Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Пасля беларускай вёскі Шнайдэраў больш не бянтэжыць пытанне ЛГБТ. Сям'я з Германіі, якая стала героямі прапаганды, вяртаецца ў ЕС

Дата публикации: 20-08-2026 10:19:10



Основное содержимое страницы с новостью.

Пасля беларускай вёскі Шнайдэраў больш не бянтэжыць пытанне ЛГБТ. Сям'я з Германіі, якая стала героямі прапаганды, вяртаецца ў ЕС

Чатыры гады таму Ганна і Патрык Шнайдэры паехалі ў Беларусь, каб ратавацца ад «ЛГБТ-прапаганды» і лакдаўнаў. Чаму ж цяпер яны едуць назад у Германію?

Фота: annaschneider_plantlife / Instagram

У 2024‑м на тэлеканале «Беларусь-1» выйшаў сюжэт пра Ганну і Патрыка Шнайдэраў — сям’ю, якая перабралася ў Беларусь з ЕС. Ганна — украінка, якая пераехала ў Германію, калі ёй было 15. Падчас студэнцтва яна сустрэла будучага мужа Патрыка Шнайдэра, у іх нарадзілася дачка Марлена.

А потым, паводле таго сюжэта, добрыя падзеі для Шнайдэраў у Германіі скончыліся. Ганна расказвала прапагандыстам пра жахі жыцця на Захадзе:

«У Германіі і ў Еўропе пачалася вельмі вялікая прапаганда ЛГБТ. Напрыклад, у дзіцячых садках былі брашуркі пра тое, што ты можаш быць кім хочаш.

Ідзеш па вуліцы, а там агромністы плакат, дзе стаяць два хлопцы раздзетыя. Яны ў штанах, зверху нічога няма, і адзін аднаму руку засунуў у штаны».

Цярпець гэта было немагчыма, і Шнайдэры перабраліся ў Аўстрыю. Там яны пасяліліся ў прыгожым турыстычным гарадку ў гарах, але ж праз тры месяцы пасля іх прыезду пачалася пандэмія кавіду.

Наступныя два гады аказаліся не надта цікавымі — праз лакдаўны, кажа Ганна, сям’я жыла ў рытме «працуеш-ясі, працуеш-ясі». У гутарцы з прапагандыстамі жанчына абуралася, што калі зімой трэба было купіць дзіцяці боты, іх не пускалі ў краму, бо Ганна з роднымі не мелі ні вакцыны ад кавіду, ні свежых тэстаў. Мяркуючы па сацсетках Ганны, вакцынам яна не надта давярае.

«Мы зразумелі, што гэта была дурасць, і мы б не хацелі, каб нашы дзеці раслі ў такім грамадстве», — дзеліцца жанчына ўражаннямі.

Тады Ганна і Патрык пачалі шукаць сабе новую краіну, і іх зачапіла, што ў Беларусі не было лакдаўнаў. Знайшлі блогерку, якая пераехала жыць у беларускую вёску, і з цягам часу вырашылі і самі перабірацца. Недзе падчас падарожжаў у іх нарадзілася другая дачка, Амелія.

Для жыцця выбралі Слуцкі раён, набылі хату ў вёсцы Агароднікі. Пераехалі неўзабаве пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне — у сваіх сторыс Ганна называла яе «канфлікт» у двукоссі.

Хату яны рэканструявалі: паводле аб’явы аб продажы, якую нядаўна апублікавала Ганна, у хаце яны зрабілі камін, пабудавалі новы ванны пакой, прыбіральню і веранду. Ганна прытрымліваецца веганства, і ў беларускай вёсцы яна пачала рабіць веганскія дэсерты на замову.

Здаецца, поўная ідылія. Але ж 18 жніўня Ганна апублікавала ў інстаграме відэа, дзе расказала — сям’я ад’язджае з Беларусі. Што здарылася?

Асноўная прычына — грошы, кажа Ганна:

«Раней я думала, што жыць з недастатковай колькасцю сродкаў будзе не так цяжка. Маўляў, калі дом абсталяваны ўсім, калі ёсць свой агарод, гэтага ў цэлым дастаткова, можна недзе трохі зарабляць і жыць.

Але цяпер я разумею, што не хачу проста існаваць. Я хачу таксама дазволіць сваім дзецям падарожнічаць, дазволіць сваім дзецям набыць тое, што яны сабе хочуць і ўяўляюць, а не стаяць і лічыць кожную капейку».

Ганна расказвае пра свае заробкі ў Беларусі. Найбольш, кажа ўкраінка, яна зарабіла ў сакавіку, калі тры дні гандлявала. Тады ў яе атрымалася 1000 рублёў за месяц.

Па прафесіі Ганна — медсястра, але ўладкавацца на працу ў Беларусі аказалася няпроста:

«Калі я ў пачатку працавала на паўстаўкі, я зарабляла 350 рублёў. Цяпер, праз чатыры гады, я б на тым жа самым месцы магла зарабіць недзе 750 рублёў. Але я не магу ісці больш чым на паўстаўкі праз дзяцей і неабходнасць гатаваць есці.

Для Патрыка працаваць недзе на будоўлі з яго дрэннай рускай падсобнікам і атрымліваць недзе 1500 рублёў — гэта ні пра што. У Мінску мы б, напэўна, зараблялі ў два разы болей».

Ганна падлічыла, што нават калі яны з мужам сябе максімальна нагрузяць працай, яны заробяць не больш за 2500 рублёў на дваіх. А за гэтыя грошы, кажа жанчына, сям’я з чатырох чалавек не здолее нармальна жыць, гэта проста існаванне.

«Я не жадаю абмяжоўваць сябе ў прадуктах, я хачу набываць сабе свежую садавіну і гародніну. Мы веганы, веганская ежа тут не распаўсюджаная і даводзіцца ўсё рабіць самім, часу на сябе абсалютна не будзе.

Ежа ў крамах каштуе аднолькава і ў Мінску, і ў Слуцку, таму, напэўна, нам трэба было з самага пачатку ехаць у Мінск. Але мы хацелі быць далей ад вялікіх шумных гарадоў, хацелі свежае паветра, хацелі вёску і свой агарод.

Выйшла так, што мы, магчыма, зрабілі няправільны выбар», — прызнае Ганна.

У тэгах жанчына пакінула фразу «пераезд назад у Германію». Выглядае, што пасля беларускай вёскі пытанне ЛГБТ сям’ю Шнайдэраў больш не бянтэжыць.

Цяпер чытаюць
Як 35‑гадовая Наталі Харп стала любімай асістэнткай Дональда Трампа

«Бабулькі хутка пачнуць біцца». Людзі займаюць чаргу па прадукты аўталаўкi з шостай раніцы

У лесе пад Берлінам знайшлі тайнік са зброяй. Разведка Германіі лічыць, што яна прызначалася для забойстваў па заказе Расіі11

У Суле перапахавалі астанкі апошніх уладальнікаў маёнтка Ленскіх22

УСУ з Wildberries перайшлі на Ozon55

У Інданезіі некалькі чалавек публічна адлупцавалі за сэкс па-за шлюбам77

Дзяўчына моцна апяклася падчас адпачынку, але хуткая да яе не паехала. Чаму?66

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў7474

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў74

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў
У Суле перапахавалі астанкі апошніх уладальнікаў маёнтка Ленскіх22

УСУ з Wildberries перайшлі на Ozon55

У Інданезіі некалькі чалавек публічна адлупцавалі за сэкс па-за шлюбам77

Мужчына сам сабе прыгатаваў кактэйль. Гэта каштавала яму жыцця11

Дзяўчына моцна апяклася падчас адпачынку, але хуткая да яе не паехала. Чаму?66

Дзяўчына моцна апяклася падчас адпачынку, але хуткая да яе не паехала. Чаму?6
«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак3030

«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак30
Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША22

Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША2
У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму88

У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму8
З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі

З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі
У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні33

У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні3
Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м3030

Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м30
Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін22

Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін2
Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў

Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў
Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда4444

Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда44
Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?99

Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?9
Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%44

Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%4
На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?88

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?8
Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы11

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1
У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней77

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней7
Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці11

Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці1
Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана11

Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана1
Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі99

Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі9
Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць1111

Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць11
Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі1919

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі19

Усе навіны →

У Лагойскім раёне мужчыну забіла дрэвам каля намёта2

Каву з жалудоў па старадаўнім рэцэпце вараць у Астраўцы14

На дне цясніны Курумду ў Кыргызстане знайшлі тры целы

Двух французаў ашукалі з дапамогай «беларускіх рублёў»: ахвярам аддавалі старыя беларускія грошы ў абмен на еўра1

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?8

Жыхара Гомеля пазбавілі выплат за сына, які загінуў на фронце

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў3

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Квір-беларуска расказала пра пагрозы сілавікоў і вымушаны ад'езд з краіны016.0829-08-2026
2Евросоюз ввел санкции против Белоруссии0002-12-2021
3SZ: Германия намерена принять до 50 белорусских оппозиционеров и членов их семей0011-02-2021
4В Германии заявили, что ЕС будет постепенно усиливать давление на власти Белоруссии0028-08-2020
5Лидер "зеленых" Германии призвала ЕС как можно скорее ввести санкции против Белоруссии0031-05-2021
6В Белоруссии призвали ЕС отказаться от фатальной практики введения санкций05.3418-08-2026
7Глава британского Минобороны заявил, что НАТО не будет вмешиваться в события в Белоруссии0021-08-2020
8В Белоруссии высказались о контактах с ЕС0529-06-2026
9Шесть стран - партнеров ЕС присоединились к санкциям сообщества против Белоруссии0026-01-2021
10В Белоруссии заявили о готовности расширять взаимодействие с Европой на равной основе0018-09-2020

Классификация: Международные. Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 10. Тональность: 0. Информативность: 10. Источник: nashaniva.com.