У Цэнтры гідрамэтэаралёгіі, кантролю радыеактыўнага забруджваньня і маніторынгу навакольля (Белгідрамэт) паведамілі, што ўзровень вады на беларускіх рэках зьніжаецца на 1-20 сантымэтраў кожныя 24 гадзіны.
У Цэнтры гідрамэтэаралёгіі, кантролю радыеактыўнага забруджваньня і маніторынгу навакольля (Белгідрамэт) паведамілі, што ўзровень вады на беларускіх рэках зьніжаецца на 1-20 сантымэтраў кожныя 24 гадзіны.
«Толькі на Заходняй Дзьвіне ў мястэчку Сураж, Віліі на ўчастку Сьцешыцы — Вілейка, прытоку Дняпра рацэ Друць і на прытоцы Беразіны рацэ Сьвіслач назіраецца рост узроўню вады з інтэнсіўнасьцю 1-5 см у содні», — адзначаецца ў паведамленьні Белгідрамэту.
На Заходняй Дзьвіне ў Віцебску, Нёмане ў Горадні, Дняпры ў Магілёве, Жлобіне, Рэчыцы і Лоеве, Беразіне ў Бабруйску і Сьветлагорску, Сожы ў Крычаве, Слаўгарадзе і Гомлі, Прыпяці ў вёсцы Чэрнічы і ў Мазыры ўзроўні вады знаходзяцца ніжэй адзнак, што лімітуюць суднаходзтва.
Тэмпэратура вады знаходзіцца ў межах у ад 14°С да 25°С у рэках, а ў іншых вадаёмах — ад 20°С да 24°С.
Паводле беларускіх гідролягаў, у бліжэйшыя дні будзе працягвацца спад узроўняў вады.
Чаму гэта важнаУ жніўні Нямеччына, Аўстрыя, Румынія і Вугоршчына заявілі аб крытычным зьніжэньні ўзроўню вады на рэках Рэйн і Дунай, якія фарміруюць усю энэргетычную сыстэму Эўразьвязу. Празь іх абмяленьне можа паралізавацца дзейнасьць АЭС і гідраэлектрастанцый.
Ва Ўкраіне праз падзеньне ўзроўню вады ў Днястроўскім вадасховішчы і Хатынскім водазаборы абмежавалі спэцыяльнае водакарыстаньне для 92 спажыўцоў у басэйне Днястра. З аналягічнай сытуацыяй сутыкнулася і Малдова. Украіна і Малдова дамовіліся каардынаваць свае дзеяньні, абменьвацца інфармацыяй і супольна рэагаваць на выклікі, зьвязаныя з малаводзьдзем.
У Беларусі празь зьніжэньне ўзроўню вады ўскладніўся рух рачнога транспарту. Паводле эколягаў, працяглыя высокія тэмпэратуры паветра вельмі шкодныя ня толькі для ўзроўню вады ў рэках і іншых вадаёмах — яны істотна пагаршаюць іх якасьць і могуць нават выклікаць небясьпеку для чалавека.
Што папярэднічалаПраз сьпёку ў траўні і чэрвені ў Заходняй Эўропе засуха ахапіла велізарныя тэрыторыі, што зрабіла іх асабліва ўразьлівымі да лясных пажараў.
Дасьледнікі адзначаюць, што сёлетняя сьпёка — адна з самых моцных і пашыраных за ўсю гісторыю назіраньняў. Паводле іх аналізу, падобныя хвалі цяпла амаль немагчымыя без уплыву кліматычных зьменаў, выкліканых выкідамі парніковых газаў.
Асноўныя прычыны гэтага, паводле навукоўцаў: глябальнае пацяпленьне праз спальваньне выкапнёвага паліва; перасушаныя глебы, якія ўзмацняюць награваньне паветра; зьмены ў атмасфэрнай цыркуляцыі, якія «завешваюць» гарачае паветра над Эўропай; памяншэньне воблачнасьці і ахаладжальнага эфэкту аэразоляў.
Паводле Ўсясьветнай мэтэаралягічнай арганізацыі, сярэдняя тэмпэратура ў Эўропе падымаецца ўдвая хутчэй за сярэдні паказьнік у сьвеце, што робіць працяглыя пэрыяды сьпёкі ўсё больш імавернымі.
Небясьпека цяпер ідзе ня толькі ад максымальных тэмпэратураў, але і ад высокай начной тэмпэратуры (арганізм не пасьпявае астываць), павышанай вільготнасьці, перагрузкі мэдычных установаў і транспарту.
Навукоўцы папярэджваюць, што хвалі сьпёкі будуць часьцейшымі і даўжэйшымі, тэмпэратурныя рэкорды будуць абнаўляцца рэгулярна, цяперашнія экстрэмальныя ўмовы могуць стаць «новай нормай» у Эўропе.
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Дажджы, навальніцы і пахаладаньне. Якім будзе надвор’е ў Беларусі бліжэйшымі днямі | 0 | 9.83 | 16-08-2026 |
| 2 | «Некаторыя могуць зьнікнуць». Якія рэкі мялеюць у Беларусі і што будзе далей | 0 | 6.31 | 21-08-2026 |
| 3 | «Беларусізацыя» Касьцёла. Чаму з пачатку года з краіны выслалі каля 20 польскіх ксяндзоў | 0 | 8.06 | 20-08-2026 |
| 4 | Спад уровня воды в основных реках Приамурья прогнозируется в ближайшие два дня | 0 | 0 | 06-09-2021 |
| 5 | Синоптики прогнозируют повышение уровня воды в реках Иркутской области из-за ливней | 0 | 0 | 22-07-2019 |
| 6 | В Иркутской области ожидается рост уровня воды в реках из-за дождей | 0 | 0 | 27-07-2019 |
| 7 | У сераду ў Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы і парывісты вецер | 0 | 12.96 | 18-08-2026 |
| 8 | Специалисты прогнозируют снижение уровня воды в реках Ока, Бирюса и Ия в Иркутской области | 0 | 0 | 06-07-2019 |
| 9 | В Твери ввели режим повышенной готовности из-за резкого подъема воды в реках | 0 | 0 | 27-03-2023 |