Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Украіна можа абмяняць беларуску Кардаш на ўкраінскіх журналістаў, якія знаходзяцца ў расейскім палоне

Дата публикации: 13-08-2026 05:40:46

Упаўнаважаны Вярхоўнай Рады Ўкраіны ў правах чалавека Дзьмітро Лубінец заявіў, што ўкраінскі бок вядзе перамовы з Расеяй аб вызваленьні з палону 28 украінскіх журналістаў.

Основное содержимое страницы с новостью.

Упаўнаважаны Вярхоўнай Рады Ўкраіны ў правах чалавека Дзьмітро Лубінец заявіў, што ўкраінскі бок вядзе перамовы з Расеяй аб вызваленьні з палону 28 украінскіх журналістаў.

«Так, мы вядзем перамовы. Па розных катэгорыях закладнікаў, у тым ліку асобны сьпіс журналістаў і прадстаўнікоў журналісцкай супольнасьці ў нас у працы», — сказаў Дзьмітро Лубінец на прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве.

У сваю чаргу кіраўнік Аб’яднанага цэнтру Службы бясьпекі Ўкраіны Андрэй Пастэрнак, адказваючы на пытаньне аб абмене абвінавачанай ва Ўкраіне ў шпіянажы беларускай журналісткі Іны Кардаш, адзначыў, што гэтая інфармацыя «абмежаваная для распаўсюду».

«Гэтая інфармацыя абмежаваная для распаўсюду. Мы маем атрымаць вынік, вярнуць кожнага. Наконт прапаноў беларускаму ці расейскаму боку. Калі мы будзем камэнтаваць кожны свой крок, то навошта тады весьці перамовы? Будзем тады пісаць ва ўсіх мэдыя, часопісах і будзем кантактаваць менавіта праз СМІ?», — мяркуе ён.

Дзьмітро Лубінец дадаў, што ў такім выпадку «дакладна ня будзе вынікаў». Ён таксама паведаміў, што Ўкраіна спрабуе вызваліць з расейскага палону іншаземных грамадзян, як цывільных, так і вайсковых.

«Так, нам шанцавала вяртаць грамадзян іншаземных краін. [...] Стала атрымліваем запыты ад амбасадаў. Апошнім часам я атрымліваю лісты ад сваіх калег, амбудсмэнаў, якія зьвяртаюцца па дапамогу вярнуць іх грамадзян, якія знаходзяцца на тэрыторыі Расеі ў статусе або цывільных закладнікаў, або ваеннапалонных», — дадаў Упаўнаважаны Вярхоўнай Рады Ўкраіны ў правах чалавека.

Што папярэднічала

Іну Кардаш затрымалі сёлета 21 студзеня і выставілі ёй падазрэньні ў шпіянажы на карысьць Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі.

На момант затрыманьня Іна Кардаш ужо працавала ў Каардынацыйным штабе ў пытаньнях абыходжаньня з ваеннапалоннымі Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны. Паводле сьледзтва, яна кантактавала з КДБ праз грамадзяніна Беларусі, які «ўсьвядомлена для яе ажыцьцяўляў канфідэнцыйную супрацу з спэцслужбамі Беларусі».

Дасудовае расьсьледаваньне яе справы завяршылі. Пасьля судовага разгляду абвінаваўчага акту на адпаведнасьць украінскаму заканадаўству суд павінен пачаць разглядаць справу зьмястоўна. Цяпер Іна Кардаш знаходзіцца ў Кіеўскім СІЗА.

У ліпені ў Каардынацыйным штабе Ўкраіны ў пытаньнях абыходжаньня з ваеннапалоннымі Свабодзе паведамілі, што Кіеў прапаноўваў і Беларусі, і Расеі абмяняць грамадзянку Беларусі Іну Кардаш.

Кіраўнік сакратарыяту Каардынацыйнага штабу Багдан Ахрыменка падкрэсьліў, што ўкраінская дзяржава адкрытая да абмеркаваньня якіх-хаця спосабаў вяртаньня ўкраінскіх грамадзян, пазбаўленых асабістай свабоды, у тым ліку перадачы Расеі і Беларусі іхных грамадзян, якіх ва Ўкраіне абвінавачваюць у шпіянажы або якія ўжо адбываюць пакараньне паводле адпаведных артыкулаў Крымінальнага кодэксу краіны.

«І расейская ўлада, і ўлада Беларусі паінфармаваныя аб магчымасьці і гатоўнасьці Ўкраіны да такога працэсу. Але не першыя, ні другія не сьпяшаюцца забіраць сваіх «праваленых» агентаў, пра што сьведчыць статыстыка дзяржаўнага праекту «Хачу да сваіх», — адзначыў ён у адказе на афіцыйны запыт Свабоды.

Тэмы гэтага артыкулу

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Яшчэ адзін суд у Кіеве адмовіўся разглядаць справу затрыманай паводле падазрэньня ў шпіянажы журналісткі Кардаш06.1217-08-2026
2Жанчын ставяць на ўлік. Хірург Любецкі на волі. Украіна ўмацоўвае Чарнобыль. Навіны 10 жніўня09.910-08-2026
3Дэмакратычныя сілы Беларусі заклікалі ўрад Украіны адтэрмінаваць для беларусаў новыя правілы легалізацыі010.3431-07-2026
4Ці мабілізуюць жанчын? Хірург Любецкі на волі. Украіна ўмацоўвае Чарнобыль. Навіны 10 жніўня 012.7810-08-2026
5Лукашенко: ошибка украинцев в том, что они требуют невозможного0001-08-2025
6Совбез Украины рассмотрит возможность введения санкций против граждан Белоруссии0011-03-2021
7МЗС Украіны рыхтуе стратэгію дачыненьняў зь Беларусьсю: узмоцняць супрацу з дэмакратычнымі сіламі08.8919-08-2026
8Лукашенко высказался о возможности отправки белорусских военных на Украину0506-07-2026
9Лукашенко уверен, что скоро в Белоруссию приедет много украинцев0211-07-2026
10В Киеве заявили, что рассмотрят возможность санкций против Лукашенко0013-10-2020

Классификация: . Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 10. Тональность: 1. Информативность: 10.93. Источник: www.svaboda.org.