Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Памежнікі Латвіі выявілі яшчэ адзін тунэль на мяжы зь Беларусьсю, спынілі 28 мігрантаў

Дата публикации: 21-08-2026 09:03:01

З пачатку году Літва выявіла 12 тунэляў на мяжы з Беларусьсю, а Латвія — 2

Основное содержимое страницы с новостью.

Як паведаміла Дзяржаўная памежная ахова Латвіі, 28 чалавек незаконна перасяклі мяжу праз прарыты зь Беларусі падземны тунэль.

Супрацоўнікі памежнай службы затрымалі мігрантаў 20 жніўня ў горадзе Краславе, які знаходзіцца недалёка ад мяжы зь Беларусьсю. Дасьледаваўшы пасьля гэтага навакольную мясцовасьць, прадстаўнікі ведамства знайшлі ў 20 мэтрах ад мяжы «замаскаваны мохам падземны ход», гаворыцца ў паведамленьні.

28 мігрантаў вярнулі ў Беларусь.

Гэта другі выпадак выяўленьня тунэля, які вядзе з Беларусі ў Латвію. Першы такі факт зафіксавалі 11 жніўня, тады паведамлялася, што праз тунэль прайшлі 15 мігрантаў. Тунэль выкапалі непадалёк ад закрытага памежнага пункту Сілэнэ. Выхад з тунэля быў за 10 мэтраў ад плоту. Тое быў першы выпадак у Латвіі, калі мігранты скарысталіся падкопам.

Як паведамляе «Позірк», 109 спробаў парушэньня мяжы з боку Беларусі зафіксавала Латвія за мінулы дзень. Столькі ж было 16 жніўня, у наступныя тры дні актыўнасьць мігрантаў была меншая — 45, 18 і 10 спроб.

Нелегалы актыўна ідуць праз беларуска-латвійскую мяжу 149 дзён запар, з 25 сакавіка. З пачатку жніўня колькасьць спроб перавысіла 1 тысячу (1.008), з пачатку 2026 году — 10 тысяч (10.068), што ў 1,9 раза больш, чым за ўвесь 2024 год (5.317).

10 жніўня ў Латвіі пачалася апэрацыя Vilkatis («Пярэварацень»). Заяўленая мэта — скараціць паток мігрантаў, якія незаконна перасякаюць мяжу з боку Беларусі.

Латвійскія памежнікі разам з паліцыянтамі цяпер скануюць зямлю ўздоўж латвійска-беларускай мяжы, паведаміла Дзяржаўная памежная служба Латвіі.

Калі радар паказвае падазроныя зьмены ў слаях грунту, месца правяраюць больш пільна. Мэта — знайсьці падкопы зь Беларусі, зробленыя для незаконнага перасячэньня мяжы.

Скандал у Літве

На тле скандалу, зьвязанага з мігранцкімі тунэлямі 17 жніўня аб’явіў пра адстаўку кіраўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (VSAT) Рустамас Любаевас. На тэрыторыя непадалёк мяжы з Беларусьсю ў раёне Капчамесьціса (Капцёва) некалькі мігрантаў прарылі тунэль, памежнікі стварылі засаду. Памежнікаў было чацьвёра, а нелегальных мігрантаў — каля 20, яны напалі на памежнікаў, а аднаго, як паведамлялі некаторыя СМІ, імкнуліся зацягнуць з сабой на тэрыторыю Беларусі праз тунэль. Усе парушальнікі мяжы зьбеглі праз тунэль, у тым ліку і тыя, на каго памежнікі пасьпелі надзець наручнікі. Служба аховы дзяржаўнай мяжы схавала факт нападу на супрацоўнікаў.

З пачатку году Літва выявіла 12 тунэляў на мяжы з Беларусьсю, а Латвія — 2.

Ад пачатку году на латвійска-беларускай мяжы ўжо затрымалі 9,5 тысячы незаконных мігрантаў.

Што гэтаму папярэднічала

З 31 ліпеня да 4 жніўня не працаваў апошні пункт пераходу мяжы Патэрніекі. А ўлады Латвіі абмяркоўвалі, ці не закрыць яго канчаткова, каб пераразьмеркаваць рэсурсы на ахову мяжы ад нелегальнай міграцыі. У выніку Патэрніекі адкрылі, адзначыўшы, што пры абвастрэньні сытуацыі на мяжы могуць закрыць яго зноў.

Як вынікае з статыстыкі, акурат на Латвію цяпер прыпадае найбольшая колькасьць спробаў нелегальнага пераходу мяжы. Напрыклад, 16 жніўня ў Літве было 29 такіх спробаў, а ў Латвіі — 109, паведаміў сайт літоўскіх памежнікаў.

Падкопы для перасячэньня мяжы Беларусі з краінамі ЭЗ сталі выкарыстоўвацца зь верасьня 2025 году — тады прыйшлі першыя паведамленьні з Польшчы. Летась польскія памежнікі знайшлі чатыры тунэлі пад мяжой. Сёлета яны дапамагалі выяўляць тунэлі сваім літоўскім калегам. Памежная служба Літвы 5 жніўня паведаміла, што ўсяго зафіксавала 12 спробаў пранікненьня мігрантаў пад зямлёй.

Чаму гэта важна

Улады суседніх зь Беларусьсю дзяржаў Эўразьвязу разглядаюць нелегальную міграцыю церазь усходнюю мяжу як інструмэнт гібрыднага ціску.

Міністар унутраных спраў Латвіі Яніс Домбрава 11 жніўня заявіў, што арганізацыя плыняў нелегальнай міграцыі церазь беларуска-латвійскую мяжу — адна з формаў гібрыднай вайны. Ён таксама падкрэсьліў, што «Расея выкарыстоўвае Беларусь для гібрыдных атак», перадае Delfi.

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1У Латвіі выявілі першы тунэль зь Беларусі пад мяжой08.811-08-2026
2МВД Латвии заявило о ненормально высоком числе попыток пересечения границы с Белоруссией0009-02-2022
3Погранохрана Латвии пресекла попытки 395 мигрантов пересечь границу с Белоруссией0016-08-2021
4Латвия заявила, что за месяц помешала 1 тыс. нелегалов проникнуть в страну из Белоруссии0014-09-2021
5СМИ: в Латвии задержали мигрантов, якобы проникших по туннелю из Белоруссии07.0621-08-2026
6Яшчэ адзін тунэль з Беларусі выявілі ў Латвіі01521-08-2026
7Погранслужба Литвы за сутки вытеснила в Белоруссию рекордное число мигрантов в этом году0018-07-2022
8LSM: в Латвии обнаружили тоннель нелегальных мигрантов07.7121-08-2026
9В Латвии не зафиксировали роста потока мигрантов на границе с Белоруссией0016-07-2021

Классификация: . Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 9. Тональность: 0. Информативность: 16.72. Источник: www.svaboda.org.