У Вене выйшаў з друку часопіс пра літаратуру і культуру Zwischenwelt, у якім апублікаваныя творы больш як паўтара дзясяткa беларускіх літаратараў у перакладзе на нямецкую мову. Першы нумар за 2026 год называецца «Час на мяжы. Беларуская літаратура ў падполлі і ў выгнанні» (Zeit am Grat. Belarusische Literatur im Untergrund und im Exil), піша Bellit.info.

Падборам аўтараў займалася Ганна Янкута ў супрацы з рэдактаркай часопіса, перакладалі ўрыўкі эсэ і паэзію Ціна Вюншман, Томас Вайлер, Лотэ Фрай, Францыска Фюхсль.
Сярод аўтараў і аўтарак нумара Алесь Бяляцкі, Сабіна Брыло, Юля Цімафеева, Ганна Шакель, Ганна Янкута, Сяргей Прылуцкі, Артур Камароўскі, Дар’я Бялькевіч, Марыя Літвін, Альгерд Бахарэвіч, Уладзь Лянкевіч, Таццяна Нядбай, Марыя Бадзей і іншыя. Частка літаратараў выступае пад псеўданімамі.


Добрая траціна выдання прысвечана беларускай літаратуры, апроч публікацыі перакладаў таксама змешчаны рэцэнзіі на кнігі беларускіх аўтараў (Юлі Цімафеевай, Альгерда Бахарэвіча, Віктара Жыбуля і Тані Арцімовіч), што апошнім часам выходзілі па-нямецку.
Часопіс аздабляюць калажы Юлі Цімафеевай.
Часопіс «Zwischewelt», прысвечаны культуры выгнання і супраціву, з 1984 года штоквартальна выдаецца ў Вене Таварыствам Тэадора Крамера. Замовіць нумар можна, напісаўшы на адрас: office[a]theodorkramer.at


Галоўнае
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Аб'явілі перадзаказ на беларускі пераклад рамана Рэя Брэдберы | 0 | 10 | 24-06-2026 |
| 2 | Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі | 0 | 10 | 05-06-2026 |
| 3 | Чатыры раёны Гомельшчыны пацярпелі ад моцнага ветру | 0 | 10 | 21-08-2026 |
| 4 | Выйшла па-беларуску дзіцячая кніга чэшскай пісьменніцы | 0 | 26.67 | 18-07-2026 |
| 5 | Якія чыста беларускія жанры можна знайсці на найбольш поўнай музычнай карце свету? | 0 | 10 | 13-06-2026 |
| 6 | У Беластоку пройдзе прэзентацыя выдання па гісторыі Гародні | 0 | 10 | 07-06-2026 |
| 7 | Выходзіць па-беларуску смешная дзіцячая кніга фінскага пісьменніка | 0 | 24.29 | 03-04-2026 |
| 8 | У Нарвегіі выйшла анталогія сучаснай беларускай літаратуры | 0 | 10 | 15-08-2026 |
| 9 | «Гнюсь пануе над краем». Уладзімір Някляеў прысвяціў верш Кацярыне Андрэевай | 0 | 10 | 21-03-2026 |
| 10 | Інстытут беларускае мовы збірае «Корпус беларускіх тэкстаў» | 0 | 10 | 06-08-2026 |