб'ют-калектыў, які выконвае песні Чэстэра Бенінгтана і яго каманды.
Цікавая метамарфоза адбылася з Rammstein. У студзеньскім спісе яны значыліся проста як Rammstein пад нумарам 160. А ў новым сакавіцкім дакуменце пад нумарам 170 ім у афіцыйную назву прыпісалі іх галоўны хіт — Rammstein Du Hast. Застаецца загадкай: ці вырашылі ўлады забараніць толькі адну канкрэтную песню, ці проста пераблыталі трэк з назвай гурта.
Расіяне ў спісе: Z-патрыёты разам з галасамі супрацівуБачна і тое, што спіс складалі наспех. У канцы некалькі гуртоў унесеныя ў адвольным парадку замест алфавітнага.
З 179 выканаўцаў у спісе лідзіруюць расіяне. Яны займаюць больш за 100 пазіцый.
Пад забарону лукашэнкаўскіх ідэолагаў трапілі як відавочныя праціўнікі пуцінскага рэжыму і вайны (Юрый Шаўчук, Барыс Грабеншчыкоў, Noize MC, Oxxxymiron, Face, Манетачка, Порнафільмы), так і абсалютна лаяльныя да Крамля поп-выканаўцы, рэперы і нават Z-патрыёты. Вось некалькі самых яскравых прыкладаў:
Ёсць у спісе і тыя, хто адкрыта не выказваў пазіцыі, кшталту Рэгіны Тадарэнка і Аляксандра Рэвы. Уключаныя туды і маладыя расійскія выканаўцы, напрыклад, Дора і Грэчка.
Загадкава аказаўся ў спісе поп-гурт з 90‑х «Ахи-Вздохи» і папулярны ў тыя ж часы гурт «Белый Орел», пазіцыі ўдзельнікаў якіх невядомыя.
Беларусы ў спісеШмат у спісе і беларусаў — ад «Ляпіса Трубяцкога», «Крамбамбулі», N.R.M., «Нейра Дзюбелю» да NaviBand, LiteSound, Юзары і Цімы Беларускіх.
Многія з іх вядомыя сваёй пазіцыяй: хтосьці выходзіў на маршы 2020 года, як NaviBand, хтосьці яшчэ з сярэдзіны 2010‑х граў пратэсны рок і адкрыта крытыкаваў Лукашэнку і Пуціна, як Сяргей Міхалок. Некаторыя проста неакуратна для ўладаў выказаліся ў 2020-м, як Саша Нэма.
Агулам беларусы займаюць каля 40 радкоў.
Сусветныя зоркі і ўкраінскія выканаўцыЗ сусветных зорак забароненыя толькі чацвёра: Lady Gaga, Cher, Bono і «Rammstein Du hast». Чамусьці таксама забаронены нейкі з кавераў на песню з гульні пра Суперсоніка.
Ёсць у спісе і ўкраінскія музыкі. Ім адведзена каля 30 радкоў. Але рэальная колькасць іх меншая праз тое, што многіх запісалі па два ці нават па тры разы. Напрыклад, Надзею Дарафееву забаранілі тройчы.
У выніку ва ўкраінскім блоку побач стаяць як галасы ўкраінскага супраціву («Акіян Эльзы», Джамала, Alyona Alyona), так і выканаўцы, якія маўчалі пра вайну альбо працягвалі працаваць у РФ (Рэгіна Тадарэнка, Ганна Седакова, Maruv). Таксама пад забаронай Макс Барскіх, Іван Дорн, Арцём Півавараў, Манацік, «Грыбы», Верка Сярдзючка і Сафія Ратару.
Агулам ствараецца ўражанне, што спіс складаўся па гусце чыноўнікаў, а не па ўцямнай логіцы.
Спіс забароненых музыкаў у БеларусіАгульная колькасць рэальных артыстаў, па нашым назіранні, складае каля 150 чалавек, калі выключыць усе дублікаты.
Вось поўны спіс, як ён трапіў да нас:

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Беларус абакраў расійскага вайскоўца | 0 | 10 | 19-08-2026 |
| 2 | Лавров: порядка 200 натренированных на Украине экстремистов находятся в Белоруссии | 0 | 0 | 02-09-2020 |
| 3 | В Белоруссии число задержанных на воскресных акциях протестов увеличилось до 198 | 0 | 0 | 18-10-2020 |
| 4 | В Белоруссии свыше 100 человек осудили за насилие против силовиков или угрозы им | 0 | 0 | 26-03-2021 |
| 5 | На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала? | 0 | 10 | 22-07-2026 |
| 6 | Правозащитники сообщили о более 700 задержанных в Белоруссии | 0 | 0 | 15-11-2020 |
| 7 | Более 80 бывших белорусских силовиков лишены званий указом Лукашенко | 0 | 0 | 04-05-2021 |
| 8 | Белорусские правозащитники заявили о задержании более 180 человек на акциях в Минске | 0 | 0 | 27-08-2020 |
| 9 | Правозащитники сообщили о 17 задержанных на акциях протеста в Белоруссии | 0 | 0 | 31-10-2020 |