Што чакаецца?

AP Photo Christophe Ena
Уначы і раніцай 4 жніўня па захадзе краіны чакаюцца навальніцы, месцамі падчас навальніц — моцныя залевы і шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі 15—20 м/с, таму выпісаны аранжавы ўзровень метэаралагічнай небяспекі.
А вось з-за спёкі на тры наступныя дні (аўторак — чацвер) вынесеныя чырвоныя ўзроўні небяспекі.
У аўторак на поўдні краіны будзе да +35…+36°С. У сераду на большай частцы тэрыторыі краіны максімальная тэмпература паветра дасягне +30…+34°С, месцамі, а на поўдні ў многіх раёнах — +35…+38°С.
Днём 6 жніўня ў чацвер у многіх раёнах максімальная тэмпература паветра дасягне +35…+40°С.
У Беларусі існуе чатыры ўзроўні небяспекі метэаралагічных з'яваў: зялёны (іх поўная адсутнасць, ні дажджоў, ні значных вятроў), жоўты (калі існуюць невялікія, але нязначныя пагрозы — павышэнне (зімой — паніжэнне) тэмпературы, аранжавы (істотнае павышэнне тэмпературы і залевы) і апошні чырвоны. Гэта калі можа быць за 35 градусаў спёкі.
29 чэрвеня ў Беларусі быў зафіксаваны абсалютны рэкорд спёкі за ўсе 145 гадоў назіранняў. У Пінску месяц таму было +40,4°С.


Галоўнае
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Учора ў Беларусі было +40°C | 0 | 10 | 07-08-2026 |
| 2 | У нядзелю чакаецца да +35°С | 0 | 10 | 15-08-2026 |
| 3 | Сіноптыкі абвясцілі чырвоны ўзровень небяспекі на суботу | 0 | 10 | 30-07-2026 |
| 4 | На суботу абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за спёкі і залеваў | 0 | 20 | 17-07-2026 |
| 5 | Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў | 0 | 22.5 | 27-07-2026 |
| 6 | На сераду абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за спёкі | 0 | 22.5 | 14-07-2026 |
| 7 | Синоптики прогнозируют на Урале аномальные морозы до 40 градусов | 0 | 0 | 15-02-2021 |
| 8 | Белгідрамет абвясціў на сёння чырвоны ўзровень небяспекі | 0 | 10 | 31-07-2026 |
| 9 | В Сербии объявили красный уровень опасности из-за экстремально высоких температур | 0 | 0 | 17-07-2023 |
| 10 | Учора ў Беларусі было +38°C | 0 | 10 | 06-08-2026 |