Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

У Грузіі загінуў яшчэ адзін беларус. Целы загінулых у аўтакатастрофе грамадзян Беларусі прывезьлі ў Менск

Дата публикации: 17-08-2026 08:46:21

Міністэрства ўнутраных спраў Грузіі вядзе расьсьледаваньне.

Основное содержимое страницы с новостью.

Міністэрства ўнутраных спраў Грузіі вядзе расьсьледаваньне.

У Грузіі на пад’езьдзе да Батумі грузавы цягнік зьбіў 35-гадовага грамадзяніна Беларусі.

Як паведаміла выданьне newsgeorgia.ge, ён загінуў на месцы. Міністэрства ўнутраных спраў Грузіі вядзе расьсьледаваньне.

Дзяржаўнае агенцтва «БелТА» з спасылкай на Міністэрства замежных спраў Беларусі паведаміла, што ў Грузіі пацьвердзілі беларускае грамадзянства загінулага.

Апроч таго, выданьне паведаміла аб дастаўцы целаў чатырох грамадзян Беларусі, якія загінулі ў выніку аўтакатастрофы 12 жніўня ў горным курорце Гаміс Мта ў рэгіёне Гурыя. Тады яшчэ 15 чалавек шпіталізавалі з рознымі траўмамі, два чалавекі ўсё яшчэ застаюцца ў лякарні.

Што папярэднічала

Аварыя адбылася 12 жніўня ў раёне Гурыі. Грузінская пракуратура выставіла абвінавачаньне кіроўцу, які не ўтрымаў мікрааўтобус на дарозе і той упаў у цясьніну. У выніку загінулі 4 беларусы, яшчэ 16 чалавек атрымалі траўмы.

Паводле сьледчых, кіроўца ня меў правоў адпаведнай катэгорыі для перавозкі такой колькасьці пасажыраў.

Яго затрымалі і абвінавацілі ў парушэньні правілаў бясьпекі руху, што прывяло да сьмерці больш як двух чалавек. Максымальнае пакараньне за такое злачынства — 10 гадоў зьняволеньня.

Пракуратура зьвярнулася ў суд, каб на час сьледзтва кіроўцу пакінулі пад вартай.

За апошні час гэта другая аўтакатастрофа ў Грузіі, у якой загінулі грамадзяне Беларусі.

Сёлета 25 ліпеня ў Батумі ў выніку сутыкненьня турыстычнага мікрааўтобуса з беларускімі пасажырамі і легкавіка загінулі два грамадзяніна Беларусі — 43-гадовая жанчына і мужчына 63 гадоў. Яшчэ 12 чалавек атрымалі рознай цяжкасьці траўмы.

Паводле відавочцаў, удар быў настолькі моцны, што некаторыя пасажыры выпалі з салёну. Ад удару мікрааўтобус перакуліўся, а легкавік урэзаўся ў будынак Батумскага ўнівэрсытэту мастацтваў.

МУС Грузіі вядзе сьледзтва, каб выявіць прычыны аварыі і вінаватых у ёй.

Тэмы гэтага артыкулу

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1У Грузіі ў аўтакатастрофе загінулі чатыры беларусы, яшчэ некалькі шпіталізаваныя09.4113-08-2026
2В ДТП в Грузии погибли четверо граждан Белоруссии08.4813-08-2026
3«Дапамогі чакалі 20-30 хвілін». Сьведка аварыі ў Грузіі, дзе загінулі чацьвёра беларусаў, расказаў падрабязнасьці01013-08-2026
4Сьмяротнае ДТЗ зь беларусамі ў Грузіі. Кіроўца ня меў правоў на перавозку столькіх пасажыраў015.1415-08-2026
5МИД Белоруссии окажет содействие в репатриации погибших в ДТП в Грузии09.7213-08-2026
6У Грузіі зь лякарняў выпісалі яшчэ восем беларусаў, пацярпелых у аварыі014.2216-08-2026
7Посол Белоруссии в Грузии навестил пострадавших в ДТП граждан07.4613-08-2026
8 格鲁吉亚车祸遇难白俄公民遗体运抵明斯克 01017-08-2026
9Минск: В МВД подтвердили гибель в Грузии 4-х граждан страны06.7613-08-2026
10Пострадавшие в ДТП в Грузии белорусы продолжают лечение в больницах Батуми010.4226-07-2026

Классификация: Происшествия. Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 10. Тональность: 0. Информативность: 8.19. Источник: www.svaboda.org.