Сярод іх творы Быкава і Караткевіча. Што яшчэ?

Аляксандр Фядута. Скрыншот: ютуб-канал «Перетрем с Халезіным»
Літаратуразнаўца і паліттэхнолаг Аляксандр Фядута ў інтэрв'ю Мікалаю Халезіну назваў беларускія кнігі, якія абавязкова трэба прачытаць беларусам, каб зразумець, хто яны такія.
Першая кніга — «Каласы пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча.
«Гэта не найлепшы твор Караткевіча, але гэта самая важная кніга беларусаў, напісаная ў ХХ стагоддзі. Таму што гэта кніга аб тым, як становяцца беларусамі», — тлумачыць Фядута.
Другая кніга — «Людзі на балоце» Івана Мележа.
«Там расказана пра трагедыю калектывізацыі. Аб тым, як, прыйшоўшы з ніадкуль, бальшавік раптам пачынае камандаваць гаспадарамі сваёй зямлі. Гэта тэкст страшнай сілы».
Трэці твор — «У тумане» Васіля Быкава. «Адна з самых моцных рэчаў, можа быць, наогул ва ўсёй беларускай літаратуры», — каментуе літаратуразнаўца.
Чацвёртая кніга — «Дзве душы» Максіма Гарэцкага. А пятая — «Час сэканд-хэнд» Святланы Алексіевіч.
Фядута склаў таксама пяцёрку беларускіх кніг для замежнікаў, якія тлумачаць сутнасць беларусаў.
Гэта «Людзі на балоце» Івана Мележа, «Чужая бацькаўшчына» Вячаслава Адамчыка, «Вершалінскі рай» Аляксея Карпюка, «У тумане» Васіля Быкава і «Ладдзя роспачы» Уладзіміра Караткевіча.
«Беларусы павінны зрабіць усё магчымае для таго, каб гэтыя кнігі былі перакладзены на іншыя мовы», — кажа Фядута.


Галоўнае
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | У Коўне пройдзе прэзентацыя кнігі пра беларусаў у Літве | 0 | 7.9 | 25-05-2026 |
| 2 | Па-беларуску выйшла кніга вершаваных афарызмаў Буды | 0 | 26.67 | 26-05-2026 |
| 3 | «Пад чырвонай зоркай і свастыкай». У Варшаве прэзентуюць кнігу пра акупаваную Заходнюю Беларусь | 0 | 10 | 03-05-2026 |
| 4 | Абвешчаны доўгі спіс намінантаў на прэмію імя Ежы Гедройця за найлепшую беларускую кнігу 2025 года | 0 | 16.67 | 28-06-2026 |
| 5 | Алекно представил пособие для профессиональных волейболистов | 0 | 0 | 06-12-2019 |
| 6 | У Беластоку пройдзе прэзентацыя выдання па гісторыі Гародні | 0 | 10 | 07-06-2026 |
| 7 | Што за Zorki? Патэсцілі новы беларускі дадатак для знаёмстваў | 0 | 10 | 09-03-2026 |
| 8 | Выйшла па-беларуску дзіцячая кніга чэшскай пісьменніцы | 0 | 26.67 | 18-07-2026 |
| 9 | «Дом, у якім…» Марыям Петрасян — расказваем пра культавую для пакалення 2010‑х кнігу-бестселер, якую пераклалі на беларускую мову | 0 | 10 | 30-06-2026 |
| 10 | На «Беларусьфільме» пачалі здымаць моладзевы дэтэктыў па творы Андрэя Федарэнкі | 0 | 10 | 25-07-2026 |