Новым ўласьнікам гістарычнай сядзібы сядзібы ў Падароску, якую ўлады сканфіскавалі ў папярэдняга інвэстара за нібыта невыкананьне ўмоў, стала юрыдычная асоба зь Менску. Іншыя дэталі не паведамілі.
Новым ўласьнікам гістарычнай сядзібы сядзібы ў Падароску, якую ўлады сканфіскавалі ў папярэдняга інвэстара за нібыта невыкананьне ўмоў, стала юрыдычная асоба зь Менску. Іншыя дэталі не паведамілі.
Як адзначаецца на сайце Беларускай унівэрсальнай біржы, на плятформе якой 20 жніўня адбыўся аўкцыён, падчас таргоў цана сядзібы павялічылася з стартавых 450 рублёў да амаль 201 тысячы рублёў.
На аўкцыён зарэгістраваліся 10 прэтэндэнтаў. Таргі доўжыліся 4 гадзіны 17 хвілін, а за гэты час зрабілі 4 457 ставак.
Што папярэднічалаКомплекс аб’ектаў сядзібы Чачотаў — Бохвіцаў у Ваўкавыскім раёне Горадзенскай вобласьці пачалі выстаўляць на аўкцыён з лістапада 2025 году. Першапачаткова яе прапанавалі за 2 160 490 рублёў. Правялі чатыры аўкцыёны, але ніводнага разу на яго не зарэгістраваўся ніводны ахвочы.
Сёлета красавіку праўладны рэсурс times.by апублікаваў артыкул, у якім, каб прыцягнуць увагу патэнцыйных інвэстараў, паведамілі аб тым, што ў сядзібе спыняўся Напалеон. Але гэта выявілася фэйкам.
Хто валодаў сядзібай ранейДа 2024 году сядзібай валодаў расейскі бізнэсовец зь беларускімі каранямі Павал Падкарытаў. Ён яе набыў у 2013 годзе за $118 тысяч. Ён плянаваў адкрыць там турыстычны комплекс, падвёў камунікацыі, зрабіў поўную рэстаўрацыю ўязной брамы.
У палацы адкрылі часовую экспазыцыю на 14 заляў, якая дазваляла праводзіць комплексную экскурсію пра гісторыю шляхты Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай і Расейскай імпэрыі. Яна была часткова зьвязаная зь лёсам былых уладальнікаў — Бохвіцаў. Агулам за дзесяць гадоў інвэстар уклаў у праект каля мільёна даляраў.
Маёнтак Падароск — гісторыка-культурная каштоўнасьць. Ён пабудаваны ў канцы XVIII стагодзьдзя. У яго было шмат уласьнікаў, апошнія зьвязаныя з Раманам Бохвіцам — гэта сын вядомага філёзафа Флярыяна Бохвіца. Раманавага сына Отана савецкія ўлады арыштавалі ў 1939 годзе, ён памёр у турме Ваўкавыску.
Згодна з умовамі продажу, маёнтак маюць пачаць выкарыстоўваць не пазьней як праз тры гады ад падпісаньня дамовы куплі-продажу або ў тэрміны, прадугледжаныя праектнай дакумэнтацыяй.
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Пакуль кіраўнік хунты М’янмы быў у Менску, яго армія нанесла авіяўдар па манастыры, загінулі 14 мірных грамадзян | 0 | 10.95 | 22-08-2026 |
| 2 | «Лёс тых, хто вярнуўся, быў трагічны». 100 гадоў таму беларускія палітэмігранты прызналі Менск «адзіным цэнтрам» | 0 | 10.33 | 12-10-2025 |
| 3 | Лукашэнка атрымаў аўтамат. Што талібам трэба ў Менску. Новы раман Бахарэвіча. Навіны 18 жніўня | 0 | 7.89 | 18-08-2026 |
| 4 | Лукашэнка атрымаў аўтамат. Што талібам трэба ў Менску. Новы раман Бахарэвіча. Навіны 18 жніўня | 0 | 8.21 | 18-08-2026 |
| 5 | У Латвіі выявілі першы тунэль зь Беларусі пад мяжой | 0 | 8.8 | 11-08-2026 |
| 6 | Навіны палітвязьняў: дзень народзінаў за кратамі сустракае Павал Белавус | 0 | 14.28 | 22-08-2026 |
| 7 | Памочнік Зяленскага заявіў, што Расея вырабляе «Арэшнік» без заходніх складнікаў. У гэтым дапамагае Беларусь | 0 | 9.34 | 29-07-2026 |
| 8 | Осужденные участники "Новое величие" будут добиваться отмены приговора | 0 | 0 | 06-08-2020 |
| 9 | История дела "Нового величия" | 0 | 0 | 06-08-2020 |