Грамадзянін Беларусі будзе знаходзіцца пад экстрадыцыйным арыштам ва Ўкраіне сама меней да 9 верасьня. Да фактычнай выдачы ўладам ЗША яго будуць утрымліваць у Кіеўскім сьледчым ізалятары.
Грамадзянін Беларусі будзе знаходзіцца пад экстрадыцыйным арыштам ва Ўкраіне сама меней да 9 верасьня. Да фактычнай выдачы ўладам ЗША яго будуць утрымліваць у Кіеўскім сьледчым ізалятары.
Як стала вядома Свабодзе з інфармаваных крыніц, грамадзяніна Беларусі затрымалі 7 ліпеня ў вёсцы Вішанькі Барыспальскага раёну Кіеўскай вобласьці, дзе ён пражываў.
Беларуса затрымлівала група супрацоўнікаў Службы бясьпекі Ўкраіны на падставе запыту ЗША аб ягоным арышце як асобы, якую хочуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці за злачынствы, зьвязаныя з удзелам у распаўсюдзе шкодных рэклямных абвестак, што выкарыстоўвалі для кібэрзлачыннай дзейнасьці.
Ордэр на яго арышт 10 чэрвеня 2025 году выдаў адзін з акруговых судоў у ЗША. У Амэрыцы грамадзяніну Беларусі выставілі падазрэньні паводле артыкулаў 371,1343, 1349 і 3559 (g) (папярэдняя змова ў мэтах учыненьня махінацыі з выкарыстаньнем электронных сродкаў сувязі і кампутарных прыладаў, а таксама ўласна самі махінацыі).
У ЗША грамадзяніну Беларусі можа пагражаць ад 5 да 20 гадоў зьняволеньня. Яму інкрымінуюць правапарушэньні, якія ён учыняў з кастрычніка 2013 году да красавіка 2023 году.
У якіх «кібэрсправах» у ЗША фігуруюць беларусыПрозвішча затрыманага грамадзяніна Беларусі не называюць.
У розны час у Амэрыцы паводле аналягічных абвінавачаньняў асудзілі, затрымалі і вышукваюць некалькі грамадзян Беларусі: