Сіноптык Дзмітрый Рабаў прагназуе разгул атмасферных франтоў у Беларусі з 6 да 12 ліпеня.

Фота: lookby.media
Спякота ў Беларусі канчаткова адступіць, на змену ёй прыходзіць няўстойлівае і дажджлівае надвор'е з моцным ветрам і навальніцамі.
У панядзелак на надвор'і адаб’ецца ўплыў атмасферных франтоў і вільготных паветраных мас. Будзе воблачна з праясненнямі. У большасці раёнаў чакаюцца дажджы і навальніцы. Пад раніцу месцамі туман. Вецер заходніх кірункаў, умераны, часам парывісты. Уначы ад +10 да +15 градусаў, удзень ад 19 да 24.
У аўторак нябеснымі працэсамі працягнуць кіраваць атмасферныя франты і няўстойлівыя, вільготныя паветраныя масы. Чакаецца воблачнае з непрацяглымі праясненнямі надвор’е. Уначы і раніцай па паўночна-заходняй палове, удзень у большасці раёнаў — кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер заходні, паўднёва-заходні, умераны, часам парывісты. Вільготнасць да 80 працэнтаў. Уначы ад 9 до 15 цяпла, удзень 17—23, па паўднёвым усходзе краіны да 25.
У сераду за надвор’е стане адказваць актыўны атмасферны фронт ад цыклону з цэнтрам над Балтыйскім морам. Ён прынясе непагадзь, дажджы, навальніцы, ліўні. Уначы і раніцай магчымы месцамі туман, вільготнасць паветра — да 90 працэнтаў. Вецер заходні, паўночна-заходні, парывісты. Уначы ад 12 да 17 цяпла, удзень 18—23, па поўдні і паўднёвым захадзе да 25.
І, папярэдне, у чацвер дажджы рознай інтэнсіўнасці пройдуць паўсюдна, вялікая верагоднасць навальніц. Вецер паўночна-заходні, парывісты. Уначы і раніцай месцамі туман. Вільготнасць паветра захаваецца высокая. Уначы ад +9 да +13 градусаў, удзень ад 17 па поўначы да 23 па поўдні.
У пятніцу надвор’е застанецца пад уплывам атмасферных франтоў. Яны прынясуць кароткачасовыя навальнічныя дажджы. У цэлым будзе воблачна з праясненнямі. Вецер паўночна-заходні, парывісты, часам моцны парывісты. Уначы і раніцай месцамі непрацяглы туман. Уначы ад 10 да 15 градусаў, удзень ад 13 па паўночным усходзе да 19 па паўднёвым захадзе.
У выхадныя надвор’ем працягнуць кіраваць вільготныя няўстойлівыя паветраныя масы, а гэта значыць, што без ападкаў зноў не абыдзецца. У суботу чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е, у большасці раёнаў — кароткачасовыя дажджы, захаваецца верагоднасць навальніц. Вецер заходняй чвэрці, умераны. Вільготнасць да 70 працэнтаў. Тэмпература ўначы ад 10 да 15 цяпла, удзень ад +13 да +17, у заходніх раёнах 18—23.
У нядзелю надвор’е істотна не зменіцца. Будзе воблачна з праясненнямі і зноў дажджліва. Уначы і раніцай месцамі туман — бачнасць да паўкіламетра. Вецер паўночна-заходні, умераны. Уначы каля 12 градусаў, удзень ад +17 на паўночным захадзе Беларусі да 25 у крайніх паўднёвых раёнах краіны.

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Баліць спіна? Прычына можа быць у тым, як вы сядзіце | 0 | 8.1 | 31-05-2026 |
| 2 | Спёка. Як перажыць і як паводзіць сябе ў такое надвор'е? | 0 | 8.1 | 06-08-2026 |
| 3 | Колькі разоў за жыццё мы перажываем палкае каханне? | 0 | 7.66 | 02-03-2026 |
| 4 | Наступны тыдзень будзе цёплы, але не спякотны | 0 | 10 | 25-07-2026 |
| 5 | На наступным тыдні спачатку будзе вельмі горача, а пасля пахаладае | 0 | 10 | 01-08-2026 |
| 6 | Можа, вам трэба 12‑пакаёвая кватэра ў Мінску? Маем такі варыянт | 0 | 10 | 22-06-2026 |
| 7 | У сталіцы здаецца студыя плошчай 15 метраў. А што, ужо і такія бываюць? | 0 | 17.69 | 21-07-2026 |
| 8 | Шквал, моцны вецер і град нарабілі бяды гэтай ноччу | 0 | 10 | 07-08-2026 |
| 9 | На наступным тыдні ўжо можа адчувацца хуткі надыход восені | 0 | 10 | 15-08-2026 |
| 10 | Памятаеце госцю свецкага вечара ў сукенцы з галавой казулі? Цяпер у яе іншы экстравагантны вобраз | 0 | 10 | 23-03-2026 |