Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Бразільская пісьменніца напісала кнігу пра дзяўчынку з Беларусі

Дата публикации: 14-03-2026 05:00:00



Основное содержимое страницы с новостью.

Бразільская пісьменніца напісала кнігу пра дзяўчынку з Беларусі

Бландзіна Франку напісала кнігу, героі якой паходзяць з Беларусі, а частка падзей адбываецца ў Друі. Пра кнігу расказвае Зося Лугавая.

Спачатку мястэчка не называецца — гэта проста «мястэчка каля рэчкі», дзе ў старым доме на вузкай вулачцы жыве дзяўчынка. Але пакрысе становіцца зразумела, што гэта Беларусь, і ўзнікае назва мястэчка — Друя. Героі выязджаюць з Беларусі, вяртаюцца ў Беларусь, а адна з самых драматычных і важных для сюжэта падзей адбываецца на шляху паміж Браславам і Друяй, які героям давялося пераадольваць пешкі. Ці многа маем такіх дзіцячых кніг ад беларускіх аўтараў, як гэтая ад бразільянкі? 

Галоўнае пытанне да аўтаркі: чаму Беларусь? Дакладнага адказу ў кнізе не будзе, але Беларусь не адзінае экзатычнае месца, дзе адбываюцца падзеі. Напрыклад, у кнізе будзе востраў Кадзьяк у заліве Аляска, будзе Тонга ў Палінезіі, будуць астравы Трыстан-дэ-Кунья і самае аддаленае ў свеце паселішча з рамантычнай назвай Эдынбург-Сямі-Мораў. Мяркую, аўтарка намагалася выбраць максімальна аддаленыя і экзатычныя пункты планеты. От жа, мы для кагосьці экзотыка накшталт астравоў у Ціхім акіяне. 

Але аўтарка не проста тыцнула пальцам у мапу, але вывучала мясціны, пра якія піша. Беларусь тут не ўмоўная, а з канкрэтнымі каардынатамі.

«Бервальд вырас у Беларусі, і гадавалі яго тры вельмі дарагія яму цётачкі. Яны не былі сёстрамі па крыві, іх удачарылі зусім маленькімі, і паходзілі яны з трох розных беларускіх гарадоў. І хаця былі яны дочкамі розных бацькоў, але нарадзіліся ў адзін дзень і ў адзін час, заўсёды насілі зялёныя сукенкі аднаго фасону і былі неверагодна падобнымі адна да адной, амаль аднолькавымі. Іх звалі Гэлена, Таццяна і Ядзвіга, і яны займаліся важнымі грамадскімі справамі. Гэлена была павітухай, Таццяна — дарадцай, а Ядзвіга дбала пра могілкавы сад».

Імёны і назвы ў кнізе амаль заўсёды ўзнікаюць не адразу, аўтарка робіць з гэтага гульню. Імя галоўная гераіні — той самай дзяўчынкі з Беларусі — стане вядома толькі напрыканцы, і будзе нечаканасцю, паверце. 

Гульні з імёнамі добра перададзеныя ў беларускім перакладзе. Напрыклад, трох цётачак будуць зваць супольным імем ГэТаЯ, бо яны былі вельмі падобныя і ўвесь час разам, што людзі стаміліся спрабаваць іх адрозніць, таму проста аб’ядналі першыя склады імёнаў Гэлена, Таццяна і Ядзвіга — атрымалася ГэТаЯ. Дасціпныя вясковыя мянушкі — добра вядомая традыцыя, і тут перакладчыца дакладна дала рады. 

Але не толькі Беларусь як стартавы пункт падзей робіць гэтую бразільскую кнігу незвычайнай. І не толькі гульні з імёнамі. Бландзіна Франку сама актыўна ўдзельнічае ў гісторыі. Яе голас моцны, яна ўвесь час наўпрост звяртаецца да чытача, дражніць яго і правакуе. Карацей, не цырымоніцца. 

«А што цяпер? Вы, дарагія чытачы, якія не маеце дачынення да гэтай гісторыі, можаце сказаць мне, на якое ліха Бервальд збіраецца паехаць немаведама куды з дзяўчынкай, куніцай і амаль чатырохметровым кадзьяцкім мядзведзем?».

Такія аўтарскія паводзіны — паўторы, апраўданні, кпіны — могуць альбо весяліць, альбо раздражняць. Застацца абыякавымі тут складана. Відавочна, што аўтарка робіць гэта наўмысна — каб стварыць дынамічны і крыху хаатычны аповед. Яна ўвесь час сама сябе прыспешвае:

«Тонга — надзвычай прыгожая краіна, і, думаю, пазней мы яшчэ вернемся сюды, каб расказаць іншыя гісторыі. Але цяпер часу застаецца ўсё менш і нам трэба паспяшацца на Аляску, каб не спазніцца на сустрэчу з Барталамеем».

Гэта гісторыя з прысмакам магічнага рэалізму, што ўласціва лацінаамерыканскай літаратуры. Таму ў «Дзяўчынцы з Беларусі» акрамя звычайных людзей (хаця якія ж яны звычайныя?!) будуць і духі, і сустрэчы з памерлымі, і людзі, якія ўмеюць гаварыць на мове жывёлаў, і неймаверныя перасоўванні па ўсім зямным шары. Таму, мяркую, гэтую кнігу і будзе цікава чытаць разам з дзецьмі, каб зірнуць на яе дзіцячымі вачыма і не раздражняцца, а атрымліваць асалоду ад непрадказальнасці і нястрыманай фантазіі аўтаркі. Бландзіна Франку да канца вытрымлівае іранічны тон і скончыць нават яшчэ больш гарэзліва, чым пачынала: 

«Вось жа ліха! Яшчэ і гэта?! Доўгае падарожжа на Аляску, ажно шаснаццаць раздзелаў, каб у выніку ўсе памерлі?! Але ж памерлі не ўсе! Інэс памерла на дарозе паміж Браславам і Друяй. Барталамей памёр падчас падарожжа ў пошуках Інэс… Цыцэрон, той самы качканос, які праглынуў паперку ў чацвёртым раздзеле, таксама памёр. Але качканосы ўвогуле не жывуць даўжэй за пятнаццаць гадоў, таму гэта было толькі пытанне часу…». 

Бландзіна Франку ўжо каля 20 гадоў піша дзіцячыя кнігі. Разам з мужам і ілюстратарам Жузэ Карлусам Лолу яны стварылі больш за 50 кніг і атрымалі некалькі важных бразільскіх і міжнародных прэмій, як літаратурных, так і мастацкіх. Ілюстрацыі ў беларускім выданні «Дзяўчынкі з Беларусі» — аўтэнтычныя, аўтарства Жузэ Карлуса Лолу.

Бландзіна Франку. Дзяўчынка з Беларусі. — Мінск: Папуры, 2025

Цяпер чытаюць
У Суле перапахавалі астанкі апошніх уладальнікаў маёнтка Ленскіх

У Самарскай вобласці РФ пасля атакі БПЛА гарыць складскі комплекс OZON

У Інданезіі некалькі чалавек публічна адлупцавалі за сэкс па-за шлюбам44

Мужчына сам сабе прыгатаваў кактэйль. Гэта каштавала яму жыцця

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў6767

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў
У Суле перапахавалі астанкі апошніх уладальнікаў маёнтка Ленскіх

У Інданезіі некалькі чалавек публічна адлупцавалі за сэкс па-за шлюбам44

Мужчына сам сабе прыгатаваў кактэйль. Гэта каштавала яму жыцця

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?88

Дзяўчына моцна апяклася падчас адпачынку, але хуткая да яе не паехала. Чаму?55

Дзяўчына моцна апяклася падчас адпачынку, але хуткая да яе не паехала. Чаму?5
«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак2525

«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак25
Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША22

Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША2
У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму88

У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму8
З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі

З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі
У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні22

У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні2
Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м3030

Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м30
Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін22

Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін2
Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў

Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў
Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда4242

Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда42
Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?88

Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?8
Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%44

Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%4
Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы11

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1
У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней55

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней5
Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці11

Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці1
Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана11

Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана1
Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі99

Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі9
Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць1111

Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць11
Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі1919

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі19
Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома1111

Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома11

Усе навіны →

На дне цясніны Курумду ў Кыргызстане знайшлі тры целы

Двух французаў ашукалі з дапамогай «беларускіх рублёў»: ахвярам аддавалі старыя беларускія грошы ў абмен на еўра1

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

Жыхара Гомеля пазбавілі выплат за сына, які загінуў на фронце

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў3

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1

На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Выйшла па-беларуску дзіцячая кніга чэшскай пісьменніцы026.6718-07-2026
2На беларускую мову пераклалі кнігу для падлеткаў нігерыйска-ірландскай пісьменніцы01025-05-2026
3Выходзіць па-беларуску смешная дзіцячая кніга фінскага пісьменніка024.2903-04-2026
4Выйшла кніга для дзяцей «Казкі старога лецішча» Марыі Вайцяшонак01008-06-2026
5У Коўне пройдзе прэзентацыя кнігі пра беларусаў у Літве07.925-05-2026
6Памерла пісьменніца Славенка Дракуліч01021-06-2026
7«Пад чырвонай зоркай і свастыкай». У Варшаве прэзентуюць кнігу пра акупаваную Заходнюю Беларусь01003-05-2026
8«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай01021-07-2026
9Выйшла па-беларуску кніга пра Тадэвуша Кандрусевіча. У загаловак вынесены словы яго маці018.3320-07-2026
10Вясновы кніжны кірмаш пройдзе ў Познані01012-03-2026

Классификация: . Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 10. Тональность: 0. Информативность: 10. Источник: nashaniva.com.